спабо́рніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спабо́рніцтва спабо́рніцтвы
Р. спабо́рніцтва спабо́рніцтваў
Д. спабо́рніцтву спабо́рніцтвам
В. спабо́рніцтва спабо́рніцтвы
Т. спабо́рніцтвам спабо́рніцтвамі
М. спабо́рніцтве спабо́рніцтвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спабо́рніцтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Форма дзейнасці (работы, гульні і пад.), удзельнікі якой імкнуцца выявіць перавагу над кім-н. у дасягненні чаго-н., дасягнуць лепшых вынікаў у чым-н.

Спартыўныя спаборніцтвы.

С. па плаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спабо́рніцтва ср.

1. соревнова́ние, состяза́ние;

с. па пла́ванні — соревнова́ние (состяза́ние) по пла́ванию;

2. юр. состяза́ние;

с. старо́н у судзе́ — состяза́ние сторо́н в суде́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спабо́рніцтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спаборнічаць; імкненне выявіць перавагу над кім‑н. у дасягненні чаго‑н. Эканамічнае спаборніцтва сацыялізма з капіталізмам. □ Хутка паміж братамі пачалося нейкае ўпартае і своеасаблівае спаборніцтва: кожны стараўся паказаць сябе лепшым, больш учэпістым гаспадаром. Ракітны. Перадаючы змест мастацкага твора сродкамі другой мовы, перакладчык міжвольна ўступае з аўтарам у творчае спаборніцтва. Шкраба.

2. Масавы сацыялістычны грамадскі рух працоўных, накіраваны на выкананне і перавыкананне планаў шляхам павышэння прадукцыйнасці працы і ўдасканалення вытворчасці. Выклікаць на спаборніцтва. □ Раўняйся па лініі ўдарных брыгад! Хто спаборніцтвам там не ахоплены? Крапіва. Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч. Цэхі адзін за другім уступалі ў перадсвяточнае спаборніцтва. Данілевіч.

3. звычайна мн. (спабо́рніцтвы, ‑аў). Спартыўная сустрэча для выяўлення пераможцы. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. □ Перадавалі.., хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах. Шамякін.

4. Спец. Спрэчкі бакоў у спаборным судовым працэсе. Спаборніцтва бакоў у судзе.

•••

Сацыялістычнае спаборніцтва — эфектыўны метад сацыялістычнай і камуністычнага будаўніцтва, павышэння працоўнай і грамадска-палітычнай актыўнасці мае; сродак эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спабо́рніцтва н. Wéttbewerb m -(e)s, -e, Wéttstreit m -(e)s, -e; спарт. Wéttkampf m -es, -kämpfe; Wéttspiel n -(e)s, -e (у спарт. гульнях);

выкліка́ць на спабо́рніцтва zum Wéttbewerb áuffordern;

спабо́рніцтва ў го́нар чаго-н. Sónderwettbewerb zu Éhren (G);

уключы́цца ў спабо́рніцтва in den Wéttbewerb tréten*, éinen Wéttbewerb veréinbaren;

спарт. спабо́рніцтвы па пла́ванні Schwímmwettkämpfe pl;

спабо́рніцтва па валейбо́ле Volleybállturnier n -s, -e;

вы́быць са спабо́рніцтваў áusscheiden* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сацыялістычнае спаборніцтва 5/355, 382; 7/10; 8/411, 567, 571; 9/10, 385—387; 10/418; 12/147, 149, 158, 163, 182, 183, 184, 186, 187, 188, 251, 252—253, 254

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЕ СПАБО́РНІЦТВА,

аб’ектыўныя адносіны, скіраваныя на дасягненне найлепшых вынікаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Уласціва толькі сацыяліст. спосабу вытв-сці. Адной з першых форм С.с. былі камуніст. суботнікі (1919). З 1923 сталі праводзіцца вытв. нарады, якія ўключалі элементы С.с. Новым этапам С.с. ў гады 1-й пяцігодкі (1928/29—1932/33) стала ўдарніцтва. У час індустрыялізацыі ўдарныя брыгады сталі асн. формай С.с.

У крас. 1929 калектыў ленінградскага з-да «Чырвоны выбаржац» выступіў ініцыятарам С.с. ў агульнадзярж. маштабе. У маі 1930 узніклі грамадскія буксіры, мэтай якіх была дапамога перадавых калектываў адстаючым. У ліп. 1930 рабочыя Ленінградскага з-да імя К.​Маркса распрацавалі сустрэчны прамфінплан, які стаў эфектыўным сродкам выяўлення рэзерваў вытв-сці. У маі 1931 на маш.-буд. з-дзе імя Леніна ў Ленінградзе ўзнікла першая гасп.-разліковая брыгада. Значную ролю ў распаўсюджанні перадавога вопыту і павышэнні кваліфікацыі рабочых кадраў адыграў ізотаўскі і стаханаўскі рух.

У БССР С.с. разгарнулася вясной 1929. Першымі ў яго ўключыліся калектывы добрушскай папяровай ф-кі «Герой працы», віцебскага з-да «Чырвоны металіст», мінскіх металаапрацоўчых з-даў «Камунар» і «Энергія», гарбарных прадпрыемстваў Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля і інш. У канцы 1929 у С.с. ўдзельнічала каля 15% рабочых буйной прам-сці Беларусі, у канцы 1930 — больш за 60%. Усяго да 1936 у розных формах С.с. ўдзельнічала 72,2% рабочых БССР. Масавы энтузіязм рабочага класа адыграў важную ролю ў вырашэнні задач індустрыялізацыі. Аднак з цягам часу С.с. пачало насаджацца парт. і прафс. органамі, набыло кампанейскі характар. У гады Вял. Айч. вайны спаборніцтва праходзіла пад лозунгам «Усё для фронту, усё для перамогі». За самаадданую працу многім беларусам было прысвоена званне Героя Сац. Працы. Ва ўмовах жорсткай цэнтралізацыі разгортвалася С.с. па аднаўленні разбуранай вайной нар. гаспадаркі. У кастр. 1958 калектыў дэпо Масква-Сартавальная прапанаваў разгарнуць спаборніцтва за камуніст. адносіны да працы. Калі ў цэлым у С.с. ў пач. 1970-х г. удзельнічала больш за 77 млн. чал., то ў руху за камуніст. адносіны да працы — каля 45 млн. чал. (на Беларусі адпаведна — 2854 тыс. і 1560 тыс.). Аднак на шляху многіх пачынанняў станавілася адміністрацыйна-камандная сістэма. Так, брыгадны падрад быў абмежаваны шматлікімі інструкцыямі і практычна страціў сваё эканам. значэнне. Не атрымала распаўсюджання і ініцыятыва Шчокінскага камбіната пад дэвізам «Менш работнікаў — больш прадукцыі». Актыўнасць працоўных стрымлівалася бюракратызмам, адсутнасцю эканам. метадаў кіравання, залежнасцю аб’яднанняў і прадпрыемстваў ад міністэрстваў. У выніку С.с. было пазбаўлена эканам. асновы, што патрабавала карэнных змен у яго арганізацыі.

А.​М.​Сасім.

т. 14, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Эканамічнае спаборніцтва дзвюх сістэм 8/550; 10/131; 11/408—409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

спашука́нне н., саіска́нне н., спабо́рніцтва (ко́нкурс) на атрыма́нне Bewérbung f -;

на спашука́нне [атрыма́нне, саіска́нне] вучо́най ступе́ні до́ктара наву́к Bewérbung zur Erlángung der Dóktorwürde

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мемарыя́л

‘спартыўнае спаборніцтва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мемарыя́л
Р. мемарыя́лу
Д. мемарыя́лу
В. мемарыя́л
Т. мемарыя́лам
М. мемарыя́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)