3) цяля́чая ску́ра4.informalцялё(пра няўда́лага хлапца́ ці дзецюка́)
4) а́йсбэрг -у m., кры́га f.
•
- with calf
- in calf
II[kæf]
n., pl. calves
лы́тка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
выбры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёлу). Цяпер ён [Андрэй] выразна бачыў, як цялё выбрыквала і кідалася ўбакі, а дзяўчына, тузаючы за вяроўку, зрывала яго скокі.Дуброўскі.
2.перан. Гарэзіць, дурэць. [Караневіч:] [У моладзі] ногі лёгкія, галава таксама, — чаму ім не выбрыкваць.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́ташак, лёташка, леташок, лётышык, літашок ’пералетаванае, аднагадовае жарабя, цялё’ (Касп., Юрч., Мат. Гом., Бяльк., Яўс.; чэрв., Нар. лекс.; бярэз., чэрв., Сл. паўн.-зах.). Да летась (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131 і 220.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тылю́к ‘цяля’, перан. ‘малое дзіця’ (драг., Сл. ПЗБ). Заходнепалескі словаўтваральны варыянт з суф. ‑юк ад тыля́ ‘цяля’ (кам., Сл. ПЗБ). Да цяля, цялё (гл.), параўн. телу́х ‘падзыўное слова для маладой каровы’ (Растарг.), цялю́х‑цялю́х ‘тс’ (Мова Сен.), ст.-бел.теля, целя ‘цяля’, телецъ ‘бык’ (ГСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гіз, ‑а і ‑у, м.
Разм.
1.‑у. Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. гізаваць. Уставіць цялё вока сваё слівянае, сіняватае, прыгледзіцца да сонца, бок падагрэе і пайшло скакаць ды падскакваць. А за ім навыперадкі ўсе. Без гізу гіз.Лынькоў.
2.‑а. Вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы, а самец — сокам раслін. Гіз напаў на кароў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́паратак (БРС). Рус.дыял.вы́пороток ’неданосак’, таксама лаянка ў адносінах маленькіх, але дзёрзкіх дзяцей, укр.ви́пориток ’неданосак, мёртванароджаная жывёліна’, польск.wyprótek, wyporek ’тс’, чэш.spratek ’цялё-неданосак’. Ц.-слав.испрътъкъ ’infans exsectus’ (Міклашыч, Lex. paleosl., 267). Фасмер (1, 369) і інш. (Мацэнаўэр, LF, 13, 19 і наст.; Міклашыч, 258) лічаць расшырэннем дзеепрыметніка на ‑to‑ ад пароць, як, напрыклад, рус.взятка. Аднак паколькі існуе форма рус.за́порток ’тухлае яйцо’, то параўноўваюць і са ст.-інд.pr̥thukaḥ ’дзіця, хлопец’, асец.firtʼon ’жывёла’, грэч.πόρτις, πόρταξ, πόρις ’цялё, цялушка’, ст.-в.-ням.farro, far ’бык’, літ.periù ’выседжваю (птушанят)’ (Праабражэнскі, 2, 110; Клюге, 147). Махэк₂ (571) таксама ўказвае на другасны характар збліжэння слав. слоў з porjǫ, porti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пры́вязь, ‑і, ж.
1. Вяроўка, рэмень, ланцуг і пад., якімі прывязваюць, прымацоўваюць каго‑, што‑н. Ласяня тупала каля дубка, нарабіла сарвацца з прывязі.С. Александровіч.Прыгледзеўшыся, .. [Андрэй] убачыў, што хтось адвязвае цялё, якое пасвілася на прывязі.Дуброўскі.
2. Прыстасаванне для прывязвання жывёлы на адкрытым месцы. Разагнацца не было дзе. Я аб’ехаў вакол прывязі.Якімовіч.
•••
Трымаць язык на прывязігл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ускідваць нагамі. З двароў выбягалі жарабкі, люта ржалі, выбіліся, брыкалі маладымі дужымі нагамі, нястрымна гойсалі па вуліцы.Хомчанка.// Бегаць, пабрыкваючы. Конь брыкае па агародзе.// Рабіць рэзкія рухі, дрыгаць нагамі. Пад палком брыкала ў саломцы цялё.Гарэцкі.
брыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго.
Разм. Біць, удараць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёлін). Карова вельмі дачку любіла: Не брыкала яе, хвастом не біла.Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУКРЫНІ́КСЫ (псеўд. паводле першых літар прозвішчаў і імя),
творчы калектыў рас. графікаў і жывапісцаў; Купрыянаў Міхаіл Васілевіч (21.10.1903, в. Цецюшы, Татарстан — 11.11.1991), Крылоў Парфірый Мікітавіч (22.8.1902, в. Шчалкунова Тульскай вобл., Расія — 15.5.1990), Сакалоў Мікалай Аляксандравіч (н. 21.7.1903, Масква). Нар. мастакі СССР (1958). Правадз. члены АМСССР (1947). Героі Сац. Працы (Крылоў з 1972, Купрыянаў і Сакалоў з 1973). Вучыліся ў маск. Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (паміж 1921—29). Працавалі разам з 1924. Выпрацавалі новы тып карыкатуры, які вызначаўся вострай надзённасцю, вынішчальна-з’едлівым вырашэннем тэмы, шаржыраванай характарыстыкай персанажаў (серыі «Транспарт», 1933—34; «Пра дрэнь», 1959—60). Вял. папулярнасць мелі карыкатуры, плакаты і «Вокны ТАСС», створаныя ў час Вял.Айч. вайны: «Бязлітасна разгромім і знішчым ворага!», «Клешчы ў клешчы» (абодва 1941), «Згубіла я пярсцёнак... (а ў пярсцёнку — 22 дывізіі)» (1943) і інш. Працавалі ў кніжнай графіцы: ілюстрацыі да твораў І.Ільфа і Я.Пятрова («12 крэслаў», 1933, 1967; «Залатое цялё», 1971), М.Салтыкова-Шчадрына («Паны Галаўлёвы», 1939, і інш.), А.Чэхава («Дама з сабачкам», «Чалавек у футарале», 1940—46, і інш.), М.Горкага («Жыццё Кліма Самгіна», 1933; «Фама Гардзееў», 1948—49; «Маці», 1950), М.Сервантэса («Дон Кіхот», 1949—52) і інш. Сярод жывапісных твораў: серыя «Старыя гаспадары» (1936—37), «Уцёкі фашыстаў з Ноўгарада» (1944—46), «Канец» (1947—48), «Абвінавачванне (Ваенныя злачынцы і іх абаронцы на Нюрнбергскім працэсе)» (1967) і інш. Індывідуальна працавалі як партрэтысты і пейзажысты. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1947, 1949, 1950, 1951. Ленінская прэмія 1965.
Літ.:
Соколова Н.И. Кукрыниксы. М., 1962.
Кукрыніксы. Уцёкі фабрыканта. З серыі «Старыя гаспадары». 1936—37.Кукрыніксы. Бязлітасна разгромім і знішчым ворага! 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прырэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1.каго. Перарэзаўшы горла, дабіць, паскорыць смерць. Каб скаціна доўга не мучылася, маці збегала па суседа дзядзьку Марку, і той прырэзаў яе.Лось.// Забіць на мяса (пра некаторых свойскіх жывёл). Было два выпадкі, калі Антось лічыў справу ўладжанай і нават збіраўся прырэзаць цялё на вясельную закуску.Нядзведскі.
2.што і чаго. Прыбавіць зямлі, зямельны ўчастак шляхам межавання, дадатковага размеркавання. Людзі ведалі, што каля дрэў збожжа расце меншае і радзейшае і згадзіліся прырэзаць на цень.Пальчэўскі.[Анісіму] прырэзалі зямлі, і цяпер ён адчувае сябе як бы і не прымаком.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)