Пералі́ўкі ’дробная страта; пусты занятак: пераліванне з пустога ў парожняе’, ’невялікі навар, даход’ (Нас., Шат.), ’драбніца, жарт’ (Шат.), звычайна ў спалучэнні з не (не-): не перэлі́ўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС), гл. непераліўкі: да пера- і ліць (гл.). Укр. пере́ливки ’не жарты, не дробязі’, рус. пере́ли́вки, пск. ’памыі’, ’жарты, смех, кпіны’, смал. ’пустыя размовы’, на переливки ’на спрэчку’, польск. przelewki ’п’яныя жарты’, звычайна ў фразеалагізме to nie przelewki ’гэта не жартачкі!’, przelewka ’зліў, спуск шлаку’. Усх.-слав.-польск. ізалекса, з першапачатковага ’пералітае праз край’, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе спаборніцтва ў перапіванні, параўн. польск. przelewać ’ужываць без меры’, якое Банькоўскі (2, 858) трактуе як пераклад франц. transfuser ’тс’. У іншых слав. мовах — без суф. ‑к‑: в.-луж. přeliw, н.-луж. pśelew, серб.-харв. пре́лив, славен. prelívanje, preliv, балг. прел́иване. Параўн. непераліўкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАРО́ДНЫЯ СПЕВАКІ́,

творчыя носьбіты мясц. традыцый нар. спеву. Вядомы ўсім народам свету. На Беларусі наз. «спявухі», «пеюны», «пяюллі», «пяўчыцы», «песнахоры» і «песнахоркі». У вясковым побыце традыцыі спеву з даўніх часоў суправаджалі ўсе бакі жыцця (працу, адпачынак, звычаі і абрады, урачыстыя падзеі і святкаванні), і ва ўсіх выпадках роля Н.с. вызначальная. Яны «вядуць парадак» спявання строга прымеркаваных да пэўнага часу ці абставін каляндарных песень, выступаюць своеасаблівымі цырымоніймайстрамі пэўных этапаў сямейна-абрадавых дзеянняў (вяселля, радзін, пахавання), завадатарамі (закапёршчыкамі) нар. святкаванняў (на ігрышчах, карагодах, бяседах). У адрозненне ад прафес. спевакоў або ўдзельнікаў арганізаваных самадз. калектываў гал. асаблівасць майстэрства Н.с. — творчая імправізацыя: песня не проста выконваецца ў пэўным зафіксаваным выглядзе, а кожны раз нібыта нараджаецца нанава. Імправізацыйны пачатак у аднолькавай ступені выяўляецца ў адзіночным і хар. нар. спяванні: у свабодным распеве аднаго голасу, гетэрафонных адхіленнях (пералівах) пры выкананні аднагалосых песень хорам, у вар’іраванні меладычнай лініі падгалоска пры выкананні шматгалосых песень. Шматвяковая маст. практыка спявання на адкрытым паветры («на волі») спарадзіла свайго роду школу тэмбрава маляўнічага галаснога спеву з выдатнымі яго майстрамі, якія заўсёды вылучаліся ў працэсе стыхійнага спаборніцтва нар. самародкаў. Сярод Н.с. яны — карыфеі, якія вядуць за сабой увесь хор або ансамбль (гурт). Найчасцей гэта запявала («запявайла», «пачынальнік», «зачынальнік»), які «заводзіць песню», а таксама верхні падгалосак («падгалоснік», «падводка», «гаравік»), што «падымаіць песню». Майстроў галаснога спеву найчасцей можна сустрэць сярод пастухоў, леснікоў, працаўнікоў палёў, раней і сярод плытагонаў. Ад бел. Н.с. спецыялістамі запісана шмат узораў нар.-песеннага мастацтва. Дзякуючы фалькл. зборнікам і даследаванням, муз.-этнагр. канцэртам, дакумент. кінастужкам, грамзапісу аўтэнтычнага фальклору многія знаўцы песень і майстры нар. спеву вядомы на Беларусі і за яе межамі. Сярод іх: у зах. рэгіёне — Захвея Хвораст (в. Шакуны), Мікола Смаль (в. Росахі, абедзве Пружанскі р-н), Таццяна Місевіч (в. Доўгая, Шчучынскі р-н), Кацярына Пышка (в. Зачэпічы), Надзея Бурак (в. Ахонава, абедзве Дзятлаўскі р-н); у Паазер’і — Еўдакея Зуева (в. Цясты, Верхнядзвінскі р-н), Зося і Тоня Прускія (в. Аношкі, Лепельскі р-н); на Палессі — Алесь Каранчук, Адам Масальскі, Юзік Русак (в. Клятная, Пінскі р-н); Сцяпан і Марыя Дубейкі, Ганна Вянгура (в. Тонеж), Феня Алесіч, Наля Андрэйкавец (в. Букча), Ілья Зенькавец, Іван Прыбора (в. Глушкавічы, усе Лельчыцкі р-н); ва ўсх. рэгіёне — Домна Чачуга, Таццяна Лапаціна (в. Азершчына), Есіп Сілко (в. Лазараўка, абедзве Рэчыцкі р-н); Прося Гарэцкая (в. Багацькаўка, Мсціслаўскі р-н), Кацярына Манжэрава (в. Беразоўка, Быхаўскі р-н), Міхась Басякоў (в. Антонаўка, Чавускі р-н).

Літ.:

Нисневич И. Татьяна Лопатина. М., 1962;

Ширма Г. Двести белорусских народных песен. М., 1958;

Можейко З. Песенная культура белорусского Полесья. Мн., 1971;

Яе ж. Песни белорусского Полесья. М., 1984. Вып. 2. С. 11—12.

З.​Я.​Мажэйка.

т. 11, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Раскрыць што-н. згорнутае, загорнутае, складзенае.

Р. сцяг.

Р. пакунак.

Р. газету.

2. Расхінуць, рассунуць.

Разгарнулі хлопцы прысак і дасталі печаную бульбу.

3. Выпрастаць, расправіць.

Р. свае плечы.

4. Раскрыць, распусціць.

Разгарнула пялёсткі шыпшына.

5. перан. Падрабязна выкласці, выказаць, апісаць.

Р. тэму сачынення.

6. перан. Даць магчымасць сілам, здольнасцям поўна і свабодна развіцца.

Р. талент.

7. перан. Павялічыць аб’ём, паглыбіць змест, зрабіць буйнейшым па жанры.

Байку пісьменнік паспрабаваў р. у вялікую аповесць.

8. Зрабіць, арганізаваць што-н. у шырокіх маштабах.

Р. спаборніцтва.

9. Падрыхтаваць да дзеяння, функцыянавання.

Р. выстаўку.

10. Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).

11. Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела (спец.).

Р. мнагаграннік.

|| незак. разго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разго́ртванне, -я, н.

Р. сюжэта рамана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

battle​1 [ˈbætl] n.

1. бі́тва, бой;

the Battle of Britain hist. бі́тва за А́нглію;

killed in battle загі́нуў на вайне́

2. барацьба́;

the battle of life/the battle to survive барацьба́ за існава́нне;

a battle of wits спабо́рніцтва ду́мак

♦

do battle with smb. over smth. змага́цца з кім-н. за што-н.;

half the battle зару́ка по́спеху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

match​2 [mætʃ] n.

1. спабо́рніцтва, матч;

a football match футбо́льны матч

2. ро́ўня;

be more than a match for быць мацне́йшым, разумне́йшым (за праціўніка);

be no match for быць слабе́йшым (за праціўніка)

3. (for) то́е, што падыхо́дзіць ко́лерам, фасо́нам і да т.п.;

This skirt is a good match for the blouse. Гэтая спадніца добра падыходзіць да блузкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́нік, -ку м.

1. результа́т; ито́г; вы́вод; плод; исхо́д;

~кі перагаво́раў — результа́ты (ито́ги) перегово́ров;

падво́дзіць ~кі — подводи́ть ито́ги;

в. спабо́рніцтва — ито́г (исхо́д) соревнова́ния;

~кі шматгадо́вай пра́цы — плоды́ многоле́тнего труда́;

2. сле́дствие ср., после́дствие ср.;

пажа́р быў ~кам неасцяро́жнага абыхо́джання з агнём — пожа́р был сле́дствием неосторо́жного обраще́ния с огнём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дуэ́ль

(фр. duel, ад лац. duellum = вайна)

1) паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі па выкліку адной з іх на пэўных умовах як спосаб абароны гонару (прымяняўся ў дваранскім грамадстве);

2) перан. спаборніцтва, барацьба двух бакоў (напр. артылерыйская д., славесная д.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

арганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

1. Заснаваць што‑н. такое, што мае грамадскі характар. Арганізаваць краязнаўчы гурток.

2. Падрыхтаваць, упарадкаваць; наладзіць. Арганізаваць сацыялістычнае спаборніцтва. Арганізаваць работу інструктарскіх груп. Арганізаваць сустрэчу. Арганізаваць будаўніцтва дарог. Арганізаваць серыйны выпуск машын. // перан. Разм. Дастаць, здабыць або падрыхтаваць што‑н. для каго‑н. — Ды вось ніяк не збяруся, каб запрасіць вас, — вінавата сказаў Андрэй. — Добра, што напомнілі. Арганізуем такую справу. Шахавец.

3. Аб’яднаць, згуртаваць для якой‑н. мэты; ахапіць якой‑н. арганізацыяй. Арганізаваць сялянства ў калгасы. □ [Кастусь] нават кулямёт меў і арганізаваў атрад. Чорны.

4. Унесці ў што‑н. пэўны парадак, планамернасць; упарадкаваць. Арганізаваць свой рабочы час. Арганізаваць падрыхтоўку вучняў да экзаменаў. Арганізаваць увагу дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́пар, ‑а, м.

1. Труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку. У руках цыбатага хлапца апынуўся бляшаны рупар, і, прыставіўшы яго да вуснаў, ён загудзеў: — Таварышы! Перш за ўсё правядзём спаборніцтва бегуноў. Мікуліч. // перан.; чаго. Кніжн. Той, хто перадае, выказвае, распаўсюджвае чые‑н. ідэі, погляды. З гаворкай Якубовіча ніяк не згаджаецца Антон Корж, вобраз якога ў апавяданні па сутнасці з’яўляецца рупарам ідэй аўтара. Лойка. Агітацыйна-масавая графіка перыяду грамадзянскай вайны была рупарам ідэй Камуністычнай партыі. Шматаў.

2. Разм. Рэпрадуктар у выглядзе такой трубы. У пасёлку каля слупа з рупарам стаяла некалькі мужчын і жанчын з дзецьмі. Кулакоўскі. — Дарэчы, чаму ў вас на кухні ніколі рупар не выключаецца? Грамовіч.

[Ад гал. roerper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Запа́с ’прыгатаванае на будучае’. Рус., укр. запа́с, польск. zapas ’тс’. Ст.-рус. запасъ ’запас’ (XV ст.). Параўн. польск. zapas, чэш., славац. zápas ’спаборніцтва’, серб.-харв. за̀пас ’тое, што ахапляецца адным закідам мярэжы’. Балг., макед. запас ’рэзерв’ (ваен.) < рус., БЕР, 1, 601. Серб.-харв. ад за̀пасати ’змяшчаць нешта вакол пояса’ (гл. пас 1 ’пояс’), ’абкружаць’. Такога ж паходжання (ад ’брацца за пояс, пас’) чэш., славац., польск. Махэк₂, 709, Брукнер, 645. Рус. запас Праабражэнскі (1, 242; 2, 22), як і спасать, опасный, звязвае з пасти (гл. пасвіць), таксама Фасмер, 2, 78. Шанскі (2, З, 52) удакладняе: ад пасти ’берагчы, захоўваць’. Гэта магчыма. Аднак нельга выключаць і паходжання ўсх.-слав. і польск. слоў ад таго ж кораня пас ’пояс’: ’вогненны запас для агнястрэльнай зброі’ (адно са старажытных значэнняў), як і прыпас ’тое, што знаходзіцца за поясам’ з далейшым развіццём значэння. У карысць гэтага, між іншым рус. запас ’улоў з рыбалоўнай снасці’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)