Тарта́к ’лесапільны завод’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), ’лесапілка’ (Жд. 2; пруж., Ск. нар. мовы), терта́к ’тс’ (Вруб.). З польск. tartak ’лесапільны завод’ ад дзеепрыметніка tartyцёрты’ < trzeć ’церці’ (гл. церці), старое значэнне ’пілаваць’ (Борысь, 628; Трубачоў, Ремесл. терм., 377), параўн. тарчыца ’дошка’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падце́рці, -датру́, -датро́ш, -датрэ́; -датро́м, -датраце́, -датру́ць; падцёр, -це́рла; -датры́; -цёрты; зак.

1. каго-што. Выцерці насуха.

П. лужыну пад рукамыйнікам.

П. падлогу.

2. што. Сцерці, падчысціць (у 2 знач.).

П. напісанае.

3. каго-што. Выцерці знізу.

П. дзіця.

|| незак. падціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падціра́нне, -я, н. і падці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (разм.).

|| звар. падце́рціся, -датру́ся, -датрэ́шся, -датрэ́цца; -датро́мся, -датраце́ся, -датру́цца; -цёрся, -це́рлася; -датры́ся (да 3 знач.);

|| прым. падці́рачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

grate2 [greɪt] v.

1. це́рці (на тарцы);

grated apple/cheese цёрты я́блык/сыр

2. скрэ́бці, скрабці́, скрэ́баць; скрыпе́ць; скрыгата́ць;

grate one’s teeth скрыгата́ць зуба́мі

3. (on/with) раздражня́ць, дзе́йнічаць на не́рвы;

Her voice grates on me. Яе голас раздражняе мяне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

це́рці, тру, трэш, трэ; тром, траце́, труць; цёр, цёрла; тры; цёрты; незак., што.

1. Націскаючы, вадзіць узад і ўперад па чым-н.

Ц. падлогу шчоткай.

Ц. спіну мачалкай.

2. Размінаючы, націскаючы, змешваць, ператвараць што-н. у парашок, у дробную аднародную массу.

Ц. тытунь.

Ц. мак.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра абутак, адзенне: будучы цесным, нязручным, націраць, пашкоджваць скуру.

4. Пераціраць, рабіць мякчэйшым.

Ц. лён.

|| аднакр. церану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ну́ць; -ні́ і цярну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, церняце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Камсі́ць ’біць таўхлямі’ (мсцісл., З нар. сл.), камсаць ’моцна біць, лупцаваць’ (мсцісл., Мат. Маг.), комшаць ’жаваць’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). камишніца ’цёртая салома’ (Сцяшк. Сл.), комшыцца, камшоліцца ’капацца, марудзіць’ (слаўг., Нар. словатв.), камшыць, комкаць ’ляпіць снег у камок’, ’змяць адзежыну’ (КЭС, лаг.), камшыць ’камячыць’ (ТСБМ) і комшъць, комкъць ’прагна есці’ (міёр., Нар. сл.), комчаць ’комкаць’, комшаны ’мяты, цёрты’ (ТС). Шматлікія прыклады-адпаведнікі з іншых слав. моў гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180. Прасл. konibsati ’рваць, глытаць вялікімі кавалкамі’, дзеяслоў з ‑s‑ нарашчэннем кораня, да копгъ > ком. камяк (гл.). Параўн. таксама Слаўскі, 2, 393.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарчы́ца1 ’шырокая дошка’ (Некр. і Байк.; ашм. Стан.; Шат., Варл.), ’доўгая, шырокая і даволі тоўстая дошка’ (Нас.), ’вузкая дошка, цёс’ (Шымк. Собр.), тарчы́цы ’тонкія дошкі’ (Касп.), тырты́ця ’масніца’ (кобр., ЛА, 4). Ст.-бел. тартица, тарцица, тарчица, торчица, тертица, терцица ’драніца’, ’дошка’ (1555 г., Ст.-бел. лексікон, КГС) запазычана са ст.-польск. tarcica ’неапрацаваная дошка’, што ад tartyцёрты, пілаваны’, дзеепрыметніка ад trzeć ’церці’ (Брукнер, 566; Борысь, 626).

Тарчы́ца2 (тарчы́ця) ’шчытападобная залоза’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. tarczyca ’тс’, што да папярэдняга слова або да tarcza ’шчыт’ (гл. тарча) паводле знешняга падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ранікі ’аладкі з бульбы, дранікі’ (Ян.), адз. л. та́ранік ’тс’, та́ранка ’бабка’ (Мат. Гом.), та́рнікі ’аладкі’ (Сцяшк.). Утворана ад та́раныцёрты на тарцы’ (навагр., З нар. сл.; Сцяшк. Сл.), гл. тарыць. Запрудскі (дыс., 112) параўноўвае з серб.-харв. тара̀на ’цёртае цеста’, макед. тарана ’сушаныя крупы з цеста і ежа з іх’ (відаць, памылкова, бо гэта балканскі турцызм з тур. tarhana ’тс’; Скок, 3, 444) і (з пытальнікам) рус. та́рань ’зброд, вырадкі’ (без пэўнай этымалогіі, гл. Фасмер, 4, 22); фармальна супадае з серб.-харв. та́рањ ’бандарны інструмент для стругання клёпак’, што, паводле Скока (3, 512), звязана з tr̥ti (тр̏ти), гл. церці. Магчыма, сюды і чэш. дыял. taraňa ’сухія грушы, размятыя ў малацэ’ (Махэк₂, 636: няясна). Незвычайная рэфлексацыя слова можа сведчыць пра польскі ўплыў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таба́ка1 ’тытунь’, (ТСБМ, Пятк. 2, Бяльк., Растарг., Федар. 4, Юрч., Шат.), ’цёрты тытунь для нюхання’ (Нас., Ласт.), ’расліны Nicotiana tabacum L., Nicotiana rustica L.’ (Касп., Кіс.), ’травяністая дэкаратыўная расліна сямейства паслёнавых з пахучымі кветкамі’ (ТСБМ), таба́к ’тытунь’ (Кіс., Сцяшк.), сюды ж дэмінутыў тобочо́к ’стрэлкі, Capsella bursa pastoris L.’ (Бейл.), а таксама далейшыя дэрываты таба́чыць ’курыць’ (Нар. Гом.), табачко́вы ’колеру тытуню’ (Нас., Сцяц. Сл.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ), семантычна непразрыстае таба́чны сук ’першы ад зямлі сухі сук на лісцевых дрэвах’ (Нар. лекс.) і перан. таба́ка ’колкі папрок’: дав я ему табакі, аж нос завернув (Нас.). Укр. таба́к, таба́ка ’табака’, рус. таба́к ’табака, тытунь’, табачные сучья ’ніжнія сукі, якія, гніючы, псуюць дрэва’ (Даль), польск. tabaka ’табака’, tabak ’лісты тытуню’, н.-луж. tubak ’тытунь’, в.-луж. tobak ’тс’, чэш. tabák ’тс’, славац. tabak ’тс’, славен. tobak ’тс’, серб.-харв. дыял. та̀бāк ’тс’ (звычайна ду̀вāн). Слова распаўсюдзілася ў Еўропе з пачатку XVII ст., у старабеларускай мове табака (табакъ) ’махорка’ зафіксавана ў 1638 г. як запазычанне са ст.-польск. tabaka (1621 г.). Першакрыніцай заходнееўрапейскіх слоў, адкуль адбылося паўторнае запазычанне ў беларускую, менавіта ням. Tabak ’тытунь’, франц. tabac ’тс’, нідэрл. tabák ’тс’ — з’яўляецца ісп. tabaco ’тытунь’. Усходнім славянам слова стала вядома раней, чым адпаведныя расліны з’явіліся на іх землях, — ад падарожнікаў, наёмных салдат-замежнікаў і інш. (Чарных, 2, 223; Булыка, Лекс. запазыч., 151; ЕСУМ, 5, 498).

Таба́ка2 ’спарыння’ (Сцяшк.), ’галаўня’ (Сл. ПЗБ), ’захворванне пшаніцы, пры якім зерне ператвараецца ў чорны парашок’ (Скарбы), ’сажа ў просе’ (Лекс. Бел. Палесся), табака́ ’галаўня ў просе, ячмені, пшаніцы’ (зах.-бел., ЛА, 2). Укр. таба́ка кукуру́зяна ’сажка кукурузы, Ustilago maydis’. Перанос назвы (гл. папярэдняе слова) на паразітныя грыбы з-за знешняга падабенства (чорны пылок на коласе), гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 76; ЕСУМ, 5, 498.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)