дарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Скончыць рысаваць. Дарысаваць партрэт. // перан. Завяршыць абмалёўку (характару, вобраза і пад.). Дарысаваць вобраз. // Дапоўніць ва уяўленні што‑н. Сынава ўяўленне дарысавала да канца тое, пра што толькі збольшага сказаў бацька. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ufzeichnen

vt

1) (на)рысава́ць, (на)малява́ць

2) запі́сваць, занато́ўваць; пратакалі́раваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

штрих прям., перен. штрых, род. штрыха́ м.;

рисова́ть штриха́ми рысава́ць штрыха́мі;

характе́рный штрих перен. характэ́рны штрых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

черти́ть несов.

1. чарці́ць, рысава́ць;

2. (по чему) право́дзіць ры́сы, крэ́сліць; (писать) піса́ць; (рукой в воздухе) вадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

срисо́вывать несов.

1. зрысо́ўваць; (красками) змалёўваць;

2. (рисовать с натуры) рысава́ць; (красками) малява́ць;

3. (изображать в литературном произведении) спі́сваць, апі́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што і без дап. Пісаць некаторы час. Ды я кажу: — Ну, ты цяпер папішы, а я, брат, буду рысаваць. Брыль.

2. каго-што. Разм. Занесці ў спіс усё, многае або ўсіх, многіх. Папісаць усіх у гурток. Папісаць усю маёмасць.

•••

Нічога не папішаш — тое, што і нічога не зробіш (гл. зрабіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што і без дап.

1. Рысаваць фарбамі. Маляваць партрэт. □ Кожны дзень у час вячэрні Малявалі дзве рукі: Бацька пэндзлем у майстэрні, Сын алоўкам. Мастакі! Галіноўская. Андрэй расчыніў эцюднік, пачаў маляваць. Кандрусевіч.

2. Тое, што і рысаваць. Максім сядзеў нахіліўшыся і задумліва маляваў галінкай на пяску нейкія адмысловыя фігуры. Шамякін. Мама пачала прыбіраць у пакоі, а я маляваў каляровымі алоўкамі самалёт і нашага лётчыка з залатой зорачкай і ордэнамі на грудзях. Бяганская.

3. Разм. Фарбаваць. Маляваць плот. Маляваць падлогу. // Фарбаваць, падводзіць фарбамі твар (губы, бровы, вейкі). Авяліна, паставіўшы перад сабой люстэрка, малявала бровы. Бажко.

4. перан. Расказваць пра што‑н., апісваць што‑н.; уяўляць. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа. Навуменка. Помніце мінулую восень? Як толькі не малявалі яе ў вершах?. І багатая. І залатая. І шчаслівая. І радасная. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысава́цца несов.

1. в разн. знач. рисова́ться;

удалечыні́ рысу́юцца абры́сы гор — вдали́ рису́ются очерта́ния гор;

яна́ ве́льмі рысу́ецца — она́ о́чень рису́ется;

2. страд. рисова́ться; см. рысава́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рысава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.

1. Віднецца, вылучацца (сваім колерам, абрысамі і пад.) на фоне чаго‑н. На тым баку, за жытнёвым полем, рысаваліся на блакіце неба стрэхі. Васілёнак.

2. перан. Паўставаць у чыім‑н. уяўленні. Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жыва рысаваўся ва .. уяўленні [настаўніка]. Колас.

3. Старацца паказаць сябе з выгаднага боку, выклікаць чым‑н. інтарэс да сябе. Баешка ўваходзіў у ролю, пачынаў яўна рысавацца перад натоўпам, што ў момант вырас ля яго. Шынклер.

4. Зал. да рысаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малява́цьрысаваць фарбамі’, ’фарбаваць’, ’апісваць’, ’абгаворваць (перад людзьмі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Грыг., Сл. ПЗБ), драг. малюваты ’мазаць алоўкам абы-што’ (З нар. сл.), ’выяўляць’ (Яруш.), ст.-бел. малевати, малиовати ’маляваць’ запазычана са ст.-польск. malować ’тс’, якое са ст.-в.-ням. mâlôn ’тс’, с.-в.-ням. mâlen, ням. malen (Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Запазыч., 196). Сюды ж маляванне ’жывапіс’ (Нас.), ’фарбаванне’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’шыльда’ (Яруш.), маляваненькі ’прыгожы’ (Нас.), малява́цца ’быць паслухмяным’ у выразе: …Коб ты и малёваўся… ’Рабі што хочаш, але не будзе па-твойму’, драг. малёва́тысь ’тс’ (ТС, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)