Стаць ружовым, паружавець. На ўсходзе заружавела неба: канчалася кароткая летняя ноч.Шамякін.// Пакрыцца румянцам. — Разумею, Васіль Цімафеевіч, — збянтэжана адказала жанчына, мімаволі ўстаючы. Маленькія вушы яе крыху заружавелі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)