безапеляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не падлягае абскарджанню, апеляцыі. Безапеляцыйнае рашэнне.

2. Які не дапускае пярэчанняў, сумненняў; катэгарычны. Безапеляцыйныя вывады. Безапеляцыйны тон. Безапеляцыйнае сцвярджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)