печ,

збудаванне для спальвання паліва ці пераўтварэння эл. энергіі ў цяпло.

т. 12, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэрма-

(гр. therme = цяпло)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «тэмпература», «цяпло».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вы́шастаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выпусціць, выдзьмуць; выстудзіць. Вышастаў вецер цяпло з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплалю́б, ‑а, м.

Пра жывую істоту або расліну, якая любіць цяпло, не пераносіць нізкай тэмпературы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

теплы́нь ж., разг. цеплыня́, -ні́ ж., цяпло́, -ла́ ср., цеплата́, -ты́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сугрэ́ўцяпло’ (Сцяшк. Сл.), су́грэў ’саграванне’ (Ласт.). Параўн. рус. разм. сугре́в ’тс’. Да су- і грэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цеплано́сьбіт, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары: вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, вылучанае ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

студзі́ць, студжу́, сту́дзіш, сту́дзіць; сту́джаны; незак., што.

1. Рабіць халодным, даваць астыць.

С. чай.

2. Марозіць, халадзіць; астуджваць, выпускаючы цяпло.

С. хату.

Холад студзіць ногі.

Апёкшыся на малацэ, і ваду будзеш с. (прыказка).

|| зак. астудзі́ць, астуджу́, асту́дзіш, асту́дзіць; асту́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перацяплі́цца (перэі(епліцца) ’перагарэць, стаць попелам’ (Растарг.). Да пера- і цяпліцца ’паліцца (у печы), ацяпляцца’ < цяпло (гл.), цяпельца ’агонь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-тэрмы

(гр. therme = цяпло, гарачыня)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «цяпло», «гарачыня».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)