2.(дрожать, часто колебаться) дрыжа́ць; (колебаться от ветра) разг. матля́цца, калыха́цца;
3.(об огне, свете) мільга́ць, трымце́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трымчэ́ць ‘ліпець’ (Жд. 3). Да трымце́ць (гл.) у выніку распадабнення ц…ц > ч…ч ці ўплыву асновы дзеяслова 1 ас. адз. л., параўн. жарт: Пранціш, чаго ты трымціш? — Я трымчу — на вясельля хачу (Родная мова, 1931, 6, 154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трумце́ць ‘дрынкаць, бразгатаць, ляскатаць’ (Шат.), ‘пра паколаты гаршчок, збан, калі па іх стукаюць, правяраючы, ці цэлыя’ (Сцяц. Сл.); відаць, у пераносным сэнсе ‘дранцвець, нямець’: ногі трумцяць, як бы адлятаюць (іўеў., Сл. ПЗБ), ‘бурчэць, выказваць незадавальненне’ (Рэг. сл. Віц.). Фанетычны варыянт да трымцець, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трупце́ць ‘утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд, яйка)’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3.; навагр., карэліц., стаўб., Нар. сл.), ‘трымцець’ (Сцяшк. Сл.), ‘трымцець, як пабіты гаршчок ці збан’ (Абабур.; пух., лях.Сл. ПЗБ): горшчык трупціць, мабыць пабіты (Сержп. Прык.), ‘лопацца (пра скуру пры гарэнні)’ (пух., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (LKK, 22, 196), разглядаючы выраз трупціць збан, бо трэснуў, запісаны ў в. Сіняўшчына Іўеўскага p‑на, выводзіць слова непасрэдна з літ.trupė́ti ‘драбіць, распадацца’; хутчэй крыніцай слова магла быць форма trùpti ‘крышыцца, распадацца’ або намінатыўнае ўтварэнне ад літ.trùputis ‘крышка, асколак, маласць’, роднасныя слав.*trupati, *trupъ, параўн. Смачынскі, 693. Гл. трупаць, труп. Сюды ж трупця́к ‘надтрэснутае, пабітае яйка’ (капыл., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
thrill
[Өrɪl]1.
n.
1) пачуцьцё захапле́ньня
2) трымце́ньне, дрыжэ́ньне n.
2.
v.t.
захапля́ць; хвалява́ць
3.
v.i.
трымце́ць; дрыжэ́ць
Her voice thrilled with terror — Е́йны го́лас дрыжэ́ў ад стра́ху
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)