Разм. Паправіцца, пасыцець на добрых харчах (звычайна пасля недаядання); адкарміцца. // Наесціся чаго‑н. удосталь, так, каб больш не хацелася. Ад’есціся яблык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыць, ‑і, ж.
Сытасць. Вось паказалася .. хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыццю і ў зубах штось тырчыць...Гарэцкі.[Якаў:] — Гу... Не заўсёды ж і дрэнна жыць, бог дасць і лепш пажывём, у багацці, у сыці, а?..Галавач.
•••
Да сыці — уволю, удосталь. Наесціся да сыці. Нацешыцца да сыці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Недахачу́, недохочу ’ўволю, удосталь’ (ТС). Хутчэй за ўсё ў выніку перастаноўкі (метатэзы) адмоўя і прыназоўніка ў спалучэнні *до не хочу (1‑я ас. адз. л. ад хацець), параўн. до нёхоця ’да адвалу’ пры нёхоць ’нежаданне, неахвота’, і універбізацыі ўсяго спалучэння ў якасці прыслоўя, пры гэтым магчымы ўплыў распаўсюджанага прыставачнага комплекса неда- (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усма́к, прысл.
Разм.
1. Са смакам; з апетытам. Снедаюць.. [Ларыса і Даніла] ўсмак, бо ўсё на стале свежае, гарачае.Кулакоўскі.
2. Да поўнага задавальнення, удосталь. Канечне, я мог бы не спяшацца і наогул не ўставаць так рана, паспаць усмак: да пачатку змены было далёка.Вышынскі.Некалі начаваў у.. [Васіля] пасля сходу, пагаварылі тады ўсмак, спадабаўся чалавек: разумны, гаспадарлівы.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
sáttsamaудо́сталь, до́сыць;
das ist ~ bekánnt гэ́та ўжо ўсім вядо́ма, гэ́та ўжо ўсім надаку́чыла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
◎ Наста́рчыцца ’назапасіцца, старанна ўдосталь нарыхтаваць чаго-небудзь’ (Нас., Сцяшк. Сл.), укр.настарчити ’прыпасці, даставіць удосталь’. Відаць, запазычана з польск.nastarczyć (się) ’успець дастаць што-небудзь; задаволіць патрэбу’, ад starczyć ’зрабіць дастатковым’ (гл. старчыць), што паводле Брукнера (514), з першапачатковага statczyć (да *stati, параўн. даститак, дастатковы і пад.), гл. стачыць ’быць дастатковым’; параўн. настичыцца ’набрацца’ (Юрч.), укр.настачитися ’назапасіцца’ рус.настачиться ’запасціся чым-небудзь у дастатковай колькасці’ і г. д.