Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀сити ’выпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́ся ’выпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́нчыць ‘майстраваць, прыстройваць; нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘дагаджаць, наравіць’ (дзярж., Нар. сл.), ‘прыслугоўваць; працаваць’ (Варл.), стрэ́нчыты ‘(настойліва) раіць’ (бяроз., Шатал., Сл. Брэс.), стрэнч, стрэ́нчаньня ‘клопат, турбота’ (чэрв., Нар. лекс.). Паводле Карскага (Белорусы, 149), Цвяткова (Запіскі, 2, 1, 65), Кюнэ (Poln., 100), нельга аддзяліць ад польск. stręczyć ‘злучаць, сцягваць; сватаць’, nastręczyć ‘соваць, упіхваць’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

plight

I [plaɪt]

1.

v.

забавя́звацца абяца́ньнем, прысяга́ць, урачы́ста абяца́ць

to plight one’s troth —

а) абяца́ць ве́рнасьць

б) заруча́цца, сва́таць

2.

n.

забавяза́ньне n.

II [plaɪt]

n.

стан -у m., стано́вішча (звыча́йна благо́е або́ цяжко́е)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сва́дзьба ‘вяселле’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Кольб.), ‘вясельная капэла’ (Сцяц.), сва́цьба ‘запрошаныя ўдзельнікі вяселля’ (ашм., Станк.), ст.-бел. свадба ‘вяселле’ (Альтбаўэр). Укр. сва́дьба, сва́йба, рус. сва́дьба, ст.-рус., рус.-ц.-слав. сватьба, польск. swadźba, н.-луж. swajźba, swaźba, чэш. svadba, дыял. svarba, славац. svadba, серб.-харв. сва̏дба, славен. svatba, балг. сва́тба, макед. свадба. Прасл. *svatьba, адкуль пасля падзення рэдукаваных і азванчэння t — сучасныя формы. Ад *svatati, *svatitiсватаць’ < *svatъ ‘сват’ з суф. ‑ba; гл. Трубачоў, История терм., 142; Скок, 3, 361; БЕР, 6, 535; Махэк₂, 594; Сной₁, 621. У літаратурнай мове выцеснена словам вяселле, а свадзьба лічыцца русізмам; прынамсі так можна зразумець аўтараў Сл. ПЗБ (4, 380), аднак шырокая дыялектная распаўсюджанасць слова (гл. ДАБМ, к. 338) ставіць гэта пад сумненне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. з кім і без дап. Гаварыць або рабіць што‑н. несур’ёзна, смехам, для пацехі. Звінелі коні цуглямі, Паводдзе з плота рвалі, А з коннікамі смуглымі Дзяўчаты жартавалі. Гаўрусёў. // Весела вастрасловіць. — А ты, бачу, не забыў, што граблямі завецца, — жартаваў старшыня. Васілевіч.

2. з каго-чаго і без дап. Насміхацца, кпіць. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў.

3. з кім-чым. Несур’ёзна, безуважна адносіцца да каго‑, чаго‑н., недаацэньваць каго‑, што‑н. Са здароўем чалавека жартаваць нельга. Шахавец. З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца... Якімовіч.

4. Гаварыць, рабіць што‑н. нарокам, легкадумна. — Прыйшоў сватаць тваю малодшую дачку за цара Пастаянца. — Ну што ж, сватай, калі не жартуеш. Якімовіч.

•••

Жартаваць (гуляць) з агнём — рабіць тое, што можа пацягнуць за сабой непрыемныя вынікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэ ’жадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјати ’дасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyas ’дарагі, дастойны’, авест. frya ’дарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freienсватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zführen

1.

vt (D) падво́зіць (каго-н., што-н., каму-н., чаму-н.); падво́дзіць (каго-н. да каго-н.)

2) падава́ць (што-н. каму-н., чаму-н.); забяспе́чваць (чым-н., каго-н., што-н.); сілкава́ць (чым-н. што-н.)

3)

j-n dem Verdrben ~ — прыве́сці каго́-н. да гі́белі

die Verbrcher der Strfe ~ — пакара́ць злачы́нцаў

4) знахо́дзіць (пакупніка каму-н.); сва́таць (каго-н. каму-н.)

2.

vi ве́сці (аб дарозе)

die Strße führt auf den Markt zu — ву́ліца вядзе́ да ры́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

за 1, прыназ. з В і Т.

Спалучэнне з прыназоўнікам «за» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. з В і Т. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, месца і пад., за межы якіх накіравана дзеянне, рух або за якімі, па другі бок якіх знаходзіцца хто‑, што‑н., адбываецца што‑н. Паехаць за горад. Жыць за ракой. □ За вёскай, у лесе, ладзілася маёўка. Асіпенка. // (з дзеясловамі «сесці», «усесціся», «стаць» і пад.). Ужываецца пры абазначэнні прадмета, каля якога хто‑н. размяшчаецца для работы або якога‑н. занятку. Сесці за стол. Стаць за пульт кіравання. Сядзець за рулём.

2. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, услед за якімі рухаецца хто‑, што‑н. Хадзіць за плугам. □ За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас. За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш. Прыказка.

Часавыя адносіны

3. з В. Ужываецца пры абазначэнні прамежку часу, на працягу якога што‑н. адбывалася або адбылося. За ноч падмарозіла. Падрос за лета. □ Многа падзей адбылося за апошнія часы. Колас. А больш за ўсё бабе крыўдна, Што ён за свой казацкі век Клінком дамаскім, гартаваным, Яшчэ не ўсіх паноў пасек... Танк. // Ужываецца пры азначэнні прамежку часу, які патрабуецца для выканання чаго‑н. Ураджай можна ўбраць за месяц.

4. з Т. Ужываецца пры абазначэнні адначасовасці, паралельнасці розных з’яў, дзеянняў і пад. Сустракаліся за работай. □ Алесь і заснуў за гаворкаю з маці, а тая праседзела да самага відна, не спускаючы вачэй з сына. Броўка. За вячэрай.. пачыналася размова пра грыбы. С. Александровіч.

5. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, з’явы і пад., у бытнасць, перыяд дзейнасці якіх адбываецца што‑н. За бацькамі лёгка жывецца. Звозіць снапы за пагодай. □ А зямелькі шнур, Пляц, якім валодала За царом карчма, Як зямля народная, Іхнім стаў дома. Куляшоў.

6. з В. Ужываецца пры абазначэнні прамежку часу, які аддзяляе адно, папярэдняе дзеянне ад другога, наступнага, звычайна выражанага назоўнікам роднага склону з прыназоўнікам «да». За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку. Колас. За год перад вайна Грысь... зрабіў на Стамагільскай рацэ паром. Кулакоўскі.

7. з В. Ужываецца пры абазначэнні моманту, прамежку часу, за межы якога працягваецца дзеянне. Гутарка цягнулася за поўнач. □ Час падходзіў за Пакровы. Вецер ліст з лясоў атрос. Колас.

8. з Т. Ужываецца пры абазначэнні моманту, прамежку часу, пасля якога што‑н. адбываецца або наступае. За летам прыйшла восень. □ За ветрам упалі першыя рэдкія буйныя кроплі. Галавач. // Ужываецца пры абазначэнні паслядоўнасці падзей, з’яў. Мінае дзень за днём, за годам год мінае. Танк.

Аб’ектныя адносіны

9. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета або асобы, якія бяруць, да якіх дакранаюцца, за якія трымаюцца і пад. Павітацца, за руку. Узяць за плечы. Схапіцца за жывот. Учапіцца рукамі за маці. □ Ярмоленка ціхенька бярэцца за дзвярную ручку. Кулакоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні занятку, да якога прыступаюць. Сесці за ўрокі. Узяцца за работу.

10. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, стану, якія выклікаюць тое ці іншае пачуццё, перажыванне. Непакоіцца за сына. Сорамна за непачцівасць. □ І ў сэрцы радасна бясконца За лёс краіны, за яе У вяках нягаснучае сонца, За песні, што народ пяе, За мірны і бясхмарны поўдзень Над беларускаю зямлёй. Танк.

11. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, стану, у дачыненні да якіх хто‑н. бярэ на сябе абавязкі, клопаты, адказнасць і пад. Ручацца за поспех. □ Алесь адчуў, што ўся адказнасць за падрыхтоўчыя работы ляжыць цяпер толькі на ім. Броўка. // Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., якіх падтрымліваюць, за якіх заступаюцца. Закінуць слова га таварыша. □ Ой, патрапіць народ часам За сябе ўступіцца. Купала. За цябе, Беларусь, горда Пастаю на варце ля мяжы. Чарот. // Ужываецца пры абазначэнні асобы, у імя якой што‑н. робіцца, выконваецца. Паднімем жа чаркі сям’ёю адзінай За матак, сясцёр і братоў. Броўка.

12. з Т (рэдка). Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., па якія хто‑н. адпраўляецца. Хто палез за агуркамі, Хай той носіць пухіры. Крапіва. Рана ўсталі маладзіцы Ды да студняў за вадой. Янішчыц.

13. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, у абмен на які што‑н. набываецца, ствараецца, а таксама пры абазначэнні цаны, за якую купляецца або прадаецца што‑н. Набыць за грошы. Купіць за рубель. □ — Я распараджуся, каб за яго навуку плацілася. Чорны.

14. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., замест якога або ад імя якога дзейнічае хто‑н. Дзяжурыць за таварыша.

15. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., якія выступаюць або прымаюцца ў якасці каго‑, чаго‑н., як хто‑, што‑н. Прыняць праект за аснову. Палічыць жарт за праўду. □ Старэйшую сястру ён паважаў і любіў — яна з маленства была яму за маці. Шамякін. / Пры абазначэнні прафесіі, роду дзейнасці і пад. Быць за старшыню. Вывучыцца за настаўніка.

16. з В. Ужываецца пры параўнанні аб’ёму дзейнасці данай асобы са звычайнай нормай дзейнасці некалькіх асоб. Працаваць за трох. □ Ідзе так дзядзька і па бруку Адзін за дзесяць робіць груку. Колас.

17. з В і Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, якая выступае жаніхом, мужам каго‑н. (з дзеясловамі «выйсці», «выдаць», «сватаць» і пад.). Выдаць замуж за брыгадзіра. Выйсці за доктара. Была замужам за лейтэнантам.

18. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., якія з’яўляюцца аб’ектам назірання, дагляду, увагі. Прыбраць за сабой. □ Дзед Талаш нерухліва і з вялікай цікавасцю наглядае за кабаном. Колас. Танца здымала накіп з вады, сачыла за кацялком, Васіль падкладваў ламачча. Мележ.

19. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы (асоб), установы і пад., у распараджэнні якіх застаецца што‑н., за якімі лічыцца што‑н. Першынство засталося за дынамаўцамі. За ім лічыцца доўг. // Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., ад якіх залежыць наступленне якога‑н. дзеяння, стану. Слова за вамі.

20. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., з якімі параўноўваецца, супастаўляецца хто‑, што‑н. Старэйшы за брата. Цвярдзейшы за камень. □ Праўда даражэй за золата. Прыказка. / У некаторых устойлівых спалучэннях: «перш за ўсё», «хутчэй за ўсё».

21. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета гаворкі, сведчання і пад. А ўсё гэта, разам узятае, гаварыла за пашырэнне, за далейшае развіццё той справы, пачатак якой клаў Букрэеўскі паход сумесна з партызанамі. Колас.

Прычынныя адносіны

22. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, з’явы і пад., якія з’яўляюцца прычынай, падставай для якога‑н. дзеяння або стану. Хваліць за кемлівасць. Караць за здраду. □ Ходзіць садам садоўнік, шчаслівы за працу. Броўка. Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. Брыль.

23. з Т. Ужываецца пры абазначэнні аб’екта, які з’яўляецца перашкодай для дзеяння ці наступлення пэўнага стану. За ветрам нічога не чуваць. За работай не мае вольнай хвіліны. □ За дурной галавою і нагам няма спакою. Прыказка.

Мэтавыя адносіны

24. з Т. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., якія з’яўляюцца мэтай дзеяння, руху. Звярнуцца за дапамогай. □ [Мікалая Патапавіча] ужо ніхто не будзіць, ніхто не турбуе, ніхто не заходзіць у хату з пытаннямі, за парадамі. Кулакоўскі.

Колькасныя адносіны

25. з В. Ужываецца пры абазначэнні велічыні адлегласці, выражанай у якіх‑н. адзінках. Мястэчка знаходзілася за сорак вёрст ад чыгункі. Корбан. Міліцыянеры бачылі за гоні ад сябе шырокую будыніну школы. Броўка.

26. з В. Ужываецца пры абазначэнні перавышэння якой‑н. меры, колькасці. Гэта была худзенькая, згорбленая бабулька, якой, казалі, пераваліла ўжо за сотню. С. Александровіч.

Акалічнасныя адносіны

27. з Р і Т. Ужываецца пры абазначэнні спосабу дзеяння. Галя знайшла рукой яе цёплыя плечыкі і прыгарнула малую да сябе — усю за раз, з усімі яе думкамі. Брыль. Адзін за адным, адзін за адным выплываюць з-за небасхілу караблі. Кулакоўскі.

Азначальныя адносіны

28. з Т. Ужываецца пры абазначэнні знешняй прыметы чаго‑н. па нумару, подпісу і пад. Даведка за подпісам старшыні. □ Дом за нумарам дваццаць чатыры, даўні сябра мой шчыры! Куляшоў.

29. з В. Ужываецца пры абазначэнні аб’ёму ведаў. Экзамен за курс пачатковай школы.

за 2, прысл.

У падтрымку, на карысць каго‑, чаго‑н. — А ты свае [лугі] не запускай, а дамагайся, каб трава добра расла. — Ды я што, супроць? — Не, не супроць, але і не за. Броўка.

•••

За і супроць — тое, што пацвярджае, апраўдвае якое‑н. рашэнне, дзеянне ў супастаўленні з тым, што яго адмаўляе, абвяргае. Узважыць усе за і супроць.

Што за ... гл. што.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)