Асе́лы, асе́ласць. Рус. оседлый, оседлость, укр. осілий, осілість, осідлий, польск. osiadły, osiadłość ’тс’, славац. osadlosť ’група будоў у гаспадарцы селяніна’. Утворана ад дзеяслова асесці ’пастаянна пасяліцца’ (гл. Яруш., 200), які з прыстаўкай *о‑ ад сесці. Оселость зарэгістраваў ужо ў Статуце 1588 г. Карскі, 1, 352, адзначаючы фанетычную заканамернасць выпадзення тут ‑д‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мандрава́ць ’вандраваць, падарожнічаць, блукаць па свеце’ (Мал., Федар. 2, Федар. 7, Чач., Шат.; паўд.-усх., КЭС), ’вандраваць пешшу’ (Нар. Гом.). Укр. мандрува́ти ’тс’, ’ездзіць’. З польск. wędrować ’тс’, якое з ням. wandern ’падарожнічаць, блукаць’. Аб пераходзе в > м гл. Карскі, 1, 340. Сюды ж пераноснае мандровачка ’павестка’ (светлаг., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Межс́об, межсо́бку ’паміж сабой’ (паўн.-усх., Нас., Рам. 3; віл., Мат.). Толькі беларускае. Карскі (2, 70 і 193) гаворыць аб незвычайным утварэнні. Лексемы можна лічыць калькай з літ. tarpùsavyje ’паміж сабой’, да якой далучаўся прыслоўны суфікс ‑ку (магчыма, па аналогіі да прыслоўя паасобку). Параўн. і н.-луж. mjazsobnje ’паміж сабой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мелі́нне, пруж. мілі́нне ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ, к. 279). Узыходзіць да *хмелінне, якое з хмель ’расліна Humulus lupulus L.’ (гл.). Параўн. стол. хмеліно ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ, там жа). Аб адпадзенні пачатковага х‑ гл. Карскі, 1, 377. Параўн. тое ж у балг. гаворках (мел ’хмель’ — БЕР, 3, 725).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпла́ч ’галашэнне па нябожчыку’ (віл., Жыв. сл.). Рус. прыпла́чка ’абрадавы вясельны плач’. Утварэнне ад *прыплакваць < плакаць з суф. ‑jь; аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 23. Параўн. таксама рус. дыял. припла́кивать ’выконваць абрадавыя песні-галашэнні (на вяселлях, пахаваннях), галасіць’, укр. припла́кувати ’плакаць над кім-, чым-небудзь, аплакваць’, припла́кування ’плач, галашэнне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́нушкі́ ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.), капыл. піпухі, шлюхі, птахі, птушкі, пнушкі ’адросткі нер’яў пасля лінькі’ (маг., ЛА, 1). Утвораны пры дапамозе суф.⇉‑ушк‑і ад пень (гл.) < прас;]. *рьпь ’тс’. Гук на месцы *-ь⇉вынік дысімілятыўнага якання, альбо паяўленне новага ‑ь‑ > ў групах зычных (Карскі, 1, 201–202).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́тман 1 гіст. ст.-бел. ’член магістрата старажытнай Рыгі’ (Ст.-бел. лексікон; Карскі, 1, 204), упершыню фіксуецца ў 1300 г. (Булыка, Запазыч.). Непасрэднае запазычанне з с.-н.-ням. râtman ’тс’, параўн. Фасмер, 3, 447.
Ра́тман 2 ’старшы над плытагонамі, які кіруе праводкай плытоў праз небяспечныя месцы’ (зах.-палес., Кольб.). Гл. ротман.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъ ‘сярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środek ‘сярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serda ‘сярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярэ́бранік ’дуброўка, Potentilla anserina L.’ (ТСБМ, Касп., Дэмб. 1, Кіс.). Да серабро (гл.), ад прыметніка сярэ́браны (ТСБМ, Ласт.), ст.-бел. серебрѧнъ (Альтбаўэр), серебрыны (1405 г., Карскі 2–3, 229) з-за бліскучай афарбоўкі, параўн. срэбнік, гл. Сюды ж і сэрэбря́нік ’падтыннік, Chelidonum majus L.’ (Бейл.), параўн. іншую назву чортава серабро (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле 1 ’каля, ля’ (лях., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Скарочаная форма з кале, параўн. навагр. кале (Кліх) — паўн.-прасл. kole (форма м. скл.), параўн. польск. kole, каш. kole, kale, kiiole і інш., чэш. kole. Копечны (ESSJ, 1, 89) мяркуе, што форма kole не абавязкова з’яўляецца месным склонам, а гэта можа быць замена канцавой галоснай у другасных прыназоўнікаў, параўн. podle/podli/podle/podia і г. д.
Ле 2 ’для’ (лельч., Мат. Гом.; кам., стол., драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку выпадзення д‑ перад я (Карскі, і, 352) з дле, якое з’яўляецца другасным прыназоўнікам (ужываецца з р. скл.). З для < і прасл. dblja. Канцавое ‑е магло быць вынікам рэдукцыі як ненаціскное або паводле аналогіі да po‑dle (Карскі 2–3, 462). Да для (гл.). Параўн. таксама лі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)