птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі надзвычай рэдкі гнездавальны від, вядома каля 20 пар, якія гняздуюцца, з іх палова ў Віцебскай вобл. Трапляецца спарадычна. Жыве каля вял. азёраў, у далінах рэк, на вял. балотах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела 0,8—1 м, маса да 6,5 кг, размах крылаў да 2,5 м. Апярэнне цёмна-бурае. Хвост у дарослых белы (адсюль назва), кароткі, клінападобны. Дзюба і лапы жоўтыя. Прылягае ў сак.—красавіку. Гнёзды масіўныя, на верхавінах высокіх (15—25 м) дрэў. Утварае пастаянныя пары. Нясе звычайна 2 (радзей 1, 3) белыя яйцы. Птушаняты вылятаюць у канцы чэрв. — пач. жніўня. Здабыча на Беларусі забаронена з 1978. Ахоўваецца ў шэрагу краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пі́лны ’хуткі ў рабоце’ (ушац., ЛА, 3). Варыянт з дэпалаталізаваным л, гл. пі́льна, пі́льны. Паводле Станкевіча (Запіскі, 2, 244): “спарадычна ёсьць ацьвярдзеньне l перад цьвёрдым зубным п (н): … пілны”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТАРКТЫ́ЧНАЯ ПЛАТФО́РМА,
старажытная дакембрыйская тэктанічна стабільная структура зямной кары, якая займае ўсх. частку Антарктыды. Адносіцца да платформаў Гандванскай групы. На З абмежавана байкалідамі Трансантарктычных гор. Пл. каля 8 млн.км2. Магутнасць зямной кары каля 40 км. Крышталічны фундамент мае архейскі ўзрост і складзены з парод гранулітавай і амфібалітавай фацый метамарфізму (эндэрбіты, чарнакіты, гнейсы, крышт. сланцы), якія прарваны інтрузіямі магматычных парод. Пароды фундамента выходзяць на падледавіковую паверхню ўздоўж узбярэжжа, адкуль паступова апускаюцца ў бок Трансантарктычных гор. Платформавы чахол пашыраны ў зах. частцы (магутнасць 3000—4000 м). Пераважаюць рыфейска-ніжнепалеазойскія вулканагенна-асадкавыя пароды (магутнасць да 2000 м), якія ўтвараюць дэпрэсіі на З і аўлакагены на У. Верхнепалеазойскія пароды на антарктычнай платформе развіты спарадычна (кангламераты, пясчанікі, каменныя вугалі пермскага ўзросту, агульнай магутнасцю да 1300 м). Верхнюю частку чахла складаюць сярэдняюрскія базальты, магутнасць якіх дасягае 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перары́вам, з перарывам, перарывісты (дождж) ’дождж з перапынкамі’ (спарадычна на ўсёй тэрыторыі, ЛА, 2), перарыўшы ’кароткачасовы (дождж)’ (віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Да пераціх.) і ‑рыў < зрываць — дзеяслова шматразовага дзеяння ад рваць < прасл.*rbvati — ryvati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казю́к1, казлю́к ’казляня’ (Дразд.). Відаць, усх.-бел. утварэнне з суфіксам, які спарадычна сустракаецца ў розных бел. гаворках, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178.
Казю́к2, казю́ка ’казяўка’ (Мат. Гом.). Утворана пераносам назвы з казюк ’казляня’ або суфіксальным спосабам ад каза1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёсць ’форма дзеяслова быць’ (ТСБМ). Спарадычнаё, ёсь. Ёсць адзіная форма ў 3‑й ас., дзе перад асабовым канчаткам адбыўся пераход (нерэгулярны) е > о з папярэдняй мяккасцю (Карскі, 2, 260). Спробу тлумачэння гэтай формы гл. у Копечнага (Slavia, 31, 2, 262).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТРАХА́,
у сялянскім буд-ве верхняя ч. хаты і гасп. пабудоў. Складаецца з апорных канструкцый (кроквы, латы) і пакрыцця. На Беларусі больш пашырана С. на кроквах: брусы верхнімі канцамі злучаны пад вуглом, а ніжнімі прымацаваны да бэлек або да верхняга вянка падоўжных сцен. Спарадычна трапляюцца (найб. у гасп. пабудовах) больш даўнія канструкцыі С. — закотам, на стаяках («на казлах», «на дзядках»), на сохах. С. бываюць 2-схільныя (пераважаюць на ўсёй этнічнай тэр.), 3- і 4-схільныя, з усечаным зверху (з вальмай, з залобкам) і знізу (з прычолкам) франтонам. Традыц. матэрыялы пакрыцця: салома, чарот, дранка, гонта (упамінаецца ў дакументах з 16 ст.). З 20 ст. выкарыстоўваюць бляху, чарапіцу; у сучасным буд-ве пераважае шыфер. С. часта ўпрыгожваюць вільчаком. Прастору паміж С. і столлю (гарышча) выкарыстоўваюць для гасп. патрэб. Іл.гл. таксама да арт.Дах.
У.С.Гуркоў.
Тыпы каркаснай канструкцыі стрэх: а — на сохах; б — на паўсошках; в — на крыжах; г — на кроквах (1 — зволак, 2 — сохі, 3 — паўсошка, 4 — ключы, 5 — крыж, 6 — кроквы, 7 — латы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плоце́нко ’клятчастая або паласатая даматканая тканіна’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск.płócienko, płócienek ’баваўняна-ільняное палатно (на сукенцы, спадніцы)’, ’кужаль’ — памяншальная форма лексемы płótno ’палатно’, якое спарадычна сустракаецца ў ст.-бел. тэкстах: плотно ’тс’ (XVI ст.), плотенко (XV–VII стст.) (Булыка, Запазыч., 245; Лекс. запазыч., 203).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТРАГІКАМЕ́ДЫЯ,
драматычны твор, у якім спалучаюцца характэрныя рысы трагедыі і камедыі. У аснове — своеасаблівае трагікамічнае светаадчуванне, якое звязана з пачуццём адноснасці Крытэрыяў жыцця і ўключае разнастайныя, часам процілеглыя тэндэнцыі. Жанравыя межы не акрэслены, абавязковым з’яўляецца пачуццё адноснасці крытэрыяў ацэнкі аўтарам і персанажамі жыццёвых рэалій. Трагікамічнасць светаадчування ўласціва нар. творчасці, у прафес. л-ры на розных этапах гіст. развіцця яна праяўлялася спарадычна.
У антычнасці пад тэрмінам Т. разумелася ўсякае парушэнне жанравай чысціні трагедыі ці камедыі. Як жанр у еўрап. л-рах з’явілася на мяжы 16—17 ст., калі сфарміраваліся яе асн. жанравыя ўласцівасці: спалучэнне ў межах аднаго твора смешных (за выключэннем фарсавых) і сур’ёзных (у т. л. патэтычных) момантаў пры шчаслівай развязцы канфлікту; перапляценне «ўзвышаных» рэліг. сюжэтаў з быт. камізмам іх асэнсавання; двайны зыход сітуацый (пакаранне зла — узнагарода дабрачыннасці); змешванне ўзвышаных і камічных характараў і інш. У 2-й пал. 17 ст. эстэтыка класіцызму размежавала трагедыю і камедыю. У Далейшым Т. амаль знікла. Адрадзілася ў канцы 19 ст. («Геда Габлер» і «Дзікая качка» Г.Ібсена, «Крэдыторы» і «Саната прывідаў» А.Стрындберга, «Тры сястры» А.Чэхава і інш.). У 20 ст. Т. пачала распрацоўваць праблематыку трагедыі.. Яшчэ больш замацавалася практыка збліжэння трагічнага і камічнага (творы Ф.Дзюрэнмата, Э.Іанеска, Т.Уільямса і інш.).
На Беларусі Т. вядома з сярэдзіны 18 ст. («Уваскрэсенне мёртвых...» Г.Каніскага і інш.) у форме, прамежкавай паміж трагедыяй і камедыяй. Больш глыбока трагікамічныя калізіі выявіліся ў творах пач. 20 ст. («Васількі» А.Паўловіча, «Жартаўлівы Пісарэвіч» М.Гарэцкага, «Тутэйшыя» Я.Купалы і інш.). Вял. ўклад у распрацоўку жанру Т. ў бел. драматургіі зрабіў А.Макаёнак. У яго творах трагікамічнае дапаўняецца, як правіла, сатырычна-гратэскавым («Зацюканы апостал», «Пагарэльцы», «Дыхайце эканомна»).
Літ.:
Борев Ю. Комическое... М., 1970;
Дземидок Б. О комическом...: Пер. с пол. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кара́чкі ’кукішкі, карачкі’ (Шат., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), карачы ’тс’ (Сцяц. Нар.), укр.карачки ’тс’, рус.корячка ’тс’ да korakъ (параўн. серб.-харв.ко̏рак, славен.korák ’крок’), якое ў сваю чаргу да korkъ ’нага’ (гл. крок, якое запазычана з польск. мовы) (Трубачоў, Эт. сл., 2, 50, 77–80). Прасл.korakъ паводле Трубачова адлюстроўвае фальшывае поўнагалоссе, якое спарадычна ўзнікала яшчэ ў праславянскі перыяд. Калі гэта так, то лексема карачкі з’яўляецца рэліктам усходнеславянскіх паралеляў да серб.-харв.ко̀рак і іншых паўднёва-славянскіх лексем: карачка < koračьka < korakъ. Форма карачы хутчэй за ўсё другаснае ўтварэнне па аналогіі.