Пэ́кун ’бакас, Capelia gallinago’ (ЛА, 1), ткач ’начная птушка “баран”’ (Дразд.). Гл. пекун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылі́к, ‑у, м.

У выразе: для (дзеля) прыліку — для выгляду, для стварэння патрэбнага ўражання; дзеля прыстойнасці. Але хлопцы са свайго боку ведалі, што Амяллян Ткач добры, а строгасць напускае толькі для прыліку. Навуменка. Васіль ведаў, што ўся гэта гаворка і Грыбкова цікаўнасць толькі так, для прыліку, і чакаў далейшага. Мележ. Косцю здалося, што .. [Валя] запрашае няшчыра, дзеля прыліку. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРСУКІ́,

бел. майстры маст. ткацтва Слуцкай мануфактуры ў 18 — 1-й пал. 19 ст. Іосіф, майстар-ткач слуцкіх паясоў. У 1750-я г. вучыўся майстэрству ствараць залататканыя паясы ў Я.Маджарскага (гл. Маджарскія). Васіль, майстар маст. ткацтва. У 2-й пал. 18 ст. гал. майстар Слуцкай мануфактуры. Фама, кіраўнік Слуцкай мануфактуры (1807—44). У перыяд яго кіраўніцтва акрамя слуцкіх паясоў ствараліся ўзорыстыя і залататканыя тканіны.

М.С.Кацар.

т. 2, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тка́ха ’ткалля’ (Некр. і Байк., Ян., Жд. 1, Растарг., Нас., Ласт., Сцяшк. Сл., Уладз., Сл. Брэс., Шатал., Крыч.; ветк., ЛА, 4). Укр. тка́ха ’тс’, рус. дыял. тка́ха ’тс’. Паводле Сяткоўскага (Słow. nazwy, 114), скарочаная форма ад ткачы́ха з павелічальным (аўгментатыўным) значэннем; хутчэй ад тка́чка ’ткалля, прадзільшчыца’ (гл. ткач). Няпэўна; магчыма, утворана пад уплывам рус. пря́ха ’пралля’, параўн. ни пряха, ни ткаха (Нас.), вядомага і на частцы беларускай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЗЮПІНЭ́ (Dupiney) Вінсент, французскі мастак-картаньер 18 ст. Нарадзіўся ў г. Ліёне (Францыя). Працаваў на ткацкіх прадпрыемствах Ліёна і Берліна. Вырабляў «узорнікі» для тканых паясоў. З 1768 ткач Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, дзе на «французскі манер» арганізаваў вытворчасць узорыстых тканін і паясоў (кіраўнік мануфактуры да 1780, у 1770—77 з Ж.Л.Унардам). Пры ім за першыя 2 гады колькасць варштатаў мануфактуры павялічылася з 6 да 60. Яму належыць шэраг паясоў з дэкорам па канцах у выглядзе 2 дрэў, паміж якімі кошык з кветкамі, над імі вянок, знізу ягня; таксама прыпісваюцца тканіны ў палосы з рэдкімі і дробнымі кветкавымі бутаньеркамі.

Літ.:

Pasy kontuszowe z polskich manufaktur i pracowni w zbiorach Museum Narodowego w Warszawe. Warszawa, 1995.

І.М.Каранеўская.

т. 6, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тка́лля ’ткачыха’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Варл.; мсцісл., Жыв. сл.; Клім.), тка́лья ’тс’, тка́ля ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Шатал., Жд. 1), тка́лья, тка́йля ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ), тка́льня ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Жд. 1; брасл., паст., валож., навагр., ЛА, 4), ст.-бел. ткалля ’тс’ (БЛ, 46, 53), сюды ж тка́льніца ’тс’ (Сл. ПЗБ, Уладз., ТС, Мат. Гом.), тка́нніца ’тс’ (Сцяц. Сл.; дзісн., Нар. сл.; мсцісл., Жыв. сл.; Мат. Гом.), тка́ніца, тка́ныця ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тка́ля, рус. дыял. тка́лья, старое чэш. tkadlí (< tkadlé, Сяткоўскі, Słow. nazwy, 117), серб.-харв. тка̀ља. Прасл. *tъkadlьja ’тс’ выводзяць з формы м. р. *tъkadlьcьткач’ (Сяткоўскі, там жа, 115); паводле Трубачова (Ремесл. терм., 118), форма м. р. другасная, утвораная як адпаведнік першапачатковаму назоўніку ж. р. з асновай на ‑i: *tъkadli, вытворнай ад *tъkadlo ’тканіна; тое, што ткуць’. Іншыя формы — у выніку дысіміляцыі або метатэзы ў канцы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛА́КСНЕС (Laxness; сапр. Гудзьёўнсан; Guðjónsson) Хальдаўр Кільян

(23.4.1902, Рэйк’явік —8.2.1998),

ісландскі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Дзіця прыроды» (1919). У 1919—24 падарожнічаў па Еўропе. Вынік яго духоўных пошукаў — раман «Каля Святой гары» (1924). Паступовы адыход ад рэлігійнасці ў філас. рамане «Вялікі ткач з Кашміра» (1927). У 1927—29 жыў у ЗША і Канадзе, пазней наведаў СССР.

Яго светапогляд эвалюцыяніраваў да сацыяліст. ідэй: раманы «Салка Валка» (т. 1—2, 1931—32), «Самастойныя людзі» (т. 1—2, 1934—35), кнігі эсэ і публіцыстыкі «Шлях на Усход» (1933) і «Руская казка» (1938). У рамане «Святло свету» (т. 1—4, 1937—40) пошукі гармоніі паміж рэалізмам і ідэалізмам. Аўтар раманаў: гіст. «Ісландскі звон» (т. 1—3, 1943—46), патрыят. і антываен. «Атамная база» (1948), «Герпла» (1952), «Летапіс хутара Брэкукат» (1957), п’есы «Срэбны месяц» (паст. 1954). З 1960-х г. у яго творах схільнасць да эксперым. форм, шырокае ўжыванне сімволікі, гратэску: раманы «Вернугы рай» (1960), «Хрысціянская апека пад ледавіком» (1968), «Вымольванне Божых дароў» (1972), аўтабіягр. трылогія («На лужку каля роднай хаты», 1975, «Я быў малады», 1976; «Гісторыя сямі мудрацоў», 1978), зб. навел «Буквар з сямі літар» (1964), драмы «Банкет са смажанымі галубамі» (1966) і інш. Асобныя творы Л. на бел. мову пераклаў І.Пташнікаў. Нобелеўская прэмія 1955.

Тв.:

Бел. пер. — Атамная база. Мн., 1991;

Рус. пер. — Салка Валка. 2 изд. Л., 1985;

Самостоятельные люди. Исландский колокол. М., 1977;

Свет мира. М., 1994.

Літ.:

Крымова Н., Погодин А. Халлдор Лакснесс. М., 1970.

Л.П.Баршчэўскі.

Х.Лакснес.

т. 9, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)