руская спявачка (сапрана). Нар.арт. Расіі (1961), нар.арт.СССР (1966). Вучылася ў В.Гарынай. У 1952—74 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Аіда, Віялета («Аіда», «Травіята» Дж.Вердзі), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні). Упершыню на маск. сцэне выканала монаоперу «Чалавечы голас» Ф.Пуленка. Першая ўвасобіла вобразы Катарыны («Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна) і Наташы Растовай («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Здымалася ў фільме-оперы «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча, выступала як драм. актрыса. Як канцэртная і камерная спявачка выконвала вак. творы П.Чайкоўскага, М.Мусаргскага, Шастаковіча і інш., часта з мужам М.Растраповічам (акампанемент фп.). Ёй прысвечаны творы Шастаковіча, Б.Брытэна. З 1974 жыве ў Парыжы. Аўтар кн. «Галіна. Гісторыя жыцця» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЫ́ (Felis),
род драпежных млекакормячых сям. кашэчых. Каля 20 падродаў, 31 від. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. У Чырв. кнізе МСАП 8 відаў, 5 падвідаў. На Беларусі 1 від — рысь еўрапейская; занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 46—197, хваста 15—91 см, маса 1,5—105 кг. Выш. ў крыжы большая за выш. ў плячах. Кіпцюры ўцяжныя (акрамя суматранскага К.). Афарбоўка густога футра рознага малюнку і адценняў: аднатонная, плямістая або паласатая. Нараджаюць звычайна 3—4 кацянят (зрэдку да 7), некат. віды — двойчы за год. Аб’екты промыслу, футра малакаштоўнае (акрамя рысі).
Свойскія К. (F. catus) паходзяць ад лівійскага падвіду дзікага К. Сталі хатнімі жывёламі 3—5 тыс.г. назад. Існуе каля 300 парод свойскіх К., якія адрозніваюцца даўж. і афарбоўкай поўсці. На Беларусі найб. пашыраны караткашэрсныя пароды, у т. л.руская блакітная, сіямская, з даўгашэрсных — персідская, сібірская і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ ((Paszkiewicz) Генрык) (10.3. 1897, г. Лодзь, Польшча — 8.12.1979),
польскі гісторык. Чл.-кар. Польскай АН у Кракаве (1945), д-р габілітаваны (1927), праф. надзвычайны (1939). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це, з 1928 выкладаў у ім, адначасова ў 1934—39 выкладчык, пасля заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі Вольнага польскага ун-та ў Варшаве. Удзельнік Польскай кампаніі 1939, да 1945 вязень канцлагера Мурнаў. З 1948 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. У 1948—69 узначальваў кафедру сярэдневяковай гісторыі Польскага ун-та ў замежжы. Працы па гісторыі ВКЛ, палітыцы Польшчы ў адносінах да Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі перыяду феадалізму: «Руская палітыка Казіміра Вялікага» (1925), «Ягелоны і Масква. Т. 1. Літва і Масква ў XIII і XIV ст.» (1933), «Утварэнне рускай нацыі» (1963) і інш. Склаў на лац. мове і выдаў «Рэгесты крыніц да гісторыі Літвы са старажытных часоў да уніі з Польшчай. Т. 1. Да 1315 г.» (1930).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКА́ЛЬСКІ (Пётр Пятровіч) (26.9.1832, г. Харкаў, Украіна — 11.4.1887),
украінскі кампазітар, публіцыст, фалькларыст, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Харкаўскі ун-т (1852). У 1859 аднавіў дзейнасць адэскага Філарманічнага т-ва, удзельнічаў у стварэнні Т-ва аматараў музыкі (1864, у далейшым Адэскае муз.т-ва) і муз. школы пры ім (1866). Яго оперы — адны з першых прафес. узораў укр. опернага мастацтва. Сярод муз. твораў: оперы «Мазепа» (1859), «Майская ноч» (1863), «Асада Дубна» (1878); кантата «Баль Пятра Вялікага» (1859); балада «Слухай» (1864); фп. (каля 40) і віяланчэльныя п’есы, рамансы (больш за 40), хары, песні і інш. У муз.-крытычных артыкулах адстойваў ідэі народнасці муз. мастацтва. Аўтар працы «Руская народная музыка, велікаруская і маларуская...» (1888). Збіраў і апрацоўваў нар. песні, у т. л.бел., шэраг з іх апублікаваны ў яго зб. «Маларасійскія і беларускія песні» (выд. 1903).
Літ.:
Карышева Т.И. Петр Сокальский: Жизнь и творчество. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКАЯ (Кацярына Аляксандраўна) (23.11.1816, Масква —28.8.1878),
руская артыстка балета. Першая танцоўшчыца маскоўскай сцэны, якая засвоіла прарамант. і лірыка-рамант. стылі зах.-еўрап. балета і надала ім нац. афарбоўку. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1836, кл. Ф.Гюлень-Сор), вучылася драм. мастацтву ў М.Шчэпкіна. З 1826 у балетных і драм. спектаклях у Малым т-ры ў Маскве. З 1835 у трупе Вял.т-ра (у 1836 стажыравалася ў Парыжы). У 1846 гастраліравала за мяжой. З 1854 выкладала бальныя танцы ў гімназіі, давала прыватныя ўрокі, у т. л. ў сям’і К.Станіслаўскага. Творчасці С. уласцівы рамант. накіраванасць, маст. дасканаласць формы, незвычайная лёгкасць і натуральная грацыёзнасць выканання. Сярод лепшых партый: Сільфіда («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера), Флёр дэ Шан, Жызэль («Дзева Дуная», «Жызэль» А.Адана), Катарына, Эсмеральда («Катарына, дачка рабаўніка», «Эсмеральда» Ц.Пуні) і інш. Паставіла балеты «Наравістая жонка» («Сумбуршчыца») Адана (1846), «Мара мастака» Пуні (1849).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Машы́на ’сукупнасць механізмаў, якія выконваюць карысную работу’, ’транспартны сродак з рухавіком, аўтамашына’, ’поезд’, ’веласіпед’, ’чалавек-аўтамат’, ’сячкарня’, ’паравоз’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ). Відавочна, з польск.maszyna, якое з франц.machinę ’тс’. Апошняе праз лац.machina ўзыходзіць да ст.-грэч.дар.μαχανά ’прыстасаванне’. Гл. таксама махі́на. Дапускаецца ў якасці мовы-пасрэдніцы і руская. Сюды ж машыні́ст(ы), машыні́стка, машыніза́цыя; машы́нка ’частка лямпы на магазіне’; ’пішучая машынка’, ’прылада для стрыжкі валасоў’, ’запальнічка’, ’пліта з фаеркамі’, маладз., маст. ’кнопкі’, драг.машэ́нка ’маланка ў вопратцы’ і ’каварства, падман’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк., Сцяц., В. В., Мат. Гом., Нар. сл., Сл. ПЗБ, КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рале́йны ’прызначаны для ворыва’: ралейны хамут (Нас., Юрч.), рале́мый ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), рале́йны ’галоўны ў парнай запрэжцы (пра валоў)’ (слуц., глыб., лід., лях., трак., Сл. ПЗБ), рале́нны (конь) ’карэнны, караннік’ (Ян.), ст.-бел.ролейный ’прызначаны для ворыва’: три места ролейная (XIV ст., Карскі, 1, 55), рус.дыял.роле́йный (хомут) ’тс’, стараж.-рус.ролейный ’тс’: а иже у господина ролейный закупъ будет (Руская Праўда). Параўн. балг.ра́лен хомо́т ’хамут для валоў, які дазваляў ім хадзіць па раллі’. Сюды ж раляны́ ’земляны’: раляныя чэрві (шчуч., Сл. ПЗБ), раллявы́ ’галоўны ў запрэжцы валоў’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ралля́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сачэ́нь ’выраб з кіслага або прэснага цеста ў выглядзе тоўстага бліна без начыння’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Малч., Шн. 3, Нар. сл.), сачэ́нь, сашэ́нь ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўн.-усх.сачэ́нь, цацэ́нь, чачэ́нь (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90), сачэ́нь ’буханка хлеба, абкачаная ў муку’ (рас., Шатал.), ст.-бел.сачень ’праснак’ (Ст.-бел. лексікон). Рус.паўн.-усх., усх.со́чень ’від перапечкі на канапляным алеі’, пск.соче́нь ’перапечка’, смал.саче́нь, сачни́ ’бліны’. Ад сок1 (гл.), гл. Міклашыч 313; Фасмер, 3, 730. Сумесная беларуска-руская інавацыя з цэнтрам на рускай тэрыторыі; гл. аб гэтым Цыхун, там жа, 90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёмкі1 ’зграбны, спрытны, зручны’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., СБГ, Мат. Гом., Мядзв., Жд. I, Марц., Янк. III). Рус.ёмкий ’тс’, укр.емкий ’тс’ — усходнеславянская інавацыя з семантычным пераходам ’ёмісты, вялікі, сільны’, ’зграбны, спрытны, зручны’. Не выключай, аднак, балтыйскі ўплыў. Параўн. літ.imlùs, jamlùs, jamùs ’спрытны’ (Фрэнкель, 185). Балтыйскія прыметнікі маюць аснову на ‑й‑, да якой на славянскай моўнай глебе заканамерна дадаваўся фармант ‑ъкъ. Параўн. ёмкі2.
навуковая ўстанова, створаная ў 1834 у Пецярбургу пры Мін-ве нар. асветы для выдання матэрыялаў археаграфічных экспедыцый. Створана як часовая, з 1837 пастаянная ўстанова для збору, апісання і выдання гіст. дакументаў. Выдавала зборнікі дакументаў па гісторыі Расіі, Беларусі, Літвы, Украіны, Каўказа 14—18 ст., у т. л. Поўны збор рускіх летапісаў, Акты гістарычныя, Акты Заходняй Расіі, Акты Паўднёвай і Заходняй Расіі. З 1872 выходзіла «Руская гістарычная бібліятэка», у 1862—1929 — «Летапіс заняткаў Археаграфічнай камісіі». У рабоце археаграфічнай камісіі ўдзельнічалі І.С.Анацэвіч, І.І.Грыгаровіч, М.І.Кастамараў, П.М.Строеў, М.І.Сямеўскі, А.А.Шахматаў і інш. З 1922 археаграфічная камісія ў складзе Акадэміі навук, у 1926 аб’яднана з Пастаяннай гіст. камісіяй АНСССР у Пастаянную гіст.-археаграфічную камісію, якая ў 1931 рэарганізавана ў Гіст.-археаграфічны ін-т. У 1956 пры аддзяленні гіст. навук АНСССР створана археаграфічная камісія, якая каардынавала археаграфічную дзейнасць ва ўстановах АН, выдавала «Археографический ежегодник». У 1864—1915 існавала Віленская археаграфічная камісія.