адгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго.

Пераканаць не рабіць чаго‑н., угаварыць адмовіцца ад чаго‑н. Хацеў [Сомік] на суд падаваць, ды людзі адгаварылі; казалі, што неяк сорам і судзіцца за дзесяць снапоў аўса. Крапіва. Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скокнуўшы, апынуцца дзе‑н. Мяч заскочыў за шафу. // Імкліва забегчы, заехаць, уварвецца куды‑н. [Машына] крута развярнулася на вуліцы, заскочыла на тратуар. Асіпенка. Запаліўшы маленькую люльку, стары Дзямід расказаў мне гісторыю аб тым, як на двор яго бацькі.. заскочыў неяк з Пушчы дзік. В. Вольскі. // Разм. і спец. Выйшаўшы са свайго месца, заняць няправільнае становішча, перакасіцца (пра дэталі, часткі якога‑н. механізма). Спружына заскочыла.

2. Разм. Зайсці, забегчы куды‑н. мімаходам, ненадоўга. Заскочыла ў хату Аленка, Тараса Шаўчэнку ўзяла, хустачку на плечы пакінула. Колас.

3. Выскачыць наперад, зрабіць што‑н. раней за іншых. — Няхай судзіцца, няхай судзіцца.., — заскочыў сыну наперад Даніла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prozesseren

vi (mit D) юрыд. судзі́цца (з кім-н., з чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мовіць ’гаварыць’, ’сказаць, вымавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Растарг.; брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мовити ’валодаць мовай, размаўляць’, ’прасіць’, ’сведчыць’, ’судзіцца’ (з XV ст.). Аднак мовіць па́цяры ’маліцца’ (паст., швянч., Сл. ПЗБ) з польск. (od)mówić pacierz ’чытаць малітву’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правава́ццасудзіцца, мець цяжбу’ (Нас.; віл., Сл. ПЗБ), ’спрачацца, сварыцца’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’апраўдвацца’ (Шат.), правува́ты ’крыўдзіцца’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. правоватися ’кіравацца прававымі нормамі, судзіць па закону’ (Ст.-бел. лексікон). Да пра́ва (гл.); першапачаткова ’дамагацца права’. Сюды ж прасова́ць ’кіраваць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rchten

vi спрача́цца, судзі́цца, свары́цца;

~ und fchten спрача́цца і свары́цца

~ und rchten ≅ разважа́ць ды меркава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Суты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.), суты́р, суты́рнік ’аматар судзіцца’, сутыра́цца ’цягацца па судах’, суты́ршчына ’цяганіна па судах, судовая спрэчка, прычэпка’ (свір., Ласт.). Параўн. рус. суты́рь ’сварка, непакой’, суты́рить ’спрачацца’. Узыходзіць да прасл. *sǫtorъ ’сутыкненне, трэнне’ (гл. сутарыца) з чаргаваннем галосных у аснове; да семантыкі параўн. рус. суто́рить ’плявузгаць’, гл. Фасмер, 3, 811, 812.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суця́га ’той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел. сутяжий ’той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр. сутя́га ’тс’, рус. сутяга ’тс’, чэш. soutěž, славац. súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяня́цця (пенятца) ’папікаць, дакараць, выгаворваць’ (Нар. Гом.), параўн. укр. пеняти ’наракаць; быць няўклюдным’, пеня ’бяда’, рус. пенять ’закідаць камусьці нешта; скардзіцца’, пеня ’папрок’, польск. pieniąc się ’абвінавачваць адзін аднаго; судзіцца’, pienia ’абвінавачванне ў судзе’. Апошняе з канцылярскай мовы ВКЛ (вядомае з 1392 г.): аже вчиниться пеня гостю в Литве (дамова Казіміра Ягайлавіча з Ноўгарадам і Псковам 1440 г.), лічыцца літуанізмам, параўн. літ. painė, painiava ’складаная, заблытаная справа’, у адрозненне ад пеня ’штраф’ (гл.), якое праз польск. репа з лац. росна ’кара’ (Банькоўскі, 2, 553; гл. таксама Фасмер, 3, 233). Дзеяслоў, відавочна, ад першага назоўніка, параўн. літ. painioti ’блытаць, заблытваць; ублытваць, умешваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Судзі́ць ’меркаваць, абмяркоўваць’, ’асуджаць, ганіць’, ’разглядаць правіннасць, злачынства ў судовым парадку’, судзі́цца ’звяртацца ў суд, мець справу з судом’, ’быць пад судом, мець судзімасць’, ’прадвызначыцца, пашанцаваць’: не судзілася мне долі (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ст.-бел. судити ў розных значэннях (XIV ст., КГС). Укр. суд́ити, рус. суди́ть, ст.-рус. судити, польск. sądić, в.-луж. sudźić, н.-луж. suźiś, чэш. souditi, славац. súdiť, серб.-харв. су́дити, славен. sọ́diti, балг. съ́дя, макед. суди, ст.-слав. сѫдити ’судзіць, асуджаць, прымаць рашэнне’. Прасл. *sǫditi дэрыват ад *sǫdъ ’суд’. Гл. Фасмер, 3, 795–796; Борысь, 539; Шустар-Шэўц, 1376.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)