Сцвярджэнне 3/47

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́МА (грэч. lēmma) у матэматыцы, дапаможнае сцвярджэнне, якое ўжываецца пры доказе адной ці некалькіх тэарэм. Уведзена стараж.-грэч. геаметрамі; асабліва часта сустракаецца ў Архімеда.

т. 9, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБСУ́РД (ад лац. absurdus недарэчны),

1) бязглуздзіца, бяссэнсавасць, недарэчнасць.

2) У матэматыцы і логіцы сцвярджэнне, якое не мае сэнсу ў межах дадзенай тэарэт. сістэмы, прынцыпова несумяшчальнае з ёй.

т. 1, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕРМА́ ВЯЛІ́КАЯ ТЭАРЭ́МА,

сцвярджэнне лікаў тэорыі, паводле якога для любога натуральнага ліку n > 2 дыяфантава ўраўненне x​n + y​n = z​n не мае рашэнняў у цэлых дадатных ліках x, y, z. Сфармулявана П.Ферма; даказана амер. матэматыкам Э.​Уайлсам (1995).

т. 16, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭ́ЗІС (грэч. thesis палажэнне, сцвярджэнне),

1) у шырокім сэнсе — адно з асноватворных палажэнняў пэўнай канцэпцыі ці тэорыі.

2) У філасофіі Г.​Гегеля — зыходны момант у працэсе дыялект. развіцця, які разам з антытэзісам і сінтэзам складаюць трыяду.

3) У логіцы — палажэнне, сапраўднасць якога патрабуе доказу.

т. 16, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКВІВАЛЕ́НТНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП,

сцвярджэнне, паводле якога поле прыцягнення ў невял. вобласці прасторы і часу (у якой яго можна лічыць аднародным і пастаянным у часе) па сваім праяўленні тоеснае паскоранай сістэме адліку (гл. Неінерцыяльная сістэма адліку). Э.п. даказаны эксперыментальна з вял. дакладнасцю. Гл. таксама Прыцягненне.

т. 18, кн. 1, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВАЙНО́ГА АДМАЎЛЕ́ННЯ ЗАКО́Н,

закон логікі, паводле якога адмаўленне адмаўлення (г.зн. паўторанае двойчы адмаўленне) дае сцвярджэнне. Напр.: «Калі няправільна, што сусвет не з’яўляецца бясконцым, то ён бясконцы». Гэты закон вядомы з часоў антычнасці. Стараж.-грэч. філосафы Зянон Элейскі і Горгій выкладалі яго так: калі з адмаўлення якога-н. выказвання выходзіць супярэчнасць, то мае месца двайное адмаўленне зыходнага выказвання, г.зн. яно само. Д.а.з. запісваецца ў вылічэнні выказванняў сучаснай матэм. логікі наступным чынам: a→A, што чытаецца так: «двайное адмаўленне a мае вынікам A′» (знак → — знак імплікацыі, які адпавядае злучніку «калі, то»). Другі закон логікі, які гаворыць аб магчымасці не здымаць, а ўводзіць 2 адмаўленні, называюць зваротным Д.а.з.; двайное сцвярджэнне мае вынікам сваё двайное адмаўленне. Напр.: «Калі Шэкспір пісаў санеты, то няпраўда, што ён не пісаў санеты». Аб’яднанне гэтых 2 законаў дае поўны Д.а.з.: двайное адмаўленне раўназначна сцвярджэнню. Напр.: «Планеты не нерухомыя толькі ў тым выпадку, калі яны рухаюцца».

т. 6, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЛАГІ́ЗМ (ад грэч. paralogismos памылковы вывад),

ненаўмысная лагічная памылка, звязаная з парушэннем законаў і правіл логікі. Пазбаўляе разважанне доказнай сілы і звычайна прыводзіць да памылковых заключэнняў. Адрозніваюць ад сафізму — памылкі, якая робіцца наўмысна, з мэтаю ўвесці ў зман апанента, абгрунтаваць няправільнае сцвярджэнне і інш. (гл. Сафістыка).

т. 12, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАФІМЧУ́К Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 3.1.1950, в. Восаўцы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. паэт. Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1975). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, на Брэсцкім тэлебачанні, у газ. «Мінская праўда», «Звязда», «Наша доля». Друкуецца з 1970. У зб-ках «Трыванне» (1990), «Фэст» (1994), «Любіць Бог Беларусь», «Трын-трава», «Найперш мы — ліцвіны» (усе 1996) асэнсаванне прызначэння чалавека на зямлі, сцвярджэнне духоўных каштоўнасцей.

т. 15, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУСУЁК (Busujok) Аўрэліу Аляксандравіч (н. 26.10.1928, с. Кадранка Страшанскага р-на, Малдова),

малдаўскі пісьменнік. Аўтар паэт. зб-каў «Камень спатыкнення» (1958), «Рэдкая кветка» (1961), «Туга», «Каханне» (абодва 1963), «У белым і чорным» (1977) і інш. У рамане «Адзін перад тварам кахання» (1966) — маральна-этычныя праблемы, сцвярджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей, у рамане «Мой парыжскі дзядзя» (1973) — праблемы выхавання, пошуку месца ў жыцці. Драматург, перакладчык. Пераклаў на малд. мову асобныя творы Я.​Купалы.

т. 3, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)