learn to read, write and reckon навучы́цца чыта́ць, піса́ць і лічы́ць
2.infml разгляда́ць, лічы́ць;
reckon smb. wise лічы́ць каго́-н. разу́мным;
Do you reckon they’ll get married? Вы лічыце, што яны пажэняцца?
reckon in[ˌrekənˈin]phr. v. уключа́ць; улі́чваць;
Have you reckoned in the cost of postage? Вы ўключылі кошт перасылкі?
reckon off[ˌrekənˈɒf]phr. v. адніма́ць, рабі́ць скі́дку
reckon on[ˌrekənˈɒn]phr. v. разлі́чваць, спадзява́цца;
We had reckoned on having good weather. Мы спадзяваліся на добрае надвор’е.
reckon up[ˌrekənˈʌp]phr. v. ацэ́ньваць, рабі́ць ацэ́нку; падлі́чваць;
Can you reckon up the money we’ve made? Ты можаш падлічыць грошы, якія мы зарабілі?
reckon with[ˌrekənˈwɪð]phr. v. браць пад ува́гу; лічы́цца (з кім-н./чым-н.);
He is a doughty opponent and one to be reckoned with. Гэта магутны праціўнік, і з ім трэба лічыцца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Грузд ’назва грыба грузд’. Параўн. рус.груздь, грузд, укр.груздь. Усх.-слав. (*gruzdь, *gruzdъ) назва прасл. характару. Лічыцца роднасным словам з *grǫda, *gruda (гл. града́). Гэта назва грыба з’яўляецца выключна славянскай. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 158. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 463–464.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Начаку́ (начыку́) ’напагатове’ (Бяльк.), рус.начеку́ ’напагатове; блізка да завяршэння; на віду’. Звязана з чака́ць (быць начаку́ = быць у чаканні), гл. Фасмер, 4, 324–325; назоўнік чаклічыцца страчаным ва ўсходнеславянскіх мовах, параўн. серб.-харв.чек ’месца, дзе паляўнічы чакае звера’ (КЭСРЯ, 286).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клі́катні ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, балтызм. Параўн. літ.klypkė ’зношаны драўляны чаравік’, які стаў крыніцай для бел.кліпанікі (гл.). Тады клікацень < *klipk‑at‑ьnъ. Гэта даволі складаная рэканструкцыя не можа лічыцца дастаткова надзейнай. Параўн. таксама кліп‑кліп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́бны ’малы, дробны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Гэта слова ўтворана яшчэ ў прасл. час (прасл.*drobnъ(jь); агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 122) і лічыцца вытворным ад асновы *drob‑ (да *drobiti, *drobь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
znajdować się
незак.
1. знаходзіцца, адшуквацца;
2. знаходзіцца, быць;
znajdować się w lesie — знаходзіцца ў лесе;
znajdować się wśród swoich — быць сярод сваіх;
znajdować się w spisie — быць (лічыцца) у спісе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
патро́н2
(лац. patronus = апякун)
1) багатая, уплывовая асоба ў Стараж. Рыме, якая брала пад сваю апеку бедных або непаўнапраўных грамадзян (кліентаў 1);
2) гаспадар фірмы, прадпрыемства, а таксама непасрэдны начальнік у адносінах да падначаленых у многіх краінах;
3) святы, які лічыцца заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя (у католікаў);
4) перан. заступнік, начальнік, гаспадар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тушэ́
(фр. touché, ад toucher = чапаць, дакранацца)
1) спосаб дотыку да клавішаў пры ігры на фартэпіяна, які ўплывае на афарбоўку і выразнасць гучання інструмента ў розных выканаўцаў;
2) сп. дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне;
3) сп. укол (удар) у фехтаванні;
4) выпадковы дотык да шара, які лічыцца за ўдар у гульні на більярдзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Стварэ́нне ‘жывая істота, усё жывое’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ, Стан., Сержп. Прымхі). Ужыванне назоўніка стварэ́нне ‘тварэнне, твор’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Стан.) ад дзеяслова ствары́ць (гл. тварыць) у спецыяльным значэнні ‘створанае Богам’. Параўн. польск.stworzenie з аналагічным значэннем, якое, згодна з Сяткоўскім (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 347), лічыцца семантычным багемізмам. Запазычаннем з чэшскай лічыццапольск.stworzyciel ‘тварэц’ (там жа), параўн. таксама ствары́цель ‘тс’ (Нас., Ласт., Гарэц., Стан.), укр.створи́тель ‘тс’, старое макед.створител ‘тс’. Як самастойныя ўтварэнні можна разглядаць створы́цца ‘зрабіцца’ (ТС), стварэ́нне ‘твар, вобраз, выгляд’; стварэння ні знаіць (пра бруднага, замурзанага) (Скарбы), стварэ́нец ‘чалавечая істота’ (Стан.), стварэ́ц ‘творца’ (Ласт.), створ ‘твор’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУ́РКА,
1) мужчынская вопратка з башлыком, якую надзявалі ў дарогу, у халоднае дажджлівае надвор’е паверх кажуха ці світкі. Як тып вопраткі прыйшла ў Еўропу з Усходу (тэрмін лічыцца персідскім). На Беларусі вядома з 17 ст., з канца 19 ст. пад уплывам гар. касцюма замацавалася ў сял. асяроддзі. Шылі буркі з саматканага валенага сукна цёмных колераў прамога крою, двухбортнай, з адкладным каўняром, шырокім хлясцікам (поясам), праразнымі кішэнямі. Святочныя буркі ўпрыгожвалі дэкар. строчкай і нашыўкамі чорнага ці чырвонага сукна, тасьмы. Да 1950-х г. бытавала амаль па ўсёй Беларусі (у некаторых мясцовасцях наз. бурносам).
2) Святочная ўзорыстая спадніца з паўшарсцяной валенай саматканкі ў маларыцкім строі. Ткалі буркі камбінаваным спосабам: узор выконвалі бранай, фон — шматнітовай тэхнікай, шылі з 4—5 полак адносна кароткай (закрывала калені), запрасоўвалі ў буйныя складкі. Для яе характэрны вытанчанасць геам. арнаменту, строгая ўраўнаважанасць шэра-белых і карычнева-чырвоных папярочных палос, якія пераходзілі ў больш шырокі дамінуючы шляк па нізе. Буркі насілі да 1940-х г. 3) Лямцавы плашч у народаў Каўказа.
М.Ф.Раманюк.
Бурка (вопратка). Брагінскі раён Гомельскай вобласці. Пач. 20 ст.Бурка (спадніца). Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці. Канец 19 ст.