1. Wélle f -, -n; Wóge f -, -n (вадзянывал), тс.перан.;
грэ́бень хва́лі Wéllenberg m -(e)s, -e, Wéllenkamm m -(e)s, -kämme;
2.перан. (чаго-н.) Wélle f -, -n;
хва́ля забасто́вак Stréikwelle f -;
3.фіз., радыё Wélle f -, -n;
гукава́я хва́ля Schállwelle f;
даўжыня́ хва́лі Wéllenlänge f -;
до́ўгія хва́лі Lángwellen pl;
каро́ткія хва́лі Kúrzwellen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
verbréiten
1.vt
1) распаўсю́джваць, пашыра́ць (у розн.знач.)
2) выдава́ць (тайну, сакрэт)
2.~, sich (über A)
1) распаўсю́джвацца, рассяля́цца (па чым-н.)
2) разм. ве́сці до́ўгія размо́вы
3) распаўсю́джвацца, разно́сіцца (дзе-н. – пра чуткі, пагалоскі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гну́ткі, ‑ая, ‑ае.
Здольны лёгка гнуцца; гібкі. Гнуткае вецце. Гнуткая піла. □ Пад хатай тонкая рабіна Да клёна хіліць гнуткі стан.Ляпёшкін.Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі. Часта схілялі нізка, над самай муравой, свае доўгія белыя гнуткія шыі і, выцягваючы іх на ўсю даўжыню, сіпелі ў бок на дзяцей.Галавач.//перан. Багаты адценнямі, зменлівы ў сваім руху (пра голас, мову і пад.). Гнуткі голас артыста лёгка зліўся з цудоўным вакальным малюнкам вобраза.«Беларусь».Антон Корж — чалавек гнуткага розуму і дыялектычнага мыслення.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́ба, ‑ы, ж.
1. Выцягнутыя, з рагавым пакрыццём, бяззубыя сківіцы ў птушак і некаторых іншых жывёл, прыстасаваныя для яды. Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі.Галавач.[Арол] прыўзняў кручкаватую дзюбу колеру адпаліраванага крэменя і зноўку ўзяўся смакаваць мяса.Беразняк.
2.перан. Тонкі востры канец чаго‑н. Дзюба нажа. □ [Галя] бачыла на школе шыферны дах і дзюбу вежавага крана.Грахоўскі.Людзі да Грасыльды хадзілі часта.., і кручок выгрыз за доўгія гады глыбокую ямку [у вушаку] — хаваецца ўсёй дзюбай.Пташнікаў.
•••
З камарыную дзюбу — пра што‑н. надта малое, мізэрнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да разабраць.
2.што і чаго. Разм. Выбіраць, адбіраць, уважліва разглядаючы, углядаючыся. Не разбіраючы сцежкі,.. пабеглі.. [людзі] цераз балота да лесу.Чорны.
3.Разм. Тое, што і разбірацца (у 3 знач.). [Сцяпан:] — Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш. Валасы доўгія, а розум кароткі.Купала.— Дурніца яшчэ [Зоська]: не разбірае нічога... Павер, — няйначай к табе вернецца, — пачакай адно...Гартны.— Эх вы, смаркачы. Нічога вы не разбіраеце. Вам толькі табліцу грызці: два ў два — чатыры.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ды́ба́ць ’чыкільгаць, ісці’ (БРС, Нас.), ’павольна ісці’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Жд. 2). Рус.ды́ба́ть, укр.ди́бати, польск.dybać ’падпільноўваць; падкрадвацца’, славац.dibať, серб.-харв.dibati ’хістацца, гайдацца’ і г. д. Прасл.*dybati (агляд форм і семантыкі ў Трубачова, Эт. сл., 5, 197–198). У аснове ляжыць тэарэтычная база *dъb‑ (< *dŭbo‑), якую параўноўваюць з герм.*tuppa‑ ’пучок валасоў, каса’; матывацыю гл. у Трубачова, там жа. Форма *dybati — ступень падаўжэння. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 557. Аддзеяслоўным прасл. утварэннем з’яўляецца *dyba (з рознымі значэннямі; агляд гл. у Трубачова, там жа, 197); сюды адносіцца і бел.ды́бы ’хадулі; доўгія ногі’, ды́ба ’прылада катавання’ (БРС), ’слуп у студні, на якім вісіць крук для выцягвання вядра з вадой’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плаку́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае доўгія, звешаныя ўніз галіны (пра некаторыя дрэвы і кусты). Паводкай мост стары падмыты, Бяроз плакучых сумны рад.Купала.Чучаны былі аддзелены ад Сёмкава Гарадка поплавам, праз які перакінута грэбля, абсаджаная плакучымі вербамі.Новікаў.// Які звісае ўніз, апушчаны ўніз (пра галіны такіх дрэў). Мне раптам уяўляецца, што ўсе гэтыя бярозы сталі ў паўабхвата таўшчынёю, голле на іх густое, плакучае...Кулакоўскі.
2.Уст. Тое, што і плаксівы. Пры гасцінцы, у прарытай канаўцы крумкалі жабы, а зверху кідаўся рэдкі плакучы піск кані.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пла́нка ’клопат, куды ўстаўляецца млён’ (паўн.-усх., ЛА, 4), ’лёстка ў драбіне’ (дубр., ЛА, 4), ’вязы ў санях’ (дубр., ЛА, 2), ’дзверцы ў стаячым вулеі’ (чавус., клім., ЛА, 1); пла́нкі ’ручкі ў падушцы воза, да якіх прымацоўваюцца драбіны’ (віц., маг., брагін., рэч., ЛА, 2), ’доўгія бярвенні, што кладуцца уздоўж моста ля яго краёў для ўмацавання насцілу’ (Сцяшк. Сл.). З рус.пла́нка ’ліштва, дошчачка’, ’дошка, брус’, якое з нова-в.-ням.Planke ’дошка’, ’маснічына’ < с.-лац.planca ’тоўстая дошка’ < лац.phalanga ’насілы для пераноскі цяжкага грузу’ < ст.-грэч.φάλαγξ ’прадаўгаваты кавалак бервяна’, φάλαγγαι ’бэлькі, бярвёны’ (Фасмер, 3, 273; Васэрцыер, 174). Сюды ж бел.пла́нка ’палоска з дрэва, металу, тканіны’ (ТСБМ), ’вышытая паласа ў кашулі спераду ад каўняра ўніз’ (Касп.; ветк., гом., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.
1.каго-што. Тое, што і валачы; розніца толькі ў тым, што валачыць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час. Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.Прыказка.
2.што. Разм. Насіць (пра адзенне). Скінь лахманы, што доўгія векі, Ты валачыла з кастры, з палыну.Купала.
3.перан., што. Весці бязрадаснае, цяжкае жыццё. [Старац:] Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна.Купала.Гэта была гнедая, яшчэ не да смерці худая кабылка, якраз тая гарапашніца, што валочыць сялянскую горкую долю.Брыль.
4.што. Спец. Рабіць валачэнне. Валачыць дрот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пачаць паўзці. Праз момант танк стаў, адскочыла вечка люка, і адтуль, спрытна куляючыся, выскачылі танкісты, пападалі на зямлю і папаўзлі ўбок.Марціновіч.Па вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы.Грахоўскі.Чырвань хутка папаўзла па шчоках, пераноссі, скронях.Б. Стральцоў.Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў.Новікаў.Размяклы, працяты вадою снег гурбінамі папоўз з саламяных стрэх.Колас.Заімжыў дробны веснавы дождж, папаўзлі па шыбах доўгія крывыя пісягі.Грахоўскі.Ярка-сіняя маса папаўзла з цыліндрыка, на вачах мяняючы свой колер, павялічваючыся ў памерах.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)