Schwüle f -

1) духата́, спяко́та

2) прыгне́чанасць, упа́дак ду́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kanikuła

ж.

1. летняя спякота;

2. уст. летнія канікулы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗАГРАБЕ́ЛЬНЫ (Павел Архіпавіч) (н. 25.8.1924, в. Салошына Палтаўскай вобл., Украіна),

украінскі пісьменнік. Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1951). Дэбютаваў як навеліст (зб-кі «Стэпавыя кветкі», 1955; «Настаўнік», 1957; «Навелы марскога ўзбярэжжа», 1958). Вял. Айч. вайне прысвяціў аповесць «Дума пра неўміручага» (1957) і раманы «Еўропа 45» (1959), «Еўропа. Захад» (1961). Гісторыі Украіны прысвечаны раманы «Дзіва» (1968), «Першамост» (1972), «Смерць у Кіеве» (1973; за 2 апошнія Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1974), «Еўпраксія» (1975), «Раксалана» (1980), «Я, Багдан» (1983). Праблемы духоўнага і матэрыяльнага ў сучасным жыцці асэнсаваны ў раманах «Спякота» (1960), «Пераходзім да любові» (1971), «Разгон» (1976; Дзярж. прэмія СССР 1980), «Львінае сэрца» (1978), «Паўднёвы камфорт» (1984) і інш. Яго творы вызначаюцца вастрынёй сюжэта, дынамічнасцю дзеяння, публіцыстычнасцю. На бел. мову паасобныя творы З. пераклалі Л.​Салавей, У.​Паўлаў.

Тв.:

Твори. Т. 1—6. Київ, 1979—81;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—5. М., 1986—87.

Літ.:

Фащенко В. Павло Загребельний. Київ, 1984;

Шпиталь А.Г. Історична проза Павла Загребельного. Київ, 1986.

В.​А.​Чабаненка.

т. 6, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Snnenbrand m -(e)s

1) спяко́та

2) зага́р

3) мед. со́нечны апёк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спяко́тна,

1. Прысл. да спякотны.

2. безас. у знач. вык. Пра высокую тэмпературу паветра. Зіна і на гэты раз хацела была заняць сваё звычайнае месца, але тут [на абрыве] было так спякота, сонца паліла да таго неміласэрна, што яна перадумала і прапанавала ўладзіцца ў цяньку бярозак, што раслі трошкі збоку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спёка, ‑і, ДМ спёцы, ж.

Моцная гарачыня ў паветры, нагрэтым сонцам; спякота. Спёка стаіць тыдзень, месяц, а на небе ні хмурынкі. Бялевіч. Бяру і я з рукі тваёй, Памір, Смарагд жывы аб спёцы на ўспамін. Калачынскі. // Цеплыня, якая выдзяляецца чым‑н. гарачым, нагрэтым. Жалеза холад ды спёка печаў. Летка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scorcher [ˈskɔ:tʃə] n. infml

1. спяко́тны дзень;

Whew! It’s a real scorcher today. Цьфу! Але і спякота сёння!

2. што-н. небыва́лае, ашаламля́льнае;

She is a scorcher! Яна проста ашаламляльная!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

upał, ~u

м. спёка, спякота, гарачыня;

odmlewać od (z) ~u — млець ад спякоты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сква́ра ‘гарачыня, спёка’ (Нас., Гарэц.), сквар ‘тс’ (Нас., Др.-Падб., Бяльк., Янк. БП), ‘гарачыя вуголлі; гарачыня’ (Сцяшк. Сл.). Укр. скварспякота’, шква́ра ‘тс’, рус. сква́ра, шква́ра ‘агонь, гарэнне; вытапкі, выжаркі’, стараж.-рус. сквара ‘агонь, спёка; ахвярапрынашэнне; дым, чад’, польск. skwar, skwara ‘спёка’, чэш. škvár, škvára ‘акаліна’, славац. skvara ‘шлак’, серб.-харв. цква̏ра, сква̏ра ‘растопленае сала; мазь для валасоў з тлушчу’, славен. skvára ‘кропля тлушчу на паверхні вадкасці’, ст.-слав. сквара, скваръ ‘жар, агонь’, ‘чад, дым (ад ахвяры, якую спальваюць)’, ‘пах гарэлага мяса’. Прасл. *skvarъ, skvara, нульсуфіксальны і з суф. ‑a дэрываты ад *skvariti (гл. скварыць). Мяркулава (Этим. иссл., 2, 114–116) мяркуе, што значэнне ‘спёка, спякота’ ў беларускай і ўкраінскай мовах развілося пад польскім уплывам, што цяжка давесці, параўн. народную прыказку: стар любіць сквар, а молад любіць холад (Нас. Сб.), а першасным значэннем было ‘спальванне ахвярнай жывёлы’, прадстаўленае ў стараславянскіх і старажытнарускіх словах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stew1 [stju:] n.

1. ту́шанае мя́са; тушо́нка;

Irish stew ту́шаная бара́ніна з бу́льбай і цыбу́ляй

2. infml непако́й, раздражне́нне; стан гарачкі;

What a stew! Якая спякота!

be in a stew infml ≅ сядзе́ць як на цвіка́х

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)