стрыка́цца, ‑аецца; незак.

Абл.

1. Мець уласцівасць стрыкаць, апякаць скуру (пра крапіву). Спачатку па крапіве, якая вельмі пякуча стрыкалася і кусала за голыя лыткі, пасля па зараслях асакі .. Юля дайшла да ракі. Сачанка. І крапіва маладая стрыкаецца, Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін. Барадулін.

2. Сцёбаць крапівою каго‑н. або адзін аднаго. Хлопцы крапівою стрыкаюцца.

3. перан. Гаварыць колкасці каму‑н. А ты ўсё стрыкаешся, як крапіва. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да сцябаць, сцёбаць.

2. Ужываецца замест таго ці іншага дзеяслова для вызначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай, энергіяй і пад. Тут яго [Сотнікава] згледзелі, ззаду данёсся крык і недалёкі стрэл — куля імпэтна сцебанула па ягоных штанах. Быкаў. На шашы ўспыхнулі агні і сцебанулі аж па вярбе, што ў Выжлятніка па агародзе. Пташнікаў. Палыхаючы, зноў сцебанула неба маланка. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваста́цца, хвашчуся, хвошчашся, хвошчацца; незак.

1. Хвастаць сябе (звычайна венікам у лазні). Мыліся ў .. [лазні] усе з канторы, нават сам Унук — любіў хвастацца з рабочымі на палку аж двума венікамі. Пташнікаў. Каля прылазніка гнуткі бярэзнік — Венік на месцы вяжы ды хвашчыся. Танк.

2. Сцёбаць адзін аднаго. — Вунь на святога Юр’я, як бацюшка свянцонаю вадою гавяду акр[апля]ў, дык бабы як пачалі дзеркачамі хвастацца — усякая хацела першай сваю карову падагнаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераза́цьсцёбаць, хвастаць’ (Нас.), піраза́ць ’біць’ (Рамз.), пірязну́ць ’выцяць, лупянуць’ (Юрч. СНЛ), смал. переза́ть ’хвастаць, сцябаць’, драг. спараза́тэ ’выцяць дубцом, завязкай фартуха’, укр. переза́ти ’падперазаць’ і, магчыма, серб.-харв. запре́зати ’запрэгчы’. З прасл. *perzati, утворанага з наз. *perzь ці прыназоўніка perz. Бел.-укр.-серб.-харв. ізалекса, утвораная, магчыма, пры ад’ідэацыі прасл. *(ob)pojasati (параўн. укр. опасувати(ся) ад запазычанай з польск. мовы асновы ‑пас‑ (Трубачоў, Проспект, 71–72). Гл. таксама апераза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́жыць ’ліць як з вядра’ (смарг., Сл. ПЗБ), плюжыла ’слата, хлюпа’ (барыс., Стан.). У выніку кантамінацыі бел. плюхаць, плюхацца і пляжыі(ь < польск. plażyć ’хвастаць, сцёбаць, плёскаць’, якое са ст.-польск. plaga ’кліматычная зона’ (XVI–XVII стст.), а апошняе — з лац. plaga ’доўгая рыбацкая сетка’ > ’паласа неба’, plagella ’палоска тканіны’ (Банькоўскі, 2, 596). Спрыяла кантамінацыі і наяўнасць польск. plużyć ’біць струменем’, што магло быць і непасрэднай крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахрысці́ць ’балюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́ць ’перажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяба́ць і сцёбаць ’біць чым-небудзь гнуткім; хвастаць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Растарг., Чач., Шат., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сцяба́ць ’вастрыць мянташкай касу’ (Варл., Гіл.), ’шыць шырокімі шыўкамі’ (Варл.), сцёбаць жыта ’малаціць акалотам’ (лаг., Стан.), сцёб ’хлоп! (удар бізуном)’ (Нас., Байк. і Некр.), сцёб, сцёбка ’пакаранне розгамі’ (Нас.), сцебену́ць ’сцебануць’ (ТС), сцяба́чка ’вострая каса’ (Сцяшк.), ’самаробны брусок вастрыць касу’ (Касп.; докш., Янк. Мат.; мядз., Сл. ПЗБ). Укр. сті́бати ’шыць, прашываць’, стьоба́ти ’сцябаць, біць, хвастаць’, рус. стеба́ть ’шыць, прашываць’, ’аплятаць’, ’упісваць, есці’, ’біць, хвастаць’, стёбка ’прут’, польск. ściebać ’нізаць’. Пэўнай этымалогіі няма. Зубаты (у Фасмера, 3, 750), Праабражэнскі (2, 377–378) меркавалі аб роднасці з рус. стебель ’сцябло’. Паводле Зяленіна (у Фасмера, там жа), слова паходзіць са стега́ть ’прашываць; біць, хвастаць’; ‑б‑ з’явілася пад уплывам стебель. Супраць гэтых версій Ільінскі (ИОРЯС, 23, 7, 176 і наст.), які набліжаў да ням. Steppen ’прашываць’, Stift ’стрыжань’ і лац. stipo, ‑āre ’сціскаць, звальваць разам’, што не адпавядае ‑e‑ ў корані слова. Параўноўвалі таксама з літ. stem̃bti ’мацнець’, stabýti ’спыняць’, ст.-інд. stabnā́ti ’падпірае, затрымлівае’, авест. stəmbana‑ ’апора’ (Уленбек, 343). На думку Груненталя (ИОРЯС, 18, 4, 136), значэнні ’шыць, прашываць’ і ’біць; хвастаць’ маглі развіцца з ’калоць’. Гл. яшчэ Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 192), які прыводзіць дакладна адпаведнае славянскаму слову лат. stibát ’сцябаць, хвастаць’. Гл. ЕСУМ, 5, 418.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлеста́ть несов.

1. (бить) хваста́ць; (стегать) сцёбаць, сцяба́ць; (ладонью) пля́скаць, ля́скаць;

2. (о волнах, струях) хваста́ць; (бить) біць; (плескать) плёскаць; (о ветре, дожде) хваста́ць;

3. (литься) лі́цца; (бить струёй) біць, свіста́ць;

кровь хле́щет из ра́ны кроў лье́цца (б’е, сві́шча) з ра́ны;

4. (пить) прост., фам. жлу́кціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жа́рыць1 ’смажыць’ (Нас., Сцяшк. МГ), ’моцна прыпякаць’ (ТСБМ). Рус. жа́рить ’смажыць’, ’моцна прыпякаць’, укр. жа́рити ’тс’, польск. żarzyć ’распальваць’, чэш. žářiti ’спальваць’, славац. žiarit ’выпраменьваць цяпло, святло; пячы (на агні)’, балг. жа̀ря, макед. жа́ри, серб.-харв. жа́рити ’грэць (аб сонцы)’, ’жаліць (пра крапіву)’, балг. рэдк. ’пячы (смажыць) на агні’, славен. žaríti ’распальваць’, ’выпраменьваць’, ’пячы на вуголлях’. Ст.-рус. жарити ’смажыць’ (XVII ст.). Ц.-слав. жарити ’frigere’ (Міклашыч, Lex. palaeosl.) энантыясемія?. Дзеяслоў утвораны ў прасл. з суфіксам *‑i‑ti на базе кораня *žar‑ (гл. жар).

Жа́рыць2 ’рабіць што-н. заўзята, з азартам’ (ТСБМ), ’моцна біць’ (Касп.), ’сцёбаць’, ’моцна ісці (пра дождж)’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жа́рить ’рабіць што-н. заўзята’, укр. жа́рити ’тс’. Развіццё значэння жа́рыць1, верагодна, праз этап ’моцна прыпякаць’ шляхам абагульнення семы ’моцна’ з магчымай канкрэтызацыяй дзеяння ў гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупцава́ць, лупцова́ць ’біць, хвастаць’, ’стукаць, удараць па чым-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Шат., Касп., ТС), ’сцёбаць пугай, дубцом’ (КЭС, лаг.), лупцова́цца ’біцца, тузацца’ (ТС). Укр. лупцюва́ти, лупцева́ть ’тс’, уладз. ’знімаць скуру з жывёлы’, смал., тул. ’есці з вялікім апетытам’, варон. лупцеваться ’біцца’, разан. лупцевня́ ’бойка’. Паходзяць з ⁺лупсовать, пск., цвяр., тул., бран., валаг., перм., урал. лупсовать ’моцна біць, лупцаваць’, валаг. лупсоваться ’біцца’, а гэтыя — з ⁺лупсать, лупсить, пск., цвяр. лупси́ть ’моцна каго-небудзь біць, адлупіць’, алан. ’шмат есці’, наўг. лупса́нить ’біць, хвастаць’. Апошнія з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. lupsė́ti, lapsė́ti ’біць, махаць крыламі’, ’жэстыкуляваць’, lupsénti, lapsénti ’лапчыва, прагна есці’, lùpsena ’біццё, пабоі’, а са значэннем ’здыхаць’ літ. lapsénti, відаць, звязана з зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць скуру’. Зяленін (РФВ, 54, 115) намагаецца растлумачыць паходжанне рус. лупси́ть ’біць’ з эст. lopsima ’біць’. Фасмер (2, 535) тлумачыць гэтыя дзеясловы як пашырэнне асновы дзеяслова лупи́ть. Сюды ж лупца́нка, лупцоўка ’лупцаваны’, лупцану́ць (Мат. Гом., ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат.; КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)