ЭЛЕКТРАКА́РЫ (ад электра... + англ. car цялежка),

самаходная колавая цялежка з электрарухавіком, які атрымлівае сілкаванне ад акумулятараў, устаноўленых на цялежцы. Мае нерухомую або пад’ёмную платформу. Выкарыстоўваюць для перавозкі дробных партый грузаў (да 10 т) са скорасцю да 20 км/гадз на невял. адлегласці, напр., па тэр. заводаў, партоў, на вакзалах.

Электракары: 1 — пляцоўка вадзіцеля; 2 — рулявое кола; 3 — ручка кіравання пад’ёмам і апусканнем грузавой платформы 5; 4 — акумулятарная батарэя; 6 — кіравальныя колы; 7 — вядучае кола.

т. 18, кн. 1, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)