Я́ТЧАНКА Ірына Васілеўна (н. 31.10.1965, р.п. Касцюкоўка, прыгарад г. Гомель),
бел. спартсменка (лёгкая атлетыка, кіданне дыска). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія). Сярэбраны (1992) і бронз. (1996) прызёр Кубка свету. Бронз. прызёр Кубка Еўропы (1995, 1996). Сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990, г. Сіэтл, ЗША). Бронз. прызёр турніру «Гран-пры» (1996, г. Атланта, ЗША). Пераможца міжнар. турніру (2000, г. Ніца, Францыя). Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў СССР. Уладальніца Кубка Беларусі (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ДЗІШКАЎСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ.
Дзейнічаў у 1709—73 у в.Жодзішкі. У 1708 уладальніца Жодзішак Барбара Мінкевіч ахвяравала езуітам 6 вёсак. Спачатку калегіум размяшчаўся пры парафіяльным касцёле св. Тройцы, з 1727 пры новым касцёле св. Іуды Фадзея. У 1745 пры ім адкрыта муз. бурса, у 1767 — аптэка. У 1757—70 пабудаваны новы вучэбны корпус. Да 1762 калегіум узначальвалі віцэ-рэктары, потым — рэктары. Праграма была традыцыйнай для езуіцкіх калегіумаў, з 1770 выкладаліся таксама ням., франц. мовы, матэматыка. Пасля скасавання ордэна езуітаў пераабсталяваны пад сядзібу новых гаспадароў Жодзішак Ласкарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАКО́ВІЧ Тамара Васілеўна (11.3. 1954, в. Сеўскае Праўдзінскага р-на Калінінградскай вобл., Расія — 1.11.1992),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1972). З 1976 дзярж. трэнер СССР па Віцебскай вобл. Чэмпіёнка XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія) у камандным першынстве, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне, бронз. — у асабістым першынстве і вольных практыкаваннях. Чэмпіёнка свету (1970, г. Любляна, Югаславія) у камандным першынстве. Чэмпіёнка Еўропы (1971, Мінск) у асабістым першынстве (мнагабор’е), у практыкаваннях на бервяне і брусах, уладальніца Кубка Еўропы (1971) у практыкаваннях на бервяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫБУРДАНІ́ДЗЕ Мая Рыгораўна (н. 17.1.1961, г. Кутаісі, Грузія),
грузінская шахматыстка. Чэмпіёнка свету (1978—91), 6-я ў гісторыі шахмат. Міжнар. гросмайстар сярод жанчын (1977) і мужчын (1984). Засл. майстар спорту СССР (1978). Пераможца 5 шахматных алімпіяд (1978—86) у складзе зборнай каманды СССР. Чэмпіёнка СССР сярод дзяўчат (1976) і жанчын (1977). Пераможца і прызёр буйных міжнар. турніраў: у Тбілісі (1975, 1984), Будапешце (1978), Бялградзе (1979, 1983), г. Бад-Кісінген, Германія (1979), г. Яйцы, Югаславія (1986), Бруселі (1987). Уладальніцаміжнар. шахматнага прыза «Оскар» (1984—87).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ Марына Вікенцьеўна (н. 26.6. 1970, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Суддзя міжнар. катэгорыі (1991). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры і спорту (1991). З 1994 трэнер-харэограф Рэсп. вучылішча алімп. рэзерву. Абс. чэмпіёнка Алімп. гульняў па маст. гімнастыцы (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету (1987, г. Варна, Балгарыя; сярэбраны прызёр у 1985, г. Вальядалід, Іспанія), Еўропы (1988, Хельсінкі; сярэбраны прызёр у асобных відах практыкаванняў), СССР (1985, 1987—88), IX летняй Спартакіяды народаў СССР (1986) у асобных відах практыкаванняў. Уладальніца Кубка СССР (1985, 1987, 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНЕ́НКА Наталля Пятроўна (н. 30.3.1977, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1996). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1999). Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі з рулявой. 5-е месца на чэмпіянаце свету (1997, Эгвебелет, Францыя) у складзе чацвёркі парнай. Уладальніца Кубка свету (1999) і сярэбраны прызёр (1998) у складзе чацвёркі парнай. У 1994—2000 спартсмен-інструктар па акад. веславанні Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст-інструктар Магілёўскага вучылішча алімп. рэзерву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНГ (King) Білі Джын (н. 12.11.1943, г. Пасадэна, ЗША),
амер. спартсменка (тэніс). Уладальніца прыза «Вялікі шлем» (выйгрыш у адным сезоне 4 буйнейшых турніраў — адкрытых першынстваў Аўстраліі, ЗША, Францыі і Уімблдонскага турніру, Англія) у змешаным парным разрадзе (1963, з К.Флетчэрам), у адзіночным разрадзе (1970). Пераможца Уімблдонскіх турніраў у адзіночным разрадзе (1966—68, 1972—73, 1975), у жан. парным разрадзе (1961—62, з К.Суэмэн; 1965, з М.Буэна; 1967—68, 1970—71, з Р.Кэзелс; 1972, з Б.Стове), у змешаным парным разрадзе (1967, 1971, з О.Дэвідсанам). Пераможца міжнар. турніраў у ЗША (1967, 1971—72, 1974), Аўстраліі (1968), Францыі (1972) у адзіночным разрадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́НІНА Ларыса Сямёнаўна (н. 27.12.1934, г. Херсон, Украіна),
украінская спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1956), засл. трэнер СССР (1972), суддзя міжнар. катэгорыі (1968). Скончыла Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1959). Ст. трэнер жан. зборнай каманды СССР (1966—77), дзяржтрэнер Маскоўскага спарткамітэта (1980—90). Уладальніцанайб. колькасці медалёў (18) у гісторыі сучасных Алімп. гульняў, 9-разовая чэмпіёнка XVI, XVII і XVIII Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія — у асабістым і камандным першынствах, апорных скачках, вольных практыкаваннях; 1960, Рым — у асабістым і камандным першынствах, вольных практыкаваннях; 1964, Токіо — у камандным першынстве і вольных практыкаваннях). Абс. чэмпіёнка свету (1958, 1962), Еўропы (1957, 1961), СССР (1961—62). Аўтар успамінаў «Гімнастыка праз гады» (1977).