дэградзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Паступова страціць (страчваць) былыя добрыя якасці; прыйсці (прыходзіць) у заняпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнацыяналізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Страціць (страчваць) нацыянальныя асаблівасці.

2. толькі незак. Зал. да дэнацыяналізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМЕНХАТЭ́П IV, Эхнатон,

егіпецкі фараон [1379—1362 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). Сын Аменхатэпа III. Каб зламаць магутнасць фіванскіх жрацоў і старой знаці, звязаных з культам бога Амона, абвясціў новы дзярж. культ бога Атона. Зрабіў сталіцай г. Ахетатон, сам прыняў імя Эхнатон («карысны Атону»). Пры Аменхатэпе IV Егіпет пачаў страчваць уладу над Сірыяй і Палесцінай, сітуацыю пагаршалі набегі качавых плямёнаў хабіру ў азіяцкія ўладанні Егіпта.

Аменхатэп IV.

т. 1, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вя́нуць, -ну, -неш, -не; вя́нуў і вяў, вя́нула і вя́ла; вянь; незак.

Страчваць свежасць, сохнуць.

Лісце вяне.

Вушы вянуць (разм.) — нельга, не хочацца слухаць (што-н. бязглуздае, хлуслівае, непрыстойнае).

|| зак. звя́нуць, -ну, -неш, -не; звянь і завя́нуць, -ну, -неш, -не; завя́нь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца грубым, страчваць мяккасць.

Голас грубее.

Рукі грубеюць.

2. Траціць далікатнасць, станавіцца менш культурным.

|| зак. агрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, загрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пагрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вянуў і вяў, вянула і вяла; незак.

1. Страчваць свежасць (пра расліны). Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч.

2. перан. Страчваць здароўе, сілу, бадзёрасць. [Муж Палікарпаўны] вянуў на вачах і ў дзень, калі Марыне споўнілася пятнаццаць год, памёр. Шахавец.

•••

Вушы вянуць гл. вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным. А стары ўжо, бач, дурнее, Як за семдзесят залез. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеравяне́ць, -не́ю, -не́еш, -не́е; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Набываць цвёрдасць, уласцівую дрэву.

Сцябло расце і дзеравянее.

2. Страчваць адчувальнасць, дранцвець.

Ногі дзеравянеюць ад холаду.

|| зак. адзеравяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, задзеравяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і здзеравяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзарыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

1. Страціць (страчваць) правільную арыентацыю, правільнае ўяўленне аб часе і прасторы.

2. толькі незак. Зал. да дэзарыентаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́тить несов.

1. тра́ціць, стра́чваць; (напрасно) тра́ціць; марнава́ць;

2. (издерживать) тра́ціць, выдаткава́ць; выдатко́ўваць, расхо́даваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)