сцвярджэ́нне, -я, н.

1. гл. сцвярджаць і сцвердзіць.

2. Палажэнне, думка, якой даводзяць што-н.

Правільныя сцвярджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцвярджэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сцвярджэ́нне сцвярджэ́нні
Р. сцвярджэ́ння сцвярджэ́нняў
Д. сцвярджэ́нню сцвярджэ́нням
В. сцвярджэ́нне сцвярджэ́нні
Т. сцвярджэ́ннем сцвярджэ́ннямі
М. сцвярджэ́нні сцвярджэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сцвярджэ́нне ср., в разн. знач. утвержде́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцвярджэнне 3/47

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сцвярджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцвярджаць — сцвердзіць і сцвярджацца.

2. Пацвярджэнне чаго‑н. — Ужо тэлеграму атрымаў, — задаволена адказаў Хадкевіч і, нібы ў знак сцвярджэння сваіх слоў, выцягнуў з бумажніка Любіну тэлеграму. Васілевіч. Каравы пераклад нямецкага тэксту .. міжвольна гучаў як сцвярджэнне таго, што свабодны народ не так лёгка скарыць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцвярджэ́нне н. гл. сцверджанне

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. сцвердзіць.

2. што, з дадан. і без дап. Настойліва даводзіць, упэўніваючы ў чым-н.

Старажылы сцвярджаюць, што за вёскай было возера.

Усе сцвярджаюць гэту ісціну.

|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання.

Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.

2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы.

С. сваё «я».

3. Афіцыйна ўхваліць, прызнаць устаноўленым; пацвердзіць што-н.

С. дагавор подпісам.

|| незак. сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самасцвярджэ́нне, -я, н.

Сцвярджэнне сябе, сваёй асобы, асабістай значнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подтвержде́ние пацвярджэ́нне, -ння ср., сцвярджэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)