нафтаво́з, ‑а, м.

Самаходнае судна для перавозкі нафты налівам (без тары).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафтаналіўны́, ‑ая, ‑ое.

Абсталяваны для перавозкі нафты налівам (без тары). Нафтаналіўная баржа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́та, нескл., прым. і прысл.

Без тары і ўпакоўкі (пра вагу тавару).

[Іт. netto — чысты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тару́ тары́м
2-я ас. тары́ш тарыце́
3-я ас. тары́ць тара́ць
Прошлы час
м. тары́ў тары́лі
ж. тары́ла
н. тары́ла
Загадны лад
2-я ас. тары́ тары́це

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наліўны́, -а́я, -о́е.

1. Які прыстасаваны для перавозкі вадкіх грузаў без тары.

Наліўное судна.

2. Які прыводзіцца ў рух вадою, што падае зверху (спец.).

Наліўное вадзяное кола.

3. Поўны сокаў, спелы (пра плады).

Наліўныя яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Растарэ́кваць ’шмат гаварыць’ (чэрв., Гіл.; Сцяшк. Сл.). Да гукапераймальнага та́ры, гл. тары-бары, тараторыць, параўн. рус. тара́каць ’балбатаць’, славен. tarẹ́kati ’тс’ і інш. Параўн. прастарэка (гл.). Сюды ж, відаць, растарэк ’нязгода, сварка’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gadu-gadu

разм. тары-бары; балбатаць, гаманіць;

my tu gadu-gadu a ... — пакуль мы тут тары-бары ...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Вызначыць (вызначаць) вагу тары. Тарыраваць тачку.

2. Праверыць (правяраць) паказанні прыбораў па кантрольных прыборах.

[Ад ням. tarieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўня́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Рэчыва, якое дабаўляецца да іншага рэчыва для паляпшэння тэхнічнай якасці або эканоміі апошняга.

2. Машына, якая служыць для напаўнення тары харчовымі прадуктамі і паўфабрыкатамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tareren

vt фін., камерц.

1) тары́раваць

2) узва́жваць без та́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)