учапі́цца, учаплю́ся, учэ́пішся, учэ́піцца; зак.

1. за каго-што, у каго-што. Моцна ўхапіцца за каго-, што-н. або ўплесціся за што-н., у што-н.

У. за борт машыны.

У. ў валасы.

2. за што. Зачапіцца за што-н.

Кручок вуды ўчапіўся за водарасці.

3. чым за што. Закрануць што-н. у час руху.

У. воссю калёс за шула варот.

4. перан., за што. Тое, што і ухапіцца (у 2 знач.).

У. за думку.

5. за кім-чым. Далучыцца самавольна, без папярэдняй згоды да тых, хто ідзе куды-н.

За намі ўчапіўся сабака.

|| незак. учэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zpacken

vi

1) хапа́ць, схапі́ць, ухапі́цца

2) актыўна ўме́швацца, уступа́ць у бо́йку

frisch [scharf] ~ — энергі́чна ўзя́цца (за што-н.); рашу́ча ўступі́ць у бой

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

grab [græb] v.

1. хапа́ць;

He grabbed the money and ran off. Ён схапіў грошы і пабег;

grab (at) a chance/opportunity ухапі́цца за магчы́масць

2. захо́пліваць; прысво́йваць

how doesgrab you? infml як вам (гэта) падабаецца?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

snap2 [snæp] v.

1. лама́ць; лама́цца; ірва́ць; ірва́цца;

The branch snapped. Галіна трэснула.

2. пстры́каць, ля́скаць;

The door snapped open. Дзверы адчыніліся з ляскам.

3. (at) агрыза́цца (на)

4. infml зрабі́ць імгне́нны зды́мак

5. (at) ухапі́цца (за магчымасць)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

seize [si:z] v.

1. (on/upon) хапа́ць; хапа́цца; схапі́ць; схапі́цца;

seize power захапі́ць ула́ду;

seize hold of smth. ухапі́цца за што-н.

2. выкарысто́ўваць;

Seize (on) any opportunity you can. Хапайся за любую магчымасць.

3. захо́пліваць (сілай); ахо́пліваць;

He was seized with terror. Яго апанаваў жах.

seize up [ˌsi:zˈʌp] phr. v. заяда́ць (пра матор)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

jump2 [dʒʌmp] v.

1. скака́ць

2. падско́чыць (таксама перан.);

The number of crimes jumped by 10%. Колькасць злачынстваў падскочыла на 10 працэнтаў.

3. (таксама jump on) infml нечака́на напа́сці;

Somebody jumped on him in the park last night. Нехта напаў на яго ў парку ўчора ўвечары.

4. : jump at an offer/chance ухапі́цца за прапано́ву/магчы́масць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ро́зум, ‑у, м.

1. Вышэйшая ступень пазнавальнай дзейнасці чалавека, здольнасць лагічна мысліць, асэнсоўваць навакольную рэчаіснасць. Ніколі не страціць для нас цікавасці чалавек, бо праяўленне яго розуму бязмежна. Колас. Колькі жывой сілы тоіцца ў чорнай з гаркаватым пахам тарфяной глебе! Прыкладзі хоць крыху розуму! — і чэрпай поўнымі прыгаршчамі золата! Новікаў. // Інтэлект як процілегласць пачуццю. [Ігнась] шкадаваў матку, а розум, па прыродзе не хлапечы, падказваў, што трэба зрабіць нешта такое, каб маці не плакала. Мурашка. Рыта ведала — Вігдароўскі з пароды тых людзей, у душы якіх дзіўная зладжанасць розуму і пачуццяў. Навуменка.

2. Здольнасць мысліць, разумець; разумовыя здольнасці чалавека. Слабаваты .. [Хведар] быў сілаю, затое меў галаву з розумам. Якімовіч. [Бонч-Бруевіч] ветліва спаткаў .. [Мяснікова], бо паважаў за дзелавітасць, востры розум і прынцыповасць. Гурскі.

•••

Ад (з) вялікага розуму — здуру, па дурасці.

Бог розуму не даў гл. бог.

Брацца (узяцца) за розум гл. брацца.

Выжыць з розуму гл. выжыць.

Дайсці да розуму гл. дайсці.

Дайсці сваім розумам гл. дайсці.

Жыць сваім розумам гл. жыць.

Жыць чужым розумам гл. жыць.

Заднім розумам моцны (багаты) гл. моцны.

З дурнога розуму — здуру, па дурасці.

Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.

Набрацца розуму гл. набрацца.

На добры розум — тое, што і на добры лад (гл. лад).

На мой (дурны) розум — па-мойму, на маю думку.

Наставіць, навесці на розум гл. наставіць.

Не майго (твайго, нашага і г. д.) розуму справа гл. справа.

Не ў (пры) сваім розуме — пра псіхічна ненармальнага чалавека.

Розум за розум зайшоў — пра стан, калі чалавек не можа разумна разважаць або дзейнічаць.

Розуму не дабраць гл. дабраць.

Страціць розум гл. страціць.

Схадзіць па розум гл. схадзіць.

У (пры) сваім розуме — у нармальным псіхічным стане (быць, знаходзіцца і г. д.).

Ухапіцца за розум гл. ухапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hold1 [həʊld] n. утрыма́нне, захо́п

catch/get/grab/take (a) hold of smb./smth. схапі́ць, ухапі́цца за каго́-н./што-н.;

get hold of smb. заспе́ць каго́-н., нала́дзіць канта́кт з кім-н;

get hold of smth. даста́ць; даве́дацца, зразуме́ць што-н.;

put on hold адкла́дваць;

be on hold быць заня́тым, недасту́пным (для тэлефоннай размовы);

take (a) hold ахапі́ць;

The disease took a hold. Хвароба наступала.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пахісну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Страціўшы раўнавагу, хіснуцца. Войт пахіснуўся, пабляднеў і асеў, схапіўшыся за бок. Колас. Ад слабасці закружылася галава, .. [Сяргей] пахіснуўся, але паспеў ухапіцца за стол. Хомчанка. Дрэва раптам пахіснулася, затрашчала, чалавек з сякерай адскочыў убок, і яно бразнулася на зямлю. Лупсякоў.

2. перан. Стаць менш устойлівым, трывалым. Даўнейшы аўтарытэт Каржакевіча як самага багатага ў вёсцы гаспадара і амаль самага пісьменнага чалавека,.. яшчэ і дагэтуль не пахіснуўся. Крапіва. [Максімава] рашучасць пахіснулася і даволі моцна. Шамякін. // Адчуць няўпэўненасць, сумненне ў чым‑н. Варанецкі заўважыў, што Гаруноў пахіснуўся ў сваіх намерах. Дуброўскі. [Камандзір], нарэшце, пахіснуўся. На кароткім начным прыпынку ён выказаў згоду на тое, каб падзяліцца на дзве групы, конную і пешую. Брыль. // Разладзіцца, пагоршыцца. Здароўе пахіснулася. □ Прыйшоў такі момант, калі [Феніны] камерцыйныя справы.. пахіснуліся. Ракітны.

3. Упасці ў паніку, прыйсці ў замяшанне. Правакатары пралічыліся. Савецкія пагранічнікі не спалохаліся .. пагроз, не пахіснуліся. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fnger

m -s, -

1) па́лец (на руцэ)

2) тэх. па́лец, штыфт

◊ nicht inen ~ für etw. krümmen — па́льцам не паварушы́ць дзе́ля чаго́-н.

etw. an den ~n hrzählen [hrsagen] — ≅ ве́даць што-н. даскана́ла

mit llen zehn ~n nach etw. (D) grifen* — ≅ ухапі́цца абе́дзвюма рука́мі за што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)