штоно́ч, прысл.
Кожную ноч, кожнай ноччу. Мы змаглі добра замаскіраваць аэрадром, з якога штоноч падымаліся самалёты. Жычка. Барвовы, з-пад шалома хмар, ля самых нашых вокан штоноч на поўдні, помню, Марс гарэў тыгрыным вокам. Вялюгін. // З кожнай ноччу, ноч ад ночы. Пражэктары, Як біўні агнявыя, Штоноч зіялі бліжай і святлей. Аўрамчык. Толькі галасы, нібы не тыя, — Пацішэлі і штоноч цішэюць. Ці для іх, вяскоўцаў, стаў чужы я? Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пропи́ть сов., в разн. знач. прапі́ць, мног. папрапіва́ць;
пропи́ть де́ньги прапі́ць гро́шы;
пропи́ть го́лос разг. прапі́ць го́лас;
пропи́ть всю ночь прапі́ць усю́ ноч;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калы́мшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто калыміць, падзарабляе незаконным шляхам. Нават падзёншчыкі, калымшчыкі — не адпетыя. Калі трэба, дзень і ноч не злезуць з рыштавання, заткнуць прарыў, працэнт дадуць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мірыя́ды, ‑аў; адз. няма.
Вельмі вялікая, незлічоная колькасць. Вераснёўская ноч была цёмная, толькі бліскучае неба з мірыядамі зорак холадна асвятляла зямлю. Рамановіч. Возера ў мірыядах іскраў злёгку хвалюецца. Пестрак.
[Ад грэч. myrias (myriados) — дзесяць тысяч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Калець доўга, неаднаразова. [Маша:] — Нібы чула, што бяда нейкая!.. І от жа пальцы два адмарозіў... Валіць, пэўна. І папакалеў, мабыць, за ноч тую... Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спакваля́, прысл.
Разм. Паступова, патроху; марудна, павольна. Ноч спакваля ахінала зямлю. Асіпенка. Сучча трашчала, языкасты Касцёр займаўся спакваля. Лойка. Асобныя лісты, пачырванеўшы, абрываюцца і спакваля падаюць на дарогу. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЫЧЫ́ХІНСКІ БОЙ 1942.
Адбыўся паміж зводным атрадам 2-й Бел. партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі і ням.-фаш. гарнізонам на ст. Бычыха Мехаўскага р-на (цяпер у Гарадоцкім р-не) Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У ноч на 15 ліп. партызаны з боем уварваліся ў акопы і апорныя пункты ворага, разграмілі гарнізон на станцыі і тэр. былой МТС. У выніку бою чыгунка Віцебск—Невель была выведзена са строю больш як на суткі.
т. 3, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАЧО́БНІКІ,
група мужчын (радзей жанчын), якія ў першы дзень Вялікадня з вечара і ўсю ноч абходзілі двары і спявалі пад вокнамі валачобныя песні (асобна гаспадару, гаспадыні, іх дарослай дачцэ, нежанатаму сыну). Валачобны гурт складаўся з запявалы («пачынальніка»), падпявальнікаў, музыкі (звычайна скрыпача) і механошы, які збіраў дары («валачобнае» — фарбаваныя яйкі, велікодныя булкі, сыр, невял. грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Пн Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая святочная забава.
т. 3, с. 475
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НЫ КІСЕ́ЛЬ,
старадаўняя бел. мучная страва. Варылі з аўсянай мукі грубага памолу, часам з вотруб’я. Муку залівалі вадой і ставілі на ноч у цёплае месца. Раніцай выціскалі на рэшаце (сітку) і цэд варылі. Пасля разлівалі ў посуд і ставілі ў халоднае месца, каб кісель застыў. Елі з алеем, малаком, маслам, сытою. На посную куццю аўсяны кісель быў адной з абрадавых страў. Сыры цэд давалі дзецям ад глістоў. Вадкі аўсяны кісель наз. журам.
т. 2, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЛЧА́НАЎ Рангел (н. 12.10.1928, Сафія),
балгарскі кінарэжысёр. Нар. арт. Балгарыі (1981). Скончыў Вышэйшы ін-т тэатр. мастацтва ў Сафіі (1952). Працаваў асістэнтам рэжысёра і акцёрам на Студыі маст. фільмаў (Сафія). З 1958 выступае як рэжысёр: «Першы ўрок» (1960), «Сонца і цень» (1962), «Інспектар і ноч» (1963), «Ваўчыца» (1965), «З каханнем і пяшчотай» (1978), «Апошнія жаданні» (1983). Яго фільмы вызначаюцца псіхал. глыбінёй, паэтычнасцю, іх пафас накіраваны на сцвярджэнне права чалавека на мір, шчасце, каханне.
т. 4, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)