Тара́бкаць ’барабаніць, тарахцець, звінець’ (ТС), тара́бнуць ’стукнуць, загрымець’: цэпом тарабнуў, отмукае лотку (ТС), тара́бканье ’пустая размова’ (ТС). Вытворнае ад гукапераймання *тараб!, звязанага з тарабаніць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́х ’бух, тарарах’ (беласт., Сл. ПЗБ), сюды ж дзеясловы тара́хкаць ’ляскатаць, стукацець’ (Касп.), тара́хати ’біць, стукаць’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тара́хкацьтарахцець, бразгацець, брынчаць; трашчаць, гаварыць упустую’, тарахне́цьтарахцець, бразгатаць’ (ТС), тарахну́ць ’моцна ўдарыць’ (Растарг.), тарахце́ць ’утвараць рэзкія раскацістыя гукі’, ’хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць’ (ТСБМ, ТС), ’бразгатаць, ракатаць, бурчаць’ (Яўс., Варл.), ’ехаць з грукатам, грымець, лескатаць’ (Некр. і Байк.; ашм., Стан.; Федар. 1, Бяльк.): Ілля па небу тарахціць (Сержп. Прык.), ’стукацець’: жаўна тарахціць дзюбам (Сержп. Прымхі). Параўн. укр. тара́х, тара́хкати, торо́х, торохті́ти ’грукаць, грукаюць’, рус. тарахте́ть ’грымець (пра экіпаж)’, дыял. торохну́ть ’грымнуць’, польск. дыял. tarach ’выварацень’, tarachnąć ’грымнуць’, што параўноўваюцца з трахнуць (Брукнер, 565). Гукаперайманне (Фасмер, 4, 23), гл. тарарах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарката́ць ’выдаваць бесперапынныя гукі, трэлі’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. торкота́титарахцець’, польск. tarkotać ’грукатаць (пра матор, цягнік)’, славац. trkotať ’балбатаць’. Гукапераймальнае ўтварэнне, аналагічнае да туркатаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Разм.

1. Тое, што і буркаваць. Голуб .. нешта буркатаў галубцы. Сабаленка.

2. што і без дап. Бурчаць, мурлыкаць. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Кавалёў.

3. Грукатаць, тарахцець (пра гукі машыны ў часе работы). Блішчалі на пагорках у вёсках агні, на палях сям-там буркаталі трактары. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турча́ць, ‑чыць; незак.

Разм.

1. Утвараць характэрныя для жаб гукі. Недзе далёка ў балотцах турчалі жабы — гэта, кажуць, на цяпло. Адамчык.

2. Тарахцець, татахкаць (пра гукі машын у час работы). Грыні заснуць, каб спачыць пасля дня ў турботах, толькі адны трактары будуць турчаць праз усю ноч, — але гэта далёка, пад Закалюжжам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарада́хаць (тарада́хатэ) ’тарахцець, тарабаніць, стукаць’ (драг., Нар. лекс.), тарадэ́ніць ’гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.), тарадон ’пустабрэх, трапло’ (Барад.). Гукапераймальнае, параўн. тырайда, таранда, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыршкля́ ‘трашчотка’ (Ласт.). Відавочна, гукапераймальнага паходжання, сюды ж і тырсчэ́цьтарахцець’ (Ласт.) з узмацняльнымі нарашчэннямі ‑с‑/‑ш‑, ‑к‑, параўн. тыркацець (гл.), укр. ти́ркати ‘трашчаць’, польск. дыял. tyrkawka ‘трашчотка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dudnić

незак. грукатаць, тарахцець;

dudnić palcami po szybie — барабаніць пальцамі па шыбе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rumble

[ˈrʌmbəl]

1.

v.i.

1) груката́ць, грукаце́ць, туркаце́ць, тарахце́ць

2) бурчэ́ць, вурчэ́ць

2.

n.

1) гру́кат -у m., грукатня́ f.

2) бурчэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трыко́тка ‘трашчотка для спужвання звера’ (Сцяшк.). Відаць, з фанетычна адаптаванага і пераасэнсаванага польск. terkotka ‘гаварлівая кабета’ ад terkotać, tarkotać ‘трашчаць, грукатаць, тарахцець’, гукапераймальнага паходжання (да прасл. *tъrk‑, гл. таркатаць, туркатаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)