ДЗЕ́ДЗІК (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 19.1.1945, Ташкент),

спявак (драм. тэнар). Беларус. Засл. арт. Беларусі (1977), нар. арт. Расіі (1983). Вучыўся ў Бел. і Адэскай кансерваторыях, скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1970). З 1971 саліст Чэлябінскага, з 1974 — Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1979 — Марыінскага (С.-Пецярбург) т-ра оперы і балета. Валодае голасам вял. дыяпазону, прыгожага мяккага тэмбру, высокай выканальніцкай культурай.

Сярод партый: Джардана Бруна («Джардана Бруна» С.​Каргэса), Раман («Сівая легенда» Дз.​Смольскага), Ёнтэк («Галька» С.​Манюшкі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Герман, Роберт («Пікавая дама», «Іаланта» П.​Чайкоўскага), Турыцу («Сельскі гонар» П.​Масканьі), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.​Пучьші), Дон Карлас, Мамрыка («Дон Карлас», «Трубадур» Дж.​Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.​Бізэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1973), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974).

Т.​Г.​Мдывані.

т. 6, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)