фільм, запісаны на відэамагнітафоннай стужцы, а не на кінаплёнцы. Узнік у 1970-я г. на тэлебачанні. Жанры разнастайныя: маст., навук.-папулярныя, дакумент.-публіцыстычныя, хранік. і інш. У параўнанні з кінафільмамі мае шэраг пераваг у эстэт. і тэхнал.-вытв. аспекце (мнагакамерны метад здымкі, электронны мантаж, спецэфекты, што даюць магчымасць атрымаць камбінаваны кадр любой складанасці, шматразовае выкарыстанне для запісу магнітнай плёнкі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНІЛАЦЭТЫЛЕ́Н,
ненасычаны вуглевадарод, H2C==CH—C≡CH. Бясколерны газ, tкіп 5 °C, шчыльн. 709,5 кг/м³ (0 °C), добра раствараецца ў бензоле і інш. арган, растваральніках. Мае выключную хім. актыўнасць: лёгка акісляецца, здольны да рэакцый далучэння, замяшчэння, полімерызацыі. У прам-сці атрымліваюць дымерызацыяй ацэтылену ў прысутнасці каталізатара. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці хларапрэну. Раздражняе слізістыя абалонкі, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 20 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТРЭ́Н (ад лац. vitrum шкло),
састаўная частка вуглёў выкапнёвых, характэрная для гумалітаў. Паводле хім. уласцівасцей падобны на гумусавыя рэчывы тарфоў. Колер чорны, мае моцны бляск, ракавінны або згладжаны злом. Крохкі. Утвараецца пры змене лігнінава-цэлюлозных тканак раслін у выніку раскладання ва ўмовах абводненых тарфяных балот пры недахопе кіслароду. У вуглях утварае лінзы і слаі. Асн. носьбіт спякаючых уласцівасцей выкапнёвых вуглёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІША́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
Каля г.п. Акцябрскі ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл. На У мяжуе з Мармавіцкім радовішчам нафты. Пл. каля 40 км². Уваходзіць у Рэчыцка-Вішанскую зону нафтагазанамнажэння на Пн Прыпяцкага прагіну. Паклад нафты ў падсалявых адкладах верхняга дэвону на глыб. да 3000 м. Нафта высакаякасная, маласярністая, маласмалістая, парафінавая, мае ў сабе раствораны газ. Адкрыта ў 1967, распрацоўваецца з 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТЧЫК,
элемент вымяральнага, сігнальнага, рэгулявальнага або кіравальнага прыстасавання, які пераўтварае велічыню, што кантралюецца (ціск, т-ру, частату, эл. напружанне і інш.), у сігнал, зручны для вымярэння, перадачы, захоўвання, апрацоўкі, рэгістрацыі, а таксама для ўздзеяння ім на кіроўныя працэсы. Звычайна мае ўспрымальны (адчувальны) орган і адзін або некалькі прамежкавых пераўтваральнікаў. Тэрмін «Д.», які ўжываецца ў шырокім сэнсе, стандартам заменены на тэрмін вымяральны пераўтваральнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯ́НКА,
сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка. Мае ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўтварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных К., якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія К. са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосавая пальма) міжплоднікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎБА́СНАЕ ДРЭ́ВА (Kigelia pinnata),
кветкавая расліна сям. бігноніевых. Пашырана ў трапічнай Афрыцы.
Дрэва з шырокай цяністай кронай, лісце ў сухі сезон ападае. Цвіце перад ці ў час распускання лісця буйнымі чырв. кветкамі, што апыляюцца птушкамі-нектарніцамі Плод — буйная каробачка (даўж. 30—60 см, таўшчыня 7—9 см), якая па форме і колеру нагадвае ліверную каўбасу (адсюль назва), мае доўгую, амаль да зямлі, кветаножку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВА́ННЯ І ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦТВА ІНСТЫТУ́Т,
недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе менеджэраў, бухгалтараў, спецыялістаў па каштоўных паперах, юрыстаў, эканамістаў у галіне міжнар.эканам. адносін. У 1997/98 навуч.г. ф-ты: менеджменту, кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю, улікова-эканамічны, юрыдычны. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Мае цэнтр інфарм. тэхналогій, спадарожнікавае тэлебачанне, інтэрнет, б-ку. Філіялы ў Бабруйску, Барысаве, Маладзечне, Светлагорску, Пінску.
млекакормячае сям. каалавых. Пашыраны на У Аўстраліі. Жыве ў кронах дрэў эўкаліптавых лясоў. Актыўны ноччу. Трымаецца паасобна або невял. групамі.
Даўж. да 82 см, маса да 16 кг. Шэрсць густая, мяккая, шэрая. Вывадкавая сумка развітая, адкрываецца назад. Сталы самец мае гарэм. Корміцца лісцем эўкаліптаў. Народжанае дзіцяня застаецца ў сумцы да 6 месяцаў. Ахоўваецца.