традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Падзвінні. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Віцебскай вобл., часткова на Смаленшчыне. У строі пераважалі блакітныя фарбы (паўплывала набіванка) і дробнаклятчастыя ўзоры на паясных адзежынах. Старадаўні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы (андарак, саматканка), ільнянога фартуха і курты, больш позні — з кашулі, фартуха, спадніцы з прышыўным ліфам і поясам (саян — накшталт сукенкі без рукавоў). Святочную кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, гесткай, будзённую і споднюю — тунікападобнай, з разрэзам па цэнтры грудзей; стаячы каўнер зашпіляўся шпонкай ці гузікам або сцягваўся чырв. стужкай. Узорыстае ткацтва, вышыўка спалучаліся з разнаколернай аплікацыяй, аблямоўкамі, устаўкамі чырвонай або сіняй крашаніны ці кумачу. Чырвоны арнамент (строгія геам. формы, шматпялёсткавыя зоркі, раслінныя ўзоры) дапаўняўся блакітным. чорным, зрэдку паскамі медна-чырв. бліскавак. Спадніцу кроілі ў 4—6 полак з пярэстатканага сіне-белага, чырвона-бурачковага палатна. Спадніцу з ліфам шылі з 2, часам розных па якасці і колеру тканін, дапаўнялі белым ці набіваным фартухом і поясам, на канцы якога нашывалі бісер. Суконную світу ў выглядзе безрукаўкі пацягвалі белым каленкорам, аздаблялі нашыўкамі чырв. сукна, лапікамі чорна-белай аўчыны ўздоўж зрэзаў. Галаўныя ўборы жанчын — хусткі, чапцы. У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля, нагавіцы, пояс. Жаночай і мужчынскай вопраткай былі армяк, світа, бурка, кажух.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Дубровенскі строй. Жанчына ў летнім адзенні. Вёска Ланенка Дубровенскага раёна Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКАЯ БАРЫСАГЛЕ́БСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры 12—17 ст. у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Пабудавана на месцы храма 1-й пал. 12 ст., сцены якога былі складзены з вапняковых туфавых блокаў і нязначных уставак плінфы. Пазней вакол храма ўзведзена галерэя, зробленая з плінфы ў тэхніцы муроўкі «са схаваным радам», што характэрна для полацкай школы дойлідства 12 ст. Храм быў размаляваны фрэскамі, меў прыгожую маёлікавую падлогу з разнастайных паліваных керамічных плітак (квадратных, прамавугольных і трохвугольных). Дах быў накрыты свінцовымі лістамі. У час яго пабудовы выкарыстаны галаснікі. З 14 ст. пры храме існаваў мужчынскі правасл. манастыр (з 1624 — жаночы, з 1628 — мужчынскі манастыр базыльян, з 1839 правасл. царква). У пач. 16 ст. і асабліва ў 1-й чвэрці 17 ст. храм цалкам перабудаваны: знікла галерэя, значна павялічыліся яго памеры. Узведзены 3-нефавы зальны будынак з 5-граннай апсідай, зорчатымі скляпеннямі ў стылі позняй готыкі. Фасады падзелены шматлікімі радамі тонкіх верт. калон-лапатак, якія ў верхняй ч. пераходзяць у пояс са спічастых арак. Вуглы будынка ўмацаваны 6-граннымі контрфорсамі. Падлога з квадратных і фігурных паліваных і непаліваных плітак (таўшчыня 4—5 см). У 17 ст. храм быў накрыты паліванай зялёнай і светла-карычневай дахоўкай. У 19 ст. фасады храма цалкам перабудаваны.
Літ.:
Трусов О.А. Борисоглебская церковь XII в. из Новогрудка // Памятники старины. Концепции. Открытия. Версии. СПб.;
Псков, 1997. Т. 2.
А.А.Трусаў.
Навагрудская Барысаглебская царква. Выгляд з боку апсіды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пракры́ты
(ад санскр. prakrta = просты, натуральны)
1) сярэднеіндыйскія мовы, якія склаліся на аснове старажытнаіндыйскіх дыялектаў і былі шырокаўжывальнымі як размоўныя і літаратурныя мовы больш як паўтара тысячагоддзя (да 15 ст.);
2) адна з катэгорый старажытнаіндыйскай філасофіі, якая абазначае жаночы пачатак усіх матэрыяльных і духоўных рэчаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
lady
[ˈleɪdi]1.
n., pl. -dies
1) да́ма f.
a great lady — зна́тная да́ма
2) спада́рыня f.
ladies and gentlemen — спада́рыні й спадары́
3) гаспады́ня f. (до́му)
4) каха́ная f.; жо́нка f.
2.
adj.
жано́чы, жано́чага ро́ду
a lady doctor — жанчы́на-до́ктар
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Панёва ’спадніца з некалькіх нясшытых удаўжыню полак’ (Нас.), ’суконная саматканая спадніца’ (Бяльк.), ’спадніца з саматканай тканіны ў клетку’ (ДАБМ, 934), ’суцэльная сукня без рукавоў’ (Інстр. I), ’жаночы цёплы пінжак’ (Сцяшк. Сл.). Рус.поня́ва ’пакрывала, накідка; павязка на галаву, хустка’, зах. і паўдн.поня́ва, понёва ’саматканая спадніца’, укр.поня́ва ’від спадніцы’, ст.-рус.понѧва, понева ’кавалак тканіны; пакрывала; завеса; ніжняя спадніца’, ст.-слав.понꙗва, серб.-харв.по́њава ’падсцілка, грубая коўдра’, славен.ponjȃva ’палатно, прасціна, коўдра’. Слова праславянскага паходжання; яно было распаўсюджана ў Паноніі, на што ўказвае яго наяўнасць у вянгерскай і румынскай мовах (Скок, 2, 8). Як мяркуюць даследчыкі (Остэн–Сакэн, SF, 33, 238; Фасмер, 3, 326), звязана з апона, пяць2 (гл.).
1. Плешчучы, праліць; разліць па якой‑н. паверхні. Распляскаць ваду з вёдзер./уперан.ужыв.І паверыш пры сустрэчы У яе жаночы лёс: Свайго шчасця не расплешча, У бядзе не схіліць плечы І дарма не ўроніць слёз.Пысін.
2.перан.Разм. Расказаць тое, чаго не трэба гаварыць. «Гэтыя [старыя] адразу расплешчуць па ўсяму сялу, як толькі ўбачаць мяне ў царкве», — падумаў Сцёпка.П. Ткачоў.
Расплюшчыць. Бацька казаў, што то паўпудовы молат, ім б’юць, калі трэба распляскаць якую-небудзь тоўстую жаляз[я]ку.Сабаленка.Дрыжучы ад страху,.. [Майка] распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за .. [Лазнікам].Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sex
[seks]1.
n.
1) пол -у m.
the male sex — мужчы́нскі пол
the female sex — жано́чы пол
2) сэкс -у m
3) informal палава́я су́вязь, палавы́я зно́сіны
2.
adj.
палавы́
•
- the gentle sex
- the fair sex
- the sterner sex
- the stronger sex
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
По́спал ’разам, побач, сумесна, супольна’ (глус., Янк. Мат.: Байк. і Некр.), ’запар’ (мус., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.), поснасць ’тс’, ’папалам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.; віл., Сл. ПЗБ; стол., Сл, Брэс.), посполь, посполь ’запар, падрад’ (ТС; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’скрозь’ (ТС), ст.-бел.посполу ’разам, супольна, сумесна’ і ’побач’ (Сл. Скар.), укр.пасіі іл / поспіль ’тс’. польск.pospał, pospałem, pospolnie ’разам, агулам’, ст.-польск.pospołu ’тс’ (з XIV ст.), н.-луж.pospał, pospołu, ъ‑луж. pospołu ’тс’. чэш.pospolu ’тс’. Вытворнае ад *polь ’палова’ > *уь/эо/ъ ’палова ад цэлага, род, пол (мужчынскі, жаночы)’, параўн. славен.spoi ’тс’. У першасным значэнні — ’злучэнне дзвюх палавінак разам, спалучэнне, размяшчэнне іх побач’, параўн. супольны ’агульны’. Адвербіялізаваны субстантыў. Булыка (Запазыч., 255) лічыць ст.-бел.посполу запазычаннем з польск.pospołu, сумнеўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касцю́мм. Kostüm n -s, -e (жаночы); Ánzug m -(e)s, -züge (мужчынскі); Tracht f -, -en, Vólkstracht f (строй); (камплектзштаноўікамізэлькі) Hósenanzug m; (камплектзжакетаіспадніцы) Jáckenkleid n -(e)s, -er;
да́мскі касцю́м, пашы́ты на зака́з Schnéiderkostüm n, máßgeschneidertes Kostüm;
мужчы́нскі касцю́м, пашы́ты на зака́з Máßanzug m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МАГІ́ЛЁЎСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Падняпроўі. Бытаваў у 18 — пач. 20 ст. пераважна ў Магілёўскім, Быхаўскім, Шклоўскім, Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. Летні жаночы гарнітур складалі пераважна 2 варыянты-комплексы: кашуля, спадніца, фартух; кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з адносна вузкім рукавом, адкладным (радзей вузкім стаячым) каўняром. Арнамент натыкання і вышыўкі (чырвоны з украпінамі чорнага) кампанаваўся ў палосы на плечавых устаўках і рукавах (паралельна лініі ўточкі), на каўняры. Пераважалі геам. (ромб, крыжык, зорачка) і раслінныя (васількі, бярозка) узоры. Суконная спадніца (андарак, саян) чырвона-малінавая з белай, зялёнай, сіняй, чорнай клеткай, палатняная (бяляк) — гладка-белая ці клятчастая шэра-белая з арнаментальным шлякам на падоле. Падпяразвалі вузкім дэкар. поясам. Фартух-трыпольнік шылі з 3 белых полак палатна. Гарсэт (кабат) шылі з сіняга, чырвонага аксаміту, шарсцянкі з баскай у выглядзе клінкоў або прышывалі да спадніцы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы. Галаўныя ўборы жанчын — чапец, намітка, аздобленая вышыўкай і нашыўкамі мохрыкаў даматканая хустка. Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — пацеркі, абразкі, крыжыкі. У мужчынскіх кашулях тунікападобнага крою багата вышывалі манішку. Нагавіцы шылі з белага палатна ці сукна. Насілі таксама суконныя ці палатняныя камізэлькі са стаячым каўняром, шыйныя даматканыя хустачкі-шалікі, вышытыя чырвоным арнаментам на канцах. Галаўны ўбор — каўпаковая з лямцу магерка ці футраванка. Мужчынская і жаночая вопратка — белыя світы, аздобленыя вышыўкай, нашыўкамі тасьмы і шнура.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Магілёўскі строй. Сялянкі ў традыцыйным летнім адзенні. Вёска Заходы Шклоўскага раёна. 1903.