Ве́рыць ’быць цвёрда перакананым, давяраць каму-небудзь; быць рэлігійным’ (КТС, БРС). Да ве́ра (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНСО́ЛЬ (франц. console) у архітэктуры, выступ у сцяне; канструкцыя, цвёрда замацаваная адным канцом у сцяну пры свабодным другім яе канцы (камень, бэлька, пліта, ферма) ці тая частка, што выступае за апору. К. звычайна падтрымліваюць карнізы, скульптуры, балкон, эркер і інш. Дзякуючы выразным маст. формам, з’яўляюцца элементамі дэкар. аздаблення будынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сто́йкі, -ая, -ае.
1. Які не слабее; трывалы, устойлівы.
Стойкія пароды.
С. водар.
2.перан. Які цвёрда прытрымліваецца якіх-н. поглядаў, думак і пад.; паслядоўны.
Стойка (прысл.) трымацца.
С. характар.
|| наз.сто́йкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усто́йлівы, -ая, -ае.
1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.
Устойлівая апора.
Устойлівая раўнавага.
2.перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.
Устойлівыя ўраджаі.
Устойлівая валюта.
У. характар.
|| наз.усто́йлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упэ́ўніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак., у чым і з дадан.
Цвёрда паверыць у што-н., пераканацца ў чым-н.
У. ў чыёй-н. шчырасці.
Мы ўпэўніліся, што ён не падвядзе чалавека.
|| незак.упэ́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
pat3[pæt]adv.
1. дарэ́чы, своечасо́ва, уда́ла
2.цвёрда, дакла́дна; здо́рава;
stand patцвёрда прытры́млівацца свайго́ рашэ́ння
♦
know/have smth. off pat ве́даць што-н. назубо́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мулка, цвёрда
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Скалаваце́ць ‘змерзнуць; аканапаць’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). Да скале́ць ‘тс’ з пашырэннем асновы, гл. калець; зыходнае калава́ты ‘цвёрды, як кол’, адкуль калава́цець ‘рабіцца цвёрда-пругкім, нягнуткім’ (ашм., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НІКА́НДРА (Nicandra),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 1 від — Н.фізалісападобная (N. physaloides). Радзіма — Паўд. Амерыка, адкуль занесена ўсюды. Культывуецца на Беларусі, трапляецца як здзічэлая і заносная на агародах, засмечаных месцах.
Аднагадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Сцябло цвёрда-апушанае, рабрыстае, галінаванае. Лісце чаргаванае, яйцападобнае, выемчата-зубчастае. Кветкі адзіночныя, паніклыя. Вяночак званочкавы з блакітнаватым адгінам і белай трубачкай. Плод — шматнасенная сухая ягада ў пухірападобнай крылатай чашачцы. Лек., дэкар. і ядавітая расліна.