БА́БАЧКІН Барыс Андрэевіч (18.1.1904, г. Саратаў — 17.7.1975),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1963). Герой Сац. Працы (1974). Праф. (1966). Вучыўся ў маскоўскай студыі «Маладыя майстры» (1920—21). У 1948—75 (з перапынкам) у Малым т-ры ў Маскве. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць вызначалі разнастайнасць фарбаў, тонкі, лірычны настрой. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Самазванец («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Улас («Дачнікі» М.Горкага) і Іванаў (аднайм. п’еса А.Чэхава, рэжысёр абодвух). Здымаўся ў кіно: Чапаеў (аднайм. фільм), Андрэй («Сяброўкі»), у т. л. на кінастудыі «Савецкая Беларусь»: Мікуліч («Вяртанне Нейтана Бекера»), Дубовік («Двойчы народжаны»), Макар Бобрык («Першы ўзвод»). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951, 1977.
чэшскі акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Чэхіі (1958). На сцэне з 1940. У 1960-я г. ўзначальваў чэш.тэатр. авангард. У 1956—61 гал. рэжысёр Нац.т-ра ў Празе, у 1965—72 арганізатар і кіраўнік «Тэатра за бранаў», з 1991 — «Тэатра за бранаў-2». Сярод роляў: Сірано дэ Бержарак (аднайм. п’еса Растана), Дон Жуан (аднайм. п’еса Мальера), Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна) і інш. Паставіў п’есы А.Чэхава («Вішнёвы сад», «Тры сястры»), у т. л. ў Германіі, Швейцарыі, Італіі. Рэжысёрскай творчасці К. ўласцівы лірызм, схільнасць да аналізу, дакладнасць думкі.
Літ.:
Солнцева Л.П. Чехословацкий театр сегодня. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ДЗІК Аляксандр Аляксандравіч (н. 19.1.1945, Ташкент),
спявак (драм. тэнар). Беларус. Засл. арт. Беларусі (1977), нар.арт. Расіі (1983). Вучыўся ў Бел. і Адэскай кансерваторыях, скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1970). З 1971 саліст Чэлябінскага, з 1974 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1979 — Марыінскага (С.-Пецярбург) т-ра оперы і балета. Валодае голасам вял. дыяпазону, прыгожага мяккага тэмбру, высокай выканальніцкай культурай.
Сярод партый: Джардана Бруна («Джардана Бруна» С.Каргэса), Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ёнтэк («Галька» С.Манюшкі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герман, Роберт («Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Турыцу («Сельскі гонар» П.Масканьі), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Дон Карлас, Мамрыка («Дон Карлас», «Трубадур» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1973), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДО́ТАВА (Пазнякова) Глікерыя Мікалаеўна
(22.5.1846, г. Арол, Расія — 24.2.1925),
расійская актрыса. Нар.арт. Рэспублікі (1924). Герой Працы (1924). Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1862). Дэбютавала ў Малым т-ры (1862, Верачка — «Дзіця» П.Бабарыкіна). Лепшыя ролі ў п’есах А.Астроўскага, найб. значная — Кацярына («Навальніца»). Сярод інш. роляў: Снягурачка, Васіліса Мяленцьева (аднайм. п’есы, ролі нап. для Ф.), Ларыса («Беспасажніца»), Кручыніна («Без віны вінаватыя»), Лідзія Чабаксарава і Чабаксарава-маці («Шалёныя грошы»), Марфа («Дзмітрый Самазванец і Васіль Шуйскі»). Вызначылася таксама ў п’есах У.Шэкспіра: Катарына («Утаймаванне свавольніцы»), лэдзі Макбет («Макбет»), Беатрычэ («Многа шуму з нічога») і інш., у п’есе Ф.Шылера «Марыя Сцюарт» (Елізавета). Яе мастацтва было адметнае эмацыянальнасцю, эфектнасцю і яркасцю сцэнічнага малюнка. Гастралявала на Беларусі (летам 1895 у Мінску, Гродне, Магілёве і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛКО́ЎСКІ Міхаіл Фёдаравіч (н. 20.5.1942, в. Судзілы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявак (драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). З 1966 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета (з 1996 Нац.акад.т-р оперы Беларусі). Сярод партый нац. рэпертуару: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С.Картэса), Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ціханаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера). У класічным рэпертуары вылучаюцца партыі драм. і лірыка-драм. плана: Пінкертон, Каварадосі («Чыо-чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Радамес, Дон Карлас («Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Герман, Вадэмон («Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Анатоль Курагін («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМАРО́КАЎ Аляксандр Пятровіч [25.11.1717 (паводле інш. звестак 1718),
каля мяст. Вільманстранд, Фінляндыя — 12.10.1777], рускі пісьменнік; прадстаўнік класіцызму. Скончыў сухапутны шляхецкі корпус (1740), дзе пачаў пісаць вершы. Першы дырэктар Рас.т-ра ў Пецярбургу (1756—61). Выдаваў першы рус.літ. прыватны час. «Трудолюбивая пчела» (1759). Выступаў як драматург, паэт. тэарэтык л-ры, гісторык, філосаф. Аўтар 9 вершаваных трагедый, у т. л. «Харэў» (1747), «Сінаў і Трувор» (1750), «Дзмітрый Самазванец» (1771); 12 камедый, у т. л. «Трэсацініус» (1750), «Апякун» (1765), «Уяўны раганосец» (1772). З пастаноўкай яго п’ес звязана з’яўленне першых праф.рас. акцёраў. Аўтар зб-каў «Элегіі», «Сатыры» (абодва 1774), баек (зб. «Прытчы», ч. 1—3, 1762—69), лібрэта опер і балетаў, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГАШ Пётр (сапр.Томаў-Негаш Радзівай Петравіч; 1.11.1813, в. Негушы. Чарнагорыя — 19.10.1851),
чарнагорскі паэт і дзярж. дзеяч. З дынастыі Негашаў. Уладыка (свецкі і духоўны правіцель) Чарнагорыі [1830—51] пад імем Пятра II Петравіча. Умацоўваў цэнтр. ўладу ў краіне (у 1831 створаны Правячы сенат), адстойваў яе незалежнасць ад замахаў Турцыі і Аўстрыі. Арыентаваўся на падтрымку Расіі, якую наведаў у 1833 і 1837. У сталіцы Чарнагорыі г. Цэтыне заснаваў першую школу і друкарню. У 1834 выдаў у Цэтыне зб. вершаў «Цэтынскі пустэльнік» і «Аблічча лютасці турэцкай», у 1845 зб.нар. і сваіх песень «Люстэрка сербскае», які адкрыў вершам-прысвячэннем «Цені Аляксандра Пушкіна». У паэме «Свабадыяда» (нап. 1835, апубл. 1854) услаўляў барацьбу сербаў і харватаў за нац. незалежнасць Вяршыня яго творчасці — драм. паэма «Горны вянец» (1847) пра барацьбу чарнагорцаў супраць тур. няволі ў канцы 17 ст. Аўтар філас. паэмы «Прамень мікракосма» (1845) і драм. паэмы «Самазванец Сцяпан Малы» (нап. 1848).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКТО́ (Cocteau) Жан (5.7.1889, г. Мезон-Лафіт, Францыя — 11.10.1963),
французскі пісьменнік, мастак, кінарэжысёр, тэатр. дзеяч. Чл.Франц. акадэміі (1955). Дэбютаваў у 1909 як паэт-сімваліст (зб. «Лямпа Аладзіна»), Выступаў за балетны спектакль новага тыпу, заснаваны на збліжэнні харэаграфіі з эстрадай і эксцэнтрыкай; супрацоўнічаў з С.Дзягілевым. Паэтычная творчасць развівалася ад куба-футурызму і дадаізму («Ода Пікасо», 1919, зб. «Вершы», 1920) да сюррэалізму (зб. «Опера», 1927). У зб-ках крытычных афарызмаў «Певень і арлекін» (1918) і «Прафесійны сакрэт» (1922) выступіў як прыхільнік авангардысцкай групы «Шасцёрка» ў музыцы і дадаізму ў л-ры. Аўтар раманаў «Самазванец Тама» (1923) і «Цяжкія дзеці» (1929), п’ес «Антыгона», «Рамэо і Джульета» (спроба «амаладжэння» ант. і шэкспіраўскай трагедыі), «Арфей» (усе 1928), «Адская машына» (1934), псіхал. манадрамы «Чалавечы голас» (1930; паводле яе ў Мінску ў 1985 паст.аднайм. монаопера Ф.Пуленка), «Цяжкія бацькі» (1938), «Двухгаловы арол» (1946), «Вакх» (1952) і інш. Адзін з заснавальнікаў «Балета Елісейскіх палёў» (1944). Пісаў лібрэта балетаў, опер, кінасцэнарыі. Ставіў кінафільмы («Прыгажуня і пачвара», 1946; «Арфей», 1950; «Запавет Арфея», 1960).