Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАБЕЛЕУКЛА́ДЧЫК,
прычапная або самаходная машына для пракладкі падземных і падводных (праз рэкі, азёры) кабеляў. Утварае ў зямлі шчыліны або траншэі і адначасова ўкладвае ў іх адзін або некалькі кабеляў. Бываюць нажавыя (раскліньваюць грунт без яго вымання) і ротарныя (выкопваюць грунт дыскам або ротарам з рэжучымі зубамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самахо́дкаж.вайск. (самаходная гарматная бронемашына) Sélbstfahrgeschütz n -es, -e, sélbstfahrendes Geschütz, Sélbstfahrlafette f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АЎТАКРА́Н, аўтамабільны кран,
самаходная пагрузачна-разгрузачная машына, зманціраваная на аўтамаб. шасі. Бываюць поўнапаваротныя і непаваротныя (з абмежаваным вуглом павароту стралы). Для ўстойлівасці мае вынасныя апоры. Прывод кранавага абсталявання электрычны, гідраўлічны або механічны. Працуе ад аўтамаб. або ад спец. рухавіка на паваротнай платформе. З навясным абсталяваннем можа выконваць лёгкія земляныя работы і грузіць сыпкія матэрыялы. Грузападымальнасць 2,5—16 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тралейка́р
(англ. trolleycar, ад trolley = тралей + саг = вазок)
самаходная бязрэйкавая грузавая павозка, электрарухавік якой жывіцца ад падвесных кантактных правадоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экскава́тар, ‑а, м.
Самаходная землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт грунту, камення і пад. Некалькі дзён запар непадалёку ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак.Даніленка.Недалёка працаваў экскаватар, рыхтуючы новыя катлаваны для закладкі фундаментаў.Гурскі.
[Англ. excavator ад лац. excavo — дзяўбу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
артыле́рыя, ‑і, ж.
1.зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя.
2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі.
3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.
[Фр. artillerie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́ктар, ‑а; мн. трактары, ‑оў; м.
Самаходная машына для перамяшчэння, прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад. Гусенічны трактар. Тралёвачны трактар, сз Ад вясны вясёлай, ранняй Да восені позняй Пяе поле трактарамі Весела, пагрозна.Купала.Следам другі трактар плугам-волатам выварочваў балотнае нутро на паўметра.Дуброўскі.
[Лац. tractor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТАПАГРУ́ЗЧЫК,
самаходная пад’ёмна-транспартная машына на пнеўмакалёсным ходзе для пагрузкі, разгрузкі, укладкі і перамяшчэння грузаў. Бываюць з рухавіком унутр. згарання (грузападымальнасць 3—5 т, выш. пад’ёму да 4,2 м) і акумулятарныя (грузападымальнасць 0,5—1,5 т, выш. пад’ёму грузу 1,6—2,8 м). Абсталёўваюцца вілачным падымальнікам штучных грузаў, стралой з кантам і круком, каўшом на сыпкія грузы. Аўтапагрузчыкі з рухавіком унутр. згарання выкарыстоўваюць на тэрыторыі партоў, з-даў і інш.; акумулятарныя — у памяшканнях (напр., у цэху, вагоне, на складзе). На Беларусі каўшовыя аўтапагрузчыкі выпускаюцца на прадпрыемствах канцэрна «Амкадор».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́К ДАРО́ЖНЫ,
прычапная або самаходная машына для ўшчыльнення грунтоў, дарожных асноў і пакрыццяў стальнымі вальцамі (гладкімі, рабрыстымі, кулачковымі, крацістымі) ці апорнымі коламі на пнеўматычных шынах. Пашыраны таксама вібракаткі, у якіх акрамя статычнага дзеяння ўласнай вагі, выкарыстоўваецца ўшчыльняльнае дзеянне вібрацыі. Маса К.д. (часта павялічваецца баластам); самаходных ад 0,5 да 35 т, прычапных да 100 т. Выкарыстоўваюцца ў дарожным, чыгуначным, аэрадромным, гідратэхн. і інш. буд-ве. У Беларусі К.д. выпускаюць акцыянернае т-ва «Амкадор», машынабуд. прадпрыемства «Белдартэхніка».
І.І.Леановіч.
Каткі дарожныя вібрацыйныя: 1 — акцыянернага таварыства «Амкадор» (Беларусь); 2 — фірмы «Марыні» (Італія).