1) верш з 8,13 або 15 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі; словы (часам радкі), якімі пачынаецца верш, паўтараюцца ў сярэдзіне яго і ў канцы, ствараючы арыгінальнае архітэктанічнае кальцо;
2) закруглены рукапісны ці друкаваны шрыфт, а таксама пяро з парным канцом, каб пісаць такім шрыфтам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус.варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус.во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус.вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр.варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус.вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кавярза́ць ’няўмела рабіць (плесці, шыць)’ (Юрч.), къвірзаць ’пісаць абы-як, неразборліва, абы-што’ (Нар. лекс.), кывярзыць ’няўмела плесці лапці’ (Бяльк.). Бел. словы (паўн. і ўсх.) утвараюць адзін арэал з рус.смал., пск.каверзать ’рабіць што-н. нядбайна, абы-як’, якое ад коверзати ’плесці (лапці) і да т. п.’ Пераноснае значэнне ’рабіць абы-як’ абумоўлена, па-першае, характарам самой работы (плесці лапці), а па-другое, больш новай і дыфузнай семантыкай экспрэсіўных дзеясловаў коверзати/каверзити, параўн: на той жа тэрыторыі: ’блытаць’, ’гарэзіць’, ’займацца чым-н. ад няма чаго рабіць і да т. п.’ Адносна этымалогіі апошніх слоў гл. кавярзень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
піса́ццанесов.
1.в разн. знач. писа́ться;
мне сёння не пі́шацца — безл. мне сего́дня не пи́шется;
ён піса́ўся дварані́нам — он писа́лся дворяни́ном;
2.разг. запи́сываться; вступа́ть;
п. ў калга́с — запи́сываться (вступа́ть) в колхо́з;
3.страд. писа́ться; см.піса́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
pencil
[ˈpensəl]1.
n.
1) алаві́к -а́m., ало́вак-ўка m.
2) пэ́ндзаль -ля m. (мастако́ў)
3) Optic. пучо́к про́мняў (які́я зыхо́дзяцца)
2.
v.
1) адзнача́ць або́піса́ць алавіко́м
2) малява́ць алавіко́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пастая́лец, ‑льца, м.
Уст. Той, хто часова наймае ў каго‑н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю ебывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру.Ракітны.Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць.Навуменка.Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́сар, ‑а, м.
1. Канцылярскі служачы, які займаецца перапіскай, складаннем і рэгістрацыяй канцылярскіх папер. Ротны пісар. □ Група байцоў на чале з пісарам Аляксандрам Жыгуновым узяла пад абстрэл тых, што плылі на лодках.Кухараў.
2.Уст. Асоба, якая займалася перапіскай чаго‑н. Каля аднаго століка, дзе сядзеў нейкі пісар ці можа і сакратар, .. збілася цэлая грамада моладзі.Колас.//Разм.жарт. Той, хто піша, хто ўмее пісаць. — Прачытай, што там накрэмзаў, пісар ты мой, — не выцерпеў дзед.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Перастаць гараваць, супакоіцца. Сэрца Лёнькі крыху ўцешылася.., бо.. [сабака] з’явіўся ў той момант, калі ён, пакрыўджаны Целякоўскім, збіраўся ў прочкі.Грамовіч.// Знайсці ў кім‑, чым‑н. для сябе ўцеху, задавальненне; абрадавацца. Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе.Бялевіч.Вестка аб тым, што прыйшоў новы старшыня з рабочых, з завода, мігам абляцела ўсе камунарскія кватэры і прымусіла занепакоіцца адных і ўцешыцца другіх.Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧАЧО́Т Ян Антоні (7.7.1796, в. Малюшычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 23.8.1847),
бел. і польскі паэт, фалькларыст, этнограф. Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу (1815), дзе пасябраваў з А.Міцкевічам. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1815—16). Працаваў у бюро па ўпарадкаванні архіваў кн. Радзівілаў (Вільня). З 1818 чл.т-вафіламатаў, пісаў песні і вершы на бел. і польскай мовах для студэнцкіх сходаў. З 1820 узначальваў літ. (блакітны) аддзел т-вафіларэтаў. У 1823 за прыналежнасць да студэнцкіх згуртаванняў зняволены ў Віленскую турму, дзе склаў рукапісны зб. «Песенькі і іншыя вершы». У 1824 сасланы на Урал (турэмнае зняволенне адбываў у крэпасці Кізіл), у 1825 пераведзены ва Уфу, у 1831 — у Цвер. У 1833 вярнуўся на радзіму, працаваў на Лепельшчыне і ў б-цы Храптовічаў на Навагрудчыне. Пісаць пачаў у філамацкі перыяд. У 1818—19 напісаў каля 10 балад (збераглося 8), засн. на бел. фальклоры («Свіцязь», «Бекеш», «Узногі», «Мышанка», «Калдычэўскі шчупак», «Наваградскі замак», «Падземны звон на горцы ў Пазяневічах», «Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні»). Адстойваў інтарэсы самага бяспраўнага класа тагачаснага бел. грамадства — сялянства, выказваўся за адмену прыгоннага права («Узногі»). Збіраў і вывучаў бел. фальклор. Выдаў 6 фалькл. зб-каў «Сялянскія песні» (1837—46), куды ўвайшлі 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале, прыказкі і прымаўкі, слоўнік бел. мовы (200 слоў) і ўласныя вершы. Аўтар кніг «Аповесці для маладых дзяўчат» (1845), «Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні «Анафеляс» з «Вітаўтавых баёў» П.Крашэўскага» (1846), лібрэта аперэты «Малгажата з Зембаціна». Выяўлены вял. цыкл яго песень-балад на польскай мове «Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 г.» (нап. ў 1842—44, апубл. ў перакладзе на бел. мову 1996). Многія яго вершы пакладзены на музыку Т.Занам. На бел. мову творы Ч. пераклаў К.Цвірка.
Тв.:
Бел.пер. — Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989;
Выбр. творы. Мн., 1996;
Свіцязь. Мн., 1999.
Літ.:
Мальдзіс А. Ян Чачот // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст.Мн., 1969;
Перкін Н. Літаратурная спадчына Яна Баршчэўскага і Яна Чачота // Перкін Н. Абсягі думкі. Мн., 1980;
Малаш Л. Ян Чачот // Каханоўскі Г., Малаш Л., Цвірка К. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989;