спаборніцтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спаборнічаць; імкненне выявіць перавагу над кім‑н. у дасягненні чаго‑н. Эканамічнае спаборніцтва сацыялізма з капіталізмам. ▪ Хутка паміж братамі пачалося нейкае ўпартае і своеасаблівае спаборніцтва: кожны стараўся паказаць сябе лепшым, больш учэпістым гаспадаром. Ракітны. Перадаючы змест мастацкага твора сродкамі другой мовы, перакладчык міжвольна ўступае з аўтарам у творчае спаборніцтва. Шкраба.

2. Масавы сацыялістычны грамадскі рух працоўных, накіраваны на выкананне і перавыкананне планаў шляхам павышэння прадукцыйнасці працы і ўдасканалення вытворчасці. Выклікаць на спаборніцтва. ▪ Раўняйся па лініі ўдарных брыгад! Хто спаборніцтвам там не ахоплены? Крапіва. Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч. Цэхі адзін за другім уступалі ў перадсвяточнае спаборніцтва. Данілевіч.

3. звычайна мн. (спаборніцтвы, ‑аў). Спартыўная сустрэча для выяўлення пераможцы. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. ▪ Перадавалі.., хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах. Шамякін.

4. Спец. Спрэчкі бакоў у спаборным судовым працэсе. Спаборніцтва бакоў у судзе.

•••

Сацыялістычнае спаборніцтва — эфектыўны метад сацыялістычнай і камуністычнага будаўніцтва, павышэння працоўнай і грамадска-палітычнай актыўнасці мае; сродак эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)