АХО́ЎНЫЯ ЖЫВЁЛЫ,

віды жывёл, адносна якіх паводле мясц., дзярж. ці міжнар. нарматыўных актаў, пагадненняў ці канвенцый дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для дадзенага рэгіёна, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікіх жывёл, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае рэзкае скарачэнне колькасці або знікненне з фауны. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац. Чырвоныя кнігі. У Чырвонай кнізе Беларусі 182 віды ахоўных жывёл, у т. л. 14 млекакормячых (арэшнікавая соня, барсук, белавежскі зубр, буры мядзведзь, рысь і інш.), 75 птушак (аўдотка, беркут, змеяед, сапсан, філін і інш.), 2 паўзуноў (балотная чарапаха, мядзянка), 1 земнаводных (чаротавая рапуха), 5 рыб (сцерлядзь, стронга, звычайны харыус, рыбец, вусач), 79 насякомых (апалон, жужаль цудоўны, жук-алень, махаон, падалірый, пустэльнік, чмель Шрэнка і інш.), 1 двухстворкавых малюскаў (жамчужніца звычайная), 5 ракападобных (бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя, шыракапальцы рак).

Т.​А.​Філюкова.

Ахоўныя жывёлы Беларусі: 1 — хахуля; 2 — сярэднееўрапейскі лясны кот; 3 — скапа; 4 — сапсан; 5 — пугач; 6 звычайная палятуха; 7 — звычайны зімародак; 8 — чырвоны каршун; 9 — белая курапатка; 10 — барадатая (лапландская) няясыць; 11 — арлан-белахвост; 12 — белавежскі зубр; 13 — беркут; 14 — барсук; 15 — аўдотка; 16 — вялікая начніца; 17 — лебедзь-шыпун; 18 — драфа; 19 — чорны бусел; 20 — буры мядзведзь.
Ахоўныя жывёлы Беларусі: 1 — сіпуха; 2 — мядзянка; 3 — вялікі бугай; 4 — сцерлядзь; 5 — ручаёвая стронга; 6 — звычайны харыус; 7 — балотная чарапаха; 8 — мёртвая галава; 9 — падалірый: 10 — махаон; 11 — блакітная ордэнская стужка; 12 — адмірал; 13 — жук-алень; 14 — рэліктавая мізіда; 15 — лімнакалянус; 16 — бакаплаў Паласа; 17 — шыракапальцы рак; 18 — чаротавая рапуха; 19 — звычайная жамчужніца.

т. 2, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наступі́ць 1, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

Ступіць, стаць на каго‑, што‑н. Асцярожна, каб на каго-небудзь не наступіць, [Шура] прабіраецца да месца, адкуль даносяцца галасы. Навуменка. Хай позні чмель гудзе мажорным басам, Разбуджаны расінкаю ўначы. Ты на яго не наступі абцасам, Юнак, з сваёй любоўю ідучы. Пысін.

•••

Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.

Наступіць на (любімы) мазоль каму — закрануць тое, што асабліва хвалюе каго‑н., выклікае боль, пакуты.

Наступіць на нагу каму — ушчаміць чые‑н. інтарэсы.

наступі́ць 2, ‑ступіць; зак.

Надысці, настаць. Наступілі халады. Смерць наступіла імгненна. □ Наступіла працяглая маўклівая паўза: усе меркаванні і здагадкі ўжо былі выказаны да з’яўлення Шэмета, і цяпер ніхто не адважваўся іх паўтараць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́цень (тру́цінь, тру́цянь, тру́тэнь) ‘самец у пчалінай сям’і’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Бес., ТС, Сержп. Грам., Сл. ПЗБ; слаўг., Нар. сл.) і пераноснае ‘гультай’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр., Пятк. 2, Сцяшк.), ст.-бел. трутень ‘пчаліны самец’. Укр. тру́тень, трут, рус. тру́тень ‘самец пчол’, ‘дармаед, паразіт’, польск. truteń, старое trucień, таксама дыял. trudeń, tręteń ‘тс’, trętnie ‘трутні’; з XV ст. ст.-польск. trąd/trąt/tręt/trut ‘труцень’, каш. trǫd і tron , н.-луж. tšut, в.-луж. truta, чэш. trubec, ст.-чэш. trúp, мар. trút, truť ‘тс’, trout ‘шкодныя насякомыя на капусце’, славац. trúd, otrôt і trubec, славен. trôt, харв. trût ‘труцень’, trūtanjчмель’; серб. тру̂т, макед. трут ‘труцень’, балг. тъ́ртей (параўн. у Бярынды: трꙋтій: трꙋтень), серб.-ц.-слав. троуть ‘аса, чмель’. Прасл. *trǫtъ (дыял. *trǫtъnjь ‘труцень’), роднаснае літ. trãnas, лат. trans ‘труцень’ (Фасмер, 4, 111), якія з індаеўрапейскай гукапераймальнай асновы *tren‑, звонкі варыянт *dren‑: ‘гусці, гудзець’, ‘шумець, звінець’, адсюль ст.-в.-ням. treno, с.-в.-ням. trëne, ст.-англ.-сакс. drān, drǣn, англ. drone, ням. Drohne ‘труцень’, гоц. drunjus ‘гук’, ст.-грэч. υρωναξ, ‘шэршань’, τεν‑υπήνη ‘сляпні, дзікія пчолы’, υρηνος ‘элегія’ (Сной₂, 788). Паводле ЕСУМ (5, 660), Каруліса (2, 420) і Борыся (645), звонкі варыянт падаецца як *d​hren‑. Паводле Махэка₂ (654), не ясна, як выглядала праславянская форма: *trǫtъ ці trǫdъ. Ён ставіць пад сумненне першапачатковасць літ. trãnas, лат. trans ‘труцень’ і дапускае, што яны маглі быць запазычаны з нямецкай мовы. Прынамсі, Мюленбах-Эндзелін (1, 489) мяркуюць, што дыялектныя латышскія формы з d‑ (drans, dranis ‘тс’), хутчэй за ўсё, запазычаны з с.-ням. drane або сугучныя з ім. Калі меркаваць, што праславянская форма *trǫdъ, то фанетычна ёй адпавядаюць літ. trandìs і trandė ‘моль’. Аднак не выключае, што гэта форма другасная, якая ўзнікла ў выніку збліжэння з *trǫdъ ‘назва хваробы; губа’ (Борысь, 646) або фанетычным шляхам, параўн. палес. тру́дні мн. л. (Арх. Вяр.). Меркаванні пра зыходны паралелізм формаў слова гл. SEK, 5, 175.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пчала́ ’пчала’ (ТСБМ, ЛА, 1; паст., З нар. сл.; Сл. ПЗБ, Бяльк.), пчола́ ’тс’ (ТС), пшчала́ ’тс’ (ЛА, 1; воран., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пшчола́ ’тс’ (ЛА, 1; Бес.), пшчо́ла ’тс’ (іўеў., З нар. сл., Сл. ПЗБ), пшчо́лкачмель’ (трак., Сл. ПЗБ), ласк. пчы́лка ’пчолка’ (Дразд.), пшча́лка ’тс’ (воран., Шатал.), укр. пчола́, бджола́, рус. пчела́, польск. pszczoła, в.-луж. pčoła, н.-луж. coła, чэш., славац. včela, серб.-харв. пчѐла, чѐла, славен. čẹ̑la, балг. пчела́, макед. пчела, ст.-слав. бъчела, бьчела. Разглядаюцца дзве версіі: згодна з першай, прасл. *bьčela ад гукапераймальнага дзеяслова тыпу буча́ць ’гудзець’, першаснае значэнне ’гуллівая кузурка’ (SP, 1, 456); другая версія зыходзіць з рэканструкцыі прасл. *bьčela < і.-е. *bhei̯‑, што адлюстравалася ў ст.-ірл. bech, літ. bìtė, ст.-в.-ням. bini, швед. bi, англ. bee ’пчала’, лац. fūcus ’труцень’ (Фасмер, 3, 416; Саднік-Айцэтмюлер, 6, 481–482; Сной, 67; Банькоўскі, 2, 523). Варбат (гл. Чарных, 2, 86, дзе аддаецца перавага першай версіі) прапануе выводзіць *bьčela з *bъčela ў выніку міжскладовай асіміляцыі ъ : е > ь : е. Беларускія назвы з пачатковым пшч‑ запазычаны з польск. pszczoła (Карскі, 1, 390), параўн. ст.-польск. pczoła. Сярод дэрыватаў уяўляе цікавасць пчаладзёр ’той, хто выдзірае пчолы, мёд; злодзей’ (Янк. 3., Пятк.) — несумненны архаізм на аснове спалучэння драць пчолы ’красці мёд, рабаваць вуллі’ (ТС), а таксама пчалі́на ’асобная пчала’ (Бяльк.), пчаліна́ ’тс’ (докш., Янк. Мат.; віл., лаг., в.-дзв., Сл. ПЗБ) з суфіксам адзінкавасці ‑іна, што сведчыць аб генералізацыі назвы мн. л. пчо́лы ’рой, пчаліная сям’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑леціце, ‑ляцяць; зак.

1. Лецячы, перамясціцца. З рэзкім посвістам крылаў праляцела чародка качак. Асіпенка. Міма нас са звонам праляцела пчала. Пестрак. // што. Лецячы, пераадолець якую‑н. адлегласць. Самалёт праляцеў тысячу кіламетраў. □ Птушка з часу кальцавання да таго моманту, калі яе злавілі на судне.. праляцела звыш 16000 кіламетраў. Матрунёнак. // Пранесціся ў паветры (аб прадметах). Над галовамі праляцеў з завываннем снарад, які пакрыў праціўніка. Гурскі. Калі ж яго кульба часам з посвістам праляціць каля маіх вушэй, не пацэліўшы, тады гаспадар давяршае справу папружкай. Бажко. // перан. Разнесціся, распаўсюдзіцца (пра гукі, чуткі і пад.). Шум праляцеў ад сцяны да сцяны, і клас затоена прыціх. Гамолка. І ўсе ў вёсцы жахнуліся і насцярожыліся, калі маланкаю праляцела чутка, што цётка Хрысціна адмовілася карміць немцаў. Шамякін. // Лецячы, прайсці, пранікнуць куды‑н. Камень праляцеў у акно. □ І бачу між платоў закутак, Дзе нават чмель не праляціць. Пысін.

2. Хутка праехаць, прайсці, прамчацца. Па шашы праляцела адна за адной некалькі легкавых машын. Хомчанка. Як віхор, праляцела па двары Алеся. Васілевіч.

3. перан. Мільгануць, пранесціся (пра думкі, меркаванні і пад.). За гэтае імгненне ў галаве Андрэя праляцела столькі думак і здагадак. «Беларусь». Усе гэтыя меркаванні праляцелі ў Сымонавай галаве за адну хвіліну. Чарнышэвіч.

4. Хутка, непрыкметна прайсці, мінуць (пра час). У клопатах і працы шпарка праляцелі пяць дзён. Маўр. Час, які аставаўся да заканчэння школы, праляцеў як у сне. Вітка. У размове, у чаканні Мішэля мы і не заўважылі, як прамільгнула, праляцела не такая ўжо і кароткая маёвая ноч. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ЎРАЧ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным урачам, што працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні лячэбна-прафілактычнай дапамогі з выкарыстаннем у рабоце сучасных дасягненняў мед. навукі і тэхнікі. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваеца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 1940—79 існавала ганаровае званне засл. ўрач Беларускай ССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь

1941. М.​Н.​Анісімава, Б.​А.​Бароўскі, М.​М.​Глухоўскі, С.​І.​Гутман, І.​П.​Ермачэнка, Я.​І.​Іазефсон, С.​Т.​Ільін, М.​І.​Кавалёнак, Б.​І.​Каган, М А.​Карначэнка, В.​П.​Лапцейка, Р.​С.​Левін, І.​А.​Лур’е, Р.​М.​Манесзон-Любіна, Б.​В.​Рыскін, Х.​С.​Скалабан, А.​А.​Стальберг, Г.​І.​Татарская, М.​А.​Тунік, А.​А.​Ушакевіч, Б.​А.​Файнштэйн, П.​Я.​Церашкоў, А.​П.​Цярпугаў, Г.​П.​Шаравараў, К.​З.​Швыркуноў.

1948. І.​І.​Багдановіч, Р.​Ю.​Берлін, Т.​В.​Бірыч, М.​І.​Бобрык, П.​П.​Даўголікаў, Н.​М.​Кавалёў, А.​А.​Караткевіч, П.​Ц.​Комаў, І.​М.​Літашэнка, С.​С.​Лукашэвіч, У.​В.​Марзон, М.​С.​Маскова, А.​Я.​Мітрашэнка, М.​Ц.​Пятроў, М.​Б.​Смольскі, І.​М.​Стальмашонак, І.​М.​Хмялеўскі, А.​І.​Шуба.

1949. І.​Г.​Бабіцкі, І.​Г.​Бахановіч, Д.​С.​Віткін, А.​Л.​Вольскі, А.​Ф.​Жаўрыд, М.​І.​Красоўскі, С.​І.​Ліяранцэвіч, М.​Б.​Майзель, А.​С.​Мікульскі, М.​І.​Намеснікаў, І.​Е.​Новаш, К.​Дз.​Паўлюкоў, А.​Ф.​Саламаха, І.​М.​Сафонаў, А.​С.​Сямёнаў, Л.​А.​Фігоўскі, І.​М.​Фінкевіч, Ф.​А.​Храпко, Л.​А.​Чарнышкова, Ф.​Я.​Шульц.

1956. К.​Ф.​Градзіцкі, Г.​В.​Кот, Д.​М.​Кулік, І.​С.​Лягенчанка, У.​Ю.​Мірончык, Г.​І.​Нядбайлік, Я.​Я.​Сяркова, В.​В.​Шушкевіч, З.​А.​Шымкевіч.

1958. А.​А.​Абановіч, М.​А.​Аляксеева, М.​К.​Арэшкава, І.​І.​Астапенка, С.​П.​Афоненкаў, В.​А.​Вараб’ёў, В.​М.​Гарыенка, І.​А.​Кажанкоў, Ф.​Ф.​Касуха, І.​Г.​Паляшчук, А.​І.​Перлаў, М.​Л.​Плугатар, П.​М.​Радкевіч, Т.​Е.​Савіч, Л.​А.​Стахоўская, М.​А.​Сяркова, П.​М.​Хлус, В.​П.​Шчогалева, Г.​У.​Якубоўскі.

1959. І.​Б.​Аляшкевіч, М.​М.​Громава, А.​Р.​Заводчыкава, Н.​В.​Клікунец, А.​М.​Палыгаліна.

1960. М.​А.​Азіміна, Н.​М.​Акімава, З.​Г.​Алікіна, В.​Ф.​Бабінцава, Е.​Р.​Брэус, А.​Д.​Бярговіна, Н.​А.​Вараб’ёва, Т.​С.​Гапеенка, П.​Д.​Гарбацэвіч, Н.​К.​Гарэнка, З.​В.​Грэчыкава, Н.​П.​Дабрыніна, Н.​Я.​Дзеравянка, А.​Ф.​Емяльяненка, Л.​Ф.​Жалахаўцова, Т.​А.​Ждановіч, М.​А.​Жыгар, С.​А.​Заблоцкая, Н.​П.​Залатарская, А.​І.​Іванова, М.​В.​Каваленка, В.​Я.​Каган, І.​Ф.​Каралёва, Н.​Р.​Катлоўская, Е.​Р.​Ківа, Л.​Д.​Корбут, Н.​А.​Корзан, Т.​Я.​Крывіцкая, Г.​Л.​Лаўрыненка, С.​В.​Лісоўская, А.​Ф.​Лойка, Г.​Дз.​Марчанкова, С.​М.​Мац, Л.​А.​Медраш, А.​П.​Меншыкава, Г.​І.​Меркушава, М.​М.​Мінайлава, В.​П.​Нікіфарава, З.​Ф.​Нікіціна, З.​М.​Пазняк, М.​В.​Папова, М.​І.​Пейсаховіч, В.​М.​Поляк, Н.​М.​Равяка, Е.​І.​Раманькова, Н.​І.​Рудзік, М.​С.​Сімановіч, Н.​Л.​Смірных, Н.​С.​Сняжко, К.​М.​Сянько, Т.​Н.​Фёдарава, А.​А.​Цвяткова, Л.​А.​Чарнуха, П.​П.​Шакалава. М.​І.​Шамко, З.​Я.​Шырын, Г.​А.​Юркаўцава, Т.​І.​Якаўлева, Г.​М.​Якубцынер, К.​С.​Янушкевіч, А.​М.​Ярошына.

1961. В.​І.​Альшэўская, Н.​Р.​Афанасьева, Г.​І.​Багданава, І.​В.​Балычаў, Р.​І.​Бір, Ф.​А.​Брагінская, В.​М.​Варажэйкіна, Е.​І.​Віталёў, М.​К.​Гардон, І.​К.​Гарэльчык, Т.​М.​Гельман, Дз.​Я.​Гіркін, Н.​А.​Гуцько, А.​М.​Дамброўская, К.​М.​Дарашэнка, І.​І.​Дзядзюра, С.​Г.​Дулаеў, Е.​С.​Жукоўская, В.​Дз.​Жукоўскі, Р.​П.​Індзікт, Т.​Н.​Каваленка, У.​Л.​Каладоўскі, Т.​Ф.​Корпусава, А.​Ф.​Крывашчокі, М.​Ц.​Кудрын, А.​Е.​Курачкаў, М.​В.​Лапаткіна, Н.​С.​Лебедзь, Л.​А.​Магер, Ф.​А.​Марыніч, Ф.​А.​Марынкевіч, А.​М.​Маўшовіч, К.​А.​Мацапура, І.​А.​Мацвееў, М.​М.​Мілер, Б.​К.​Някрасаў, А.​І.​Паліенка, С.​І.​Прасноў, А.​М.​Русаковіч, Я.​С.​Сает, Г.​А.​Саўкова, М.​Ю.​Сіліч, Л.​К.​Сокалава, М.​М.​Спірыдонаў, В.​А.​Старасціна, Р.​А.​Сырнікаў, В.​Дз.​Тамілін, А.​І.​Тоўба, В.​Р.​Цішчанка, В.​І.​Цымбарэвіч, М.​А.​Цярэшчанка, Н.​М.​Шчацініна, Н.​М.​Ярмаловіч.

1963. Ю.​Г.​Батура, Я.​Я.​Бонч-Асмалоўскі, Г.​У.​Бурдзін. І.​М.​Герасімовіч, В.​П.​Камароў, Л.​П.​Навалодскі, Р.​А.​Шапіра.

1964. В.​А.​Александровіч, Я.​А.​Алесін, В.​Ф.​Арленка, А.​Л.​Вейнберг, Г.​М.​Віко, М.​М.​Герасіменка, І.​У.​Гранкоў, К.​П.​Грышанкова, А.​Л.​Дарасінскі, І.​Л.​Друян, І.​Ю.​Жалкоўскі, І.​А.​Інсараў, В.​Л.​Казлова, У.​Н.​Капусцянскі, І.​Б.​Кардаш, А.​К.​Касач, А.​Ф.​Клімава, Н.​В.​Красоўская-Чарнышова, К.​Р.​Круцько, М.​Г.​Кулін, К.​М.​Леанкова, П.​Р.​Любянкова, Р.​І.​Палей, М.​В.​Паўлавец, З.​К.​Русанава, Ф.​С.​Сальнікаў, Н.​Я.​Сямак, Я.​Р.​Сянюк, А.​Дз.​Удавенкаў, Р.​Я.​Цемахоў, В.​В.​Шырын.

1965. Г.​В.​Адамава, В.​М.​Бяспалава, К.​Я.​Герасімава, В.​Дз.​Жукоўская, М.​П.​Казлоў, Д.Г.​Б.​Кантар, А.​М.​Кісялёва, Ф.​А.​Корбут, Г.​М.​Лебедзева, К.​А.​Ледаўскіх, Н.​А.​Нікалаенка, В.​В.​Папковіч, В.​І.​Паралова, П.​С.​Ржавускі, П.​А.​Рудзік, К.​В.​Сабалеўская, А.​І.​Салаўёва, Е.​І.​Смірнова, М.​П.​Усевіч, М.​Дз.​Фёдарава, В.​І.​Хорава, К.​П.​Чэпік, П.​В.​Шатровіч, А.​У.​Шыдлоўская, І.​У.​Яршоў.

1966. А.​Ф.​Апацёнак, В.​Р.​Бакурына, Р.​В.​Бараш, А.​Ю.​Беленькі, Р.​А.​Ганкіна, М.​І.​Герасімовіч, А.​Р.​Дзем’янкоў, С.​У.​Дзмітрыеў, М.​У.​Дзянісава, Г.​Е.​Дубіцкая, Н.​М.​Запясочная, М.​І.​Катовіч, М.​А.​Кнак, К.​Ш.​Кугель, М.​П.​Курчаў, І.​Е.​Кутасаў, Н.​М.​Макавец, Б.​М.​Мардвінаў, С.​З.​Меклер, Н.​І.​Наздра, Л.​С.​Пінчук, І.​Л.​Пруднікава, В.​Ф.​Пташнік, І.​А.​Радзецкі, І.​І.​Рамашка, Т.​І.​Русакова, Н.​І.​Сахарава, А.​І.​Сачак, Л.​А.​Светачава, Д.​Ф.​Скарапанава, Ф.​В.​Старавойтаў, Н.​У.​Стракалава, Н.​І.​Сцепаненка, У.​М.​Талкачоў, А.​І.​Фятняева, Г.​А.​Цгоеў, Дз.​П.​Шавялёў, І.​М.​Шапіра.

1967. К.​Л.​Анішчанка, Л.​Ф.​Байцова, Н.​М.​Берабеня, А.​А.​Бокач, Дз.​П.​Бяляцкі, Л.​В.​Галенчык, Т.​Ф.​Гузава, Г.​А.​Гуць, Е.​П.​Драздова, В.​П.​Зянько, Дз.​І.​Каласоўскі, Е.​Я.​Кронава, Н.​М.​Кучынская, С.​К.​Лапацін, В.​М.​Матора, Л.​І.​Міхновіч, С.​А.​Мішакова, І.​В.​Нічыпарук, М.​П.​Падбярэзная, А.​М.​Пазняк, В.​М.​Прохарава, Е.​А.​Ржавуская, Н.​У.​Селіванчык, А.​М.​Сільдзімірава, М.​В.​Трусава, М.​І.​Харын, В.​П.​Цімашкова, Р.​Р.​Чарнова, К.​Р.​Чарняўскі, Ф.​М.​Чмель, А.​М.​Шаўлягін, Г.​У.​Шаўлякова.

1968. П.​В.​Аляксейчык, Г.​Г.​Аляхновіч, Г.​П.​Андрусевіч, А.​Г.​Амтонаў, Л.​М.​Афоніна, А.​М.​Бакалаў, В.​Ц.​Бакун, А.​К.​Брагін, Г.​Т.​Буглак, Н.​Дз.​Букацкая, А.​Ю.​Букач, В.​С.​Былінская, Я.​З.​Бычкоўскі, А.​Г.​Бялевіч, Г.​П.​Валачковіч, В.​Дз.​Варанкова, Ю.​І.​Ваяводзін, В.​М.​Вейсенберг, Г.​А.​Векшына, Н.​І.​Вінаградава, В.​А.​Вяржбіцкая, Н.​П.​Галавана, М.​А.​Галубцоў, Г.​С.​Гарбацэвіч, В.​А.​Гаўрыленка, І.​І.​Гслікаў, Г.​І.​Гроздзева, М.​І.​Громава, А.​І.​Гурскі, А.​М.​Дабрыянін, В.​І.​Давыдоўская, К.​Р.​Дайнека, М.​І.​Дашкевіч, Н.​Ф.​Драгун, З.​А.​Дувакіна, В.​Г.​Дунке, А.​І.​Жаваранкаў, У.​М.​Ждан, Г.​А.​Забоеў, В.​У.​Забродскі, Дз.​С.​Ізмайловіч, У.​С.​Ілбоўнік, А.​М.​Кавалёва, А.​М.​Каешка, Г.​Г.​Казюра, А.​П.​Каласкоў, Н.​Ф.​Каленчыц, В.​С.​Калядка, М.​А.​Капцэвіч, Я.​К.​Карасёва, Г.​М.​Касцевіч, У.​Ф.​Клімаў, М.​А.​Жопцюх, Я.​П.​Круглік, Г.​І.​Лабзова, Я.​Ц.​Лахмакоў, Н.​С.​Леках, С.​А.​Лемяшонак, Г.​А.​Лешукова, А.​А.​Ліпень, Б.​М.​Ліўшыц, Л.​Ц.​Ліцкевіч, П.​П.​Лукашэвіч, В.​І.​Ляшчынскі, А.​І.​Малаш, Ю.​І.​Марцішонак, З.​Р.​Міхалап, С.​І.​Міцкевіч, Я.​Н.​Мядзвецкі, М.​Л.​Мяснікова, Я.​З.​Найдзёнава, В.​А.​Некрашэвіч, В.​Ц.​Новікаў, А.​А.​Няверка, М.​Ф.​Панцэвіч, Ф.​А.​Паперная, В.​В.​Папова, А.​І.​Паруль-Мяркулава, М.​І.​Паўлючук, Ф.​Е.​Плоткіна, Ю.​А.​Пшанічнікава, Л.​Н.​Рабец, В.​А.​Радзівонава, В.​Г.​Ражкова, Л.​Г.​Рукман, Р.​А.​Русак, П.​Я.​Рыжова, К.​С.​Рымша, І.​М.​Сабкевіч, Л.​В.​Савінкова, З.​П.​Савянкова, М.​А.​Саламаха, К.​М.​Самсонік, А.​І.​Саракавумаў, І.​Г.​Саркісян, К.​Я.​Саўчанка, А.​П.​Сідарава, М.​М.​Скрыган, В.​А.​Смалякоў, В.​С.​Спірыдонава, П.​І.​Станішэўскі, В.​Б.​Стараселец, Л.​С.​Суравіцкая, А.​С.​Сушко, А.​Р.​Сцяпанаў, М.​В.​Тарасік, С.​С.​Тарасік, А.​Ц.​Татарынаў, М.​Г.​Токар, Г.​У.​Толкач, А.​А.​Тшаскоўскі, М.​Р.​Умінская, Я.​С.​Урбановіч, Г.​Л.​Філімонава, Р.​У.​Фомчанка, Л.​Х.​Хасін, Л.​С.​Цімчанка, В.​Л.​Чарнуха, Н.​А.​Чахоўская, В.​С.​Чурылава, Я.​С.​Чыжыкаў, У.​Г.​Чэшык, В.​У.​Шавалдышава, Т.​С.​Шыкоўская, К.​І.​Юрчанка, М.​Р.​Якабсон, У.​А.​Януковіч, Я.​Б.​Яцкова.

1970. Т.​М.​Алефірэнка, К.​М.​Анішчанка, А.​Р.​Арцюшэнка, Ф.​А.​Багдановіч, М.​У.​Барысевіч, А.​І.​Бондараў, А.​А.​Дзядзюля, Л.​Ц.​Дзянісава, Ф.​І.​Жукоўскі, Л.​Я.​Забаронак, М.​І.​Калач, Л.​Д.​Каржуева, Л.​М.​Каронік, В.​В.​Кірыльчык, А.​Ф.​Кічаў, Р.​В.​Куліч, Т.​А.​Леановіч, Ф.​Ц.​Малышаў, Т.​А.​Наско, В.​І.​Невядомскі, Г.​Ц.​Несцер, Т.​Ц.​Паддубная, І.​А.​Паторская, Н.​М.​Расалоўская, С.​І.​Самарцыеў, Н.​А.​Сільнова, Л.​К.​Тапальскова, М.​А.​Турко, К.​Ф.​Усольцаў, Н.​І.​Хадасоўская, М.​А.​Чыгір.

1971. І.​М.​Акунёў, Р.​Г.​Аўсянікава, А.​А.​Барадзін, М.​Р.​Белы, А.​І.​Гурская, В.​І.​Дзем’яновіч, К.​К.​Забароўскі, М.​І.​Лягенчанка, П.​Н.​Мельнік.

1972. З.​М.​Жукава, Н.​М.​Пляцешкава, Е.​Н.​Сяліцкая, Л.​А.​Эвальд.

1973. Г.​Ф.​Лось.

1974. Л.​І.​Бондар, І.​Я.​Каленчыц, В.​І.​Каляда, І.​М.​Касім, Дз.​А.​Крупень, А.​І.​Ласіцкі, В.​П.​Малы, Ю.​М.​Мурашоў, Л.​І.​Нікановіч, Я.​М.​Пратасеня, А.​П.​Пятрухін, А.​Г.​Раўкін, М.​П.​Роўба, В.​А.​Сайкоўская, В.​П.​Салаўёва, А.​В.​Скачко.

1975. Г.​А.​Абухаў, У.​А.​Баранік, В.​Дз.​Бякоеў, М.​І.​Бяляўскі, М.​М.​Валошын, В.​П.​Вераксо, І.​І.​Гудовіч, М.​Ф.​Ермачэнка, А.​М.​Зайцаў, М.​І.​Ігнацік, К.​В.​Капралаў, Т.​П.​Клімава, С.​А.​Кудзялевіч, Ф.​А.​Макарэвіч, Ф.​Л.​Малочка, М.​А.​Мароз, С.​Л.​Матусевіч, В.​М.​Мешчаракова, В.​М.​Прохараў, А.​І.​Пятровіч, І.​І.​Рогач, З.​А.​Трафімава, С.​Дз.​Трухан, Н.​І.​Урублеўская, М.​Я.​Церахаў, А.​П.​Цюрына, М.​П.​Чарных.

1976. Р.С.​А.​Аксельрод, Л.​П.​Барадзіна, К.​І.​Бахановіч, Ф.​Н.​Грэчка, М.​В.​Дзятлава, А.​Г.​Захараў, Т.​П.​Кавалёва, В.​І.​Касмачоў, В.​Дз.​Конанаў, Г.​Т.​Краўчанка, В.​М.​Крукаў, Т.​Ф.​Крывіцкая, П.​Н.​Лагун, У.​У.​Ладышкін, М.​М.​Ляйкоўскі, В.​С.​Лубніна, Г.​Л.​Мазурава, І.​І.​Невяроўскі, З.​М.​Палівода, М.​В.​Патоцкі, П.​Ф.​Тупікаў, В.​І.​Хомчанка, Г.​Г.​Часнакова, В.​П.​Шабека, М.​Я.​Шугала, Дз.​П.​Шэнец, К.​Г.​Юрацкая, С.​П.​Эверсман.

1978. Г.​В.​Арлова, В.​М.​Варэнікаў, А.​А.​Герасімовіч, П.​М.​Дземяшкевіч, Г.​К.​Дзенісоўскі, А.​А.​Дзятко, Л.​І.​Дзятко, Т.​М.​Дуброўская, Л.​А.​Дуброўскіх, Г.​А.​Зуб, А.​А.​Імшанецкі, М.​П.​Кавалёў, Т.​У.​Камар, В.​Ф.​Каравянская, Ф.​С.​Кузнечык, М.​П.​Лапета, А.​Б.​Лаўрыновіч, М.​Б.​Левін, М.​П.​Марынкевіч, К.​Ф.​Мядзюшка, М.​Я.​Піліповіч, Л.​В.​Рагажынская, Т.​В.​Рудакоўская, Г.​Я.​Сівіцкая, К.​З.​Сякерыч, У.​Я.​Ткачэнка, В.​А.​Трацяк, Ф.​К.​Урублеўская, Т.​В.​Фокіна, Г.​М.​Харавец, Л.​П.​Шэлег, М.​П.​Янкоўскі, М.​С.​Яромін.

1979. М.​М.​Бірукова, В.​В.​Гарызонтаў, Г.​І.​Дзікавіцкі, А.​С.​Дзяркач, К.​А.​Жвалеўская, У.​Г.​Загашвілі, А.​Ц.​Кажэўнікава, М.​І.​Каляга, М.​Я.​Карэлін, Г.​М.​Клімовіч, Л.​І.​Макарэвіч, А.​В.​Манулік, Я.​А.​Маслакоў, Н.​А.​Матусевіч, Л.​В.​Параскевіч, А.​С.​Сахарук, Я.​М.​Славенка, М.​С.​Трафімчык, М.​Г.​Эранасьян.

1980. І.​В.​Дурэйка, Л.​А.​Емяльянаў, В.​С.​Казакоў, В.​С.​Кірылка, А.​Г.​Піўчанка, В.​З.​Родзін, Л.​В.​Самусевіч, У.​І.​Сёмуха, А.​М.​Усціновіч, А.​А.​Ярашэвіч.

1981. А.​А.​Андрушкін, З.​І.​Балакірава, В.​А.​Вайтовіч, Л.​В.​Варонежцава, П.​Дз.​Васільеў, Л.​Д.​Гаўрык, Г.​П.​Дасюкевіч, В.​Я.​Дзяржыцкі, М.​П.​Дзяругіна, Г.​Я.​Зянько, Н.​Ц.​Кавалеўская, Л.​С.​Капскі, А.​І.​Кондрусеў, А.​П.​Лебедзеў, М.​П.​Райкова, І.​С.​Сандрас, Г.​М.​Сільвестрава, А.​А.​Хартонік, М.​А.​Ходзінскі, М.​В.​Шалявальнік, В.​З.​Юрчанка.

1982. П.​І.​Берняк, І.​С.​Кудлач, А.​М.​Мізяк, С.​К.​Нямчанаў, К.​П.​Палулех, А.​А.​Ракіцянская, Г.​А.​Салагуб, А.​М.​Сівуха, Л.​Р.​Сінякова, Л.​П.​Сцяпанаў, С.​Г.​Турковіч, Т.​Р.​Харчанка, М.​М.​Хомчанка.

1983. А.​А.​Гарабурда, Г.​М.​Крупень, З.​І.​Ліўшыц, М.​Н.​Турбан.

1984. І.​А.​Шэін.

1985. І.​П.​Саханькоў, Я.​Р.​Ярмолаў.

1986. Г.​С.​Кузняцоў.

1987. Я.​Дз.​Гаварухін, В.​М.​Дронаў, Р.​М.​Кардаш, А.​М.​Лазарэнка, У.​Ф.​Пад’елец, М.​В.​Рагуліна, А.​І.​Рубінская, Е.​П.​Ярмак.

1988. Ю.Я.​С.​Дзеняшчук, Г.​В.​Піліпенка.

1996. А.​Т.​Зорка.

1997. М.​І.​Батвінкоў, Я.​П.​Дзямідчык, А.​П.​Майстровіч, Дз.​А.​Маслакоў, В.​П.​Паляшчук, Э.​К.​Русакоў.

т. 6, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)