Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́МА (грэч. lēmma) у матэматыцы, дапаможнае сцвярджэнне, якое ўжываецца пры доказе адной ці некалькіх тэарэм. Уведзена стараж.-грэч. геаметрамі; асабліва часта сустракаецца ў Архімеда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРМА́ ВЯЛІ́КАЯ ТЭАРЭ́МА,
сцвярджэннелікаў тэорыі, паводле якога для любога натуральнага ліку n > 2 дыяфантава ўраўненнеxn + yn = zn не мае рашэнняў у цэлых дадатных ліках x, y, z. Сфармулявана П.Ферма; даказана амер. матэматыкам Э.Уайлсам (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКВІВАЛЕ́НТНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП,
сцвярджэнне, паводле якога поле прыцягнення ў невял. вобласці прасторы і часу (у якой яго можна лічыць аднародным і пастаянным у часе) па сваім праяўленні тоеснае паскоранай сістэме адліку (гл.Неінерцыяльная сістэма адліку). Э.п. даказаны эксперыментальна з вял. дакладнасцю. Гл. таксама Прыцягненне.