1. Наёмны рабочы ў капіталістычным грамадстве, пазбаўлены сродкаў вытворчасці. Герой Купалы — беззямельны селянін, батрак, вясковы пралетарый — не мае сваёй уласнасці.Івашын.
2.Гіст. У Старажытным Рыме — грамадзянін, які належаў да саслоўя незаможных.
[Лац. proletarius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́ўны¹, -ая, -ае.
1. Які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны.
П. наглядальнік.
Пасіўна (прысл.) адносіцца да чаго-н.
2. Залежны, пазбаўлены самастойнасці.
Іграць пасіўную ролю ў чым-н.
3. Пра знешні гандаль: такі, пры якім увоз перавышае вываз (спец.).
П. баланс знешняга гандлю.
|| наз.пасі́ўнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
безгало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы.
2.перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы, Таго не выратуе ад бяды І мудрае, ад сэрца слова.Валасевіч.// Няўважлівы, рассеяны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнёсласць, ‑і, ж.
Уласцівасць узнёслага. Узнёсласць стылю. Узнёсласць думак. Узнёсласць пачуццяў. □ [Паходня] практык, але не пазбаўлены размаху і ўзнёсласці ў марах пра будучыню.Хадкевіч.Я спяшалася дамоў і несла ў сэрцы незвычайную, як бы прасветленую ўзнёсласць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́тавы
(польск. matowy, ад ням. matt)
1) няяркі, пазбаўлены бляску (напр. м-ае святло, м-ая фотапапера);
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВІЛЬКАНЕ́Ц (Мар’ян Фёдаравіч) (каля 1799 — ?),
дзекабрыст. З дваран Віленскай губ. У 1814—19 выхоўваўся ў Дваранскім палку пры 2-м кадэцкім корпусе; выпушчаны прапаршчыкам у Нясвіжскі карабінерны полк. З 1824 паручнік. У 1825 прыняты ў тайнае т-ва «Ваенныя сябры». Удзельнічаў у падрыхтоўцы выступлення Літ. піянернага батальёна (1825). 22.3.1826 арыштаваны, знаходзіўся пад следствам у Беластоку. Прыгавораны да пакарання смерцю. Па царскай канфірмацыі (1827) пазбаўлены чыноў, дваранства, разжалаваны ў радавыя. На 6 месяцаў зняволены ў Бабруйскую крэпасць, потым служыў у Грузіі, Каўказскім асобным корпусе, у 1830 — у 10-м лінейным батальёне. Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РА ПЛАНЕ́Т,
знешняя газавая абалонка планет Сонечнай сістэмы. Фарміраванне атмасферы планет звязана з эвалюцыяй планеты; структура, дынаміка і хім. састаў вызначаюцца месцазнаходжаннем планеты, яе масай і параметрамі руху. Сярод зямной групы планет атмасферу маюць Зямля, Венера, Марс; практычна пазбаўлены газавай абалонкі Меркурый, а таксама Месяц.
У атмасферы Зямлі асн. кампанентамі з’яўляюцца азот і кісларод, у атмасферах Венеры і Марса — вуглякіслы газ (95%). Планеты-гіганты маюць магутныя вадародна-геліевыя атмасферы з метанам і аміякам. Даследаванне структуры, саставу і дынамікі атмасферы планет праводзяць з дапамогай касм. апаратаў «Месяц», «Венера», «Марс», «Марынер», «Вікінг», «Вояджэр» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́Д УСЯСЛА́ВІЧ (? — пасля 1129),
князь полацкі. Сын кн.Усяслава Брачыславіча. На думку некат. гісторыкаў, з 1101 княжыў у Менску. У 1103 разам з паўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у паходах на полаўцаў. Гэты саюз насцярожыў Усяславічаў, верагодна, Давыд Усяславіч прагнаны з Менска. У 1104 з паўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на свайго брата менскага кн. Глеба. Каля 1106—27 княжыў у Полацку. У выніку нападу на Полацкую зямлю ў 1127 кааліцыі князёў на чале з Мсціславам Уладзіміравічам Давыд Усяславіч пазбаўлены пасада, у 1129 разам з інш. полацкімі князямі сасланы ў Візантыю, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЯ́СТРА, пілястр (італьян. pilastro ад лац. pila калона, слуп),
плоскі верт. прамавугольны ў плане выступ на сцяне ці слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны арх. ордэра, але пазбаўлены патаўшчэння ў сярэдняй частцы ствала (энтазіса). П. выкарыстоўваліся ў ордэрнай сістэме як дэкар. элементы для верт. члянення сцен. Часам канструктыўна ўмацоўвалі найб. напружаныя ўчасткі сцен (вуглы, прасценкі і інш.). Упершыню паявіліся ў ордэрнай архітэктуры Стараж. Грэцыі. У архітэктуры барока і класіцызму былі важным сродкам узбагачэння арх. кампазіцыі, стварэння выразнага рытму фасадаў і надання ім манументальнасці. Выкарыстоўваюцца ў сучасным буд-ве.