нішчы́мніца, ‑ы, ж.

Разм.

1. Посная ежа. Сям’ю [Леўчык] трымаў на нішчымніцы, хоць выкормліваў па два — тры вепрукі на год. Чарнышэвіч. Дабудоўваў [сядзібу] .. бацька Банадыся, бядняк з беднякоў, у якога нішчымніца і на сняданак, і на полудзень, і на вячэру. Хадкевіч.

2. Бясхлебіца, голад. [У кнізе] ёсць некалькі апавяданняў пра дзяцінства, на долю якога выпала перажыць .. жахі вайны, зведаць сіроцтва і нішчымніцу. «ЛіМ». Многае вакол было падобна на ваеннае. Тое ж запусценне, тая ж нішчымніца, і — зямлянкі, зямлянкі... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаро́нка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.), ’грыбы смажаныя’, жаранка ’бульба смажаная’ (Мат. Гом.), жа́ренка ’што-н. смажанае’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. урал. жа́реньки ’піражкі смажаныя’, жа́ренки, жарёнки ’смажаная ежа’. Паводле спосабу прыгатавання, ад дзеяслова жа́рыць1 (гл.) з суфіксальным ‑ан‑к‑а або ‑он‑к‑а < ‑ен‑ък‑а, як і падобныя назвы ежы: мачанка, сечанка, паранка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паштэ́т ’страва, працёртая да пастападобнага стану’ (ТСБМ), ст.-бел. паштэтъ ’тс’ (1645 г.) запазычана са ст.-польск. pasztet ’тс’, якое з ням. Pastete ’тс’, ’піражок’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 116) < італ. pastetto ’тс’ (Даль, 3, 63). Апошнія разам са ст.-франц. pastée (> франц. pâté) узыходзяць да с.-лац. pastātaежа з мяса, загорнутага ў цеста’ (Клюге₁₂, 434).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рнік1ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hatch1 [hætʃ] n.

1. люк

2. аке́нца ў сцяне́ памі́ж двума́ пако́ямі, асаблі́ва ку́хняй і стало́вай, праз яко́е падае́цца е́жа

3. дзве́ры (у самалёце, касмічным караблі і да т.п.)

down the hatch! infml вы́п’ем!; ва́ша здаро́ўе!; (пі) да дна!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fare

[fer]

1.

n.

1) пла́та за прае́зд (аўто́бусам, цягніко́м)

2) пасажы́р (аўто́буса, цягніка́)

3) е́жа f., харч

a daily fare — штодзённая е́жа

bill of fare — мэню́, indecl.

2.

v.i.

1) е́сьці, харчава́цца

He fares well — ён до́бра харчу́ецца

2) ве́сьціся

he is faring well in school — яму́ до́бра йдзе́ наву́ка

3) даво́дзіцца

it will fare hard with the thief, if… — Зло́дзею ця́жка давядзе́цца, калі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

*Мачу́начкі, мочу́ночкіежа з сухога хлеба, солі і цыбулі, залітых варам’ (нараўл., Вешт.). Да мачонік (гл.). Аб пераходзе о > у гл. Карскі (1, 117–123). Вештарт (Бел.-рус. ізал., 18) гаворыць аб лексеме гом. мачу́нкі ’рулі’ як аб запазычанні з рус. мовы. Відавочна, калька з балт. крыніцы накшталт мурцоўка ’тс’, якая з’яўляецца роднаснай з літ. mùrti ’мокнуць, рабіцца вязкім’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Загла́духа ’зайздросніца’ (Сцяшк.). Параўн. рус. урал. загла́д ’верхавод’, загла́дка ’апошняя смачная ежа’, заглядчик ’той, хто падглядвае’. Не выклікае сумненняў суфікс ‑уха і дзеяслоўны прэфікс за‑, але няясны корань. Калі гляд‑ зразумела семантычна ад заглядваць > ’зайздросціць’ (той жа ход, што зайздросціць, завідаваць, гл. гэтыя словы), тады пераход лʼ > л і націск незразумелыя. Калі ж ад глад‑ (параўн. гладкі), патрабуе тлумачэння семантычны бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труці́зна ‘атрута’ (Нас., Байк. і Некр., Жд. 3, ТС; шальч., Сл. ПЗБ), ‘шкодная для здароўя ежа, выпіўка, лякарства’ (полац., Нар. сл.); ‘ядахімікат’ (Сл. ПЗБ). труты́зна ‘атрута’ (стол., Нар. лекс.), труты́зно ‘тс’ (Клім.; кам., Жыв. НС), турці́зна ‘тс’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. трутизна ‘тс’ (1578 г.) запазычана са ст.-польск. trucizna ‘тс’ (Жураўскі, SOr, X (1), 40; Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Паўторнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота. Згубіць жвачку. // Ежа, якая паўторна перажоўваецца. Падласка ляжыць каля плота, на сонейку, спакойна глядзіць і перажоўвае жвачку. Брыль.

2. Разм. Гумка, табака і інш., якія ўжываюцца для жавання. Гум[а]вую жвачку жуе У крэсле заморскім палкоўнік. Калачынскі. // перан. Нуднае, надакучлівае паўтарэнне аднаго і таго ж. Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой. Панчанка.

•••

Жаваць жвачку гл. жаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)