2.(возможность, результат)рату́нак, -нку м., парату́нак, -нку м.;
э́то на́ше спасе́ние гэ́та наш парату́нак;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Réttungf -, -en ратава́нне, (па)рату́нак;
óhne ~ verlóren загі́нуў беззваро́тна;;
hier gibt es kéine ~ тут няма́ (па)рату́нку;;
j-m ~ bríngen* вы́ратаваць каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rescue
[ˈreskju:]1.
v.t.
1) ратава́ць, вырато́ўваць, вызваля́ць каго́ зь небясьпе́кі, бяды́, няво́лі
2) Law
а) незако́нна або́ сі́лай вызваля́ць каго́ (з астро́гу, а́рышту)
б) бяспра́ўна забіра́ць што
2.
n.
рату́нак, парату́нак m., збаўле́ньне (ад чаго́); незако́ннае вызвале́ньне (з а́рышту)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КАНЧЭ́ЎСКІ (Ігнат Уладзіміравіч) (май 1896, Вільня — 23.4.1923),
бел. філосаф, паэт, публіцыст. Брат А.У.Канчэўскага. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1913), вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, Маскоўскім ун-це (1913—16), на Вышэйшых каап. курсах пры ун-це імя А.Л.Шаняўскага (Масква, 1917). Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў укр.нац. рух. З 1919 у Мінску, працаваў у Саўнаргасе, у Цэнтрасаюзе спажывецкіх т-ваў Беларусі. Друкаваў вершы, паліт. артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі К. — адданасць бел. справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філас. эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гіст. лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Гал. мэтай народа лічыў дзярж. незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з гал. перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сац. аб’яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам». Вершы друкаваў пад псеўд. Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка. Паэт. творчасць вызначаецца філас. пранікнёнасцю ў сутнасць нар. жыцця, спалучэннем прыгажосці бел. слова з нац. светабачаннем, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі...», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы...», «На матывы Р.Тагора», верш у прозе «Мы разам...»).
Тв.:
Адвечным шляхам: Дасьледзіны бел. сьветагляду. 4 выд.Мн., 1993.
Літ.:
Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. С. 78—88;
Конан У.У. свабодзе і творчасці — ратунак для свету // Вобраз—90. Мн., 1990;
Яго ж. «...Нас злучае супольнасць ахвяры»: Ігнат Канчэўскі, 1896—1923 // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́ручкаж.
1. (дапамога) Hílfe f -, Réttung f - (ратунак); вайск. Entsátz m -es;
прыйсці́ на вы́ручку zu Hílfe kómmen*;
2.камерц. (утаргаваныя грошы) Erlös m -es, -e, Ertrág m -(e)s, -träge;
дзённая вы́ручка Tágeserlös m;
агу́льная вы́ручка Brúttoerlös m;
валю́тная вы́ручка Devisenerlös [-vi:-]m;
сярэ́дняя вы́ручка Dúrchschnittserlös m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
escape
[ɪˈskeɪp]1.
v.i., v.t.
1) уцяка́ць, вырыва́цца
2) вырато́ўвацца, урато́ўвацца, усьцерага́цца
3) уцяка́ць, выцяка́ць (пра газ, ва́дкасьць)
4) Bot. дзі́ка расьці́
5) выско́кваць (з па́мяці), вырыва́цца (пра крык)
2.
n.
1) уцёкі pl. only.
2) запасны́ вы́хад
3) рату́нак -ку m.
There is no escape — Няма́ рату́нку
4) выцяка́ньне n. (га́зу, ва́дкасьці)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ratunek, ~ku
ratun|ek
м.ратунак; паратунак;
pośpieszyć na ~ek — спяшацца на дапамогу;
wzywać ~ku — клікаць на дапамогу; прасіць ратунку;
ostatnia deska ~ku — апошні сродак выратавання; апошняя надзея;
~ku! — ратуйце!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак. і незак.
1.зінф. Даваць абяцанне што‑н. зрабіць. Крысціна ідзе на спатканне з незнаёмым мужчынам, які абяцаў знайсці ёй працу.Васілевіч.Сам не мае, а другому абяцае.Прыказка.//каго-чаго, каго-што і каму-што. Даваць абяцанне каму‑н. аддаць, перадаць што‑н. у яго распараджэнне. За галаву Ціхана мінскі губернатар абяцаў тады вялікія грошы.Бядуля.Нашы сцежкі сышліся зусім нечакана. Ды я ні разу яшчэ не падумаў, што лёс абяцаў мне не гэтую.Брыль.
2.што і без дап. Выклікаць якія‑н. спадзяванні, падаваць надзеі на што‑н. Глядзеў, ці хіліцца ўніз дым, — Дажджу нішто не абяцала.Колас.Я хапаўся за ўсякую думку, якая магла абяцаць які-небудзь ратунак.Якімовіч.
•••
Абяцаць залатыя горы — вельмі многа абяцаць, не клапоцячыся аб выкананні абяцанага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спас1 ‘Збавіцель; адна з назваў Хрыста’, ‘назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят’ (ТСБМ), ‘Спас, свята 6/19 жніўня’ (Шат., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), Спас ‘імя аднаго са святых’ (Пятк. 2, Федар. 4), іспас ‘свята’ (Сержп. Прымхі), спасі́цель ‘тс ’ (Ян.), сюды ж спа́саўка ‘пост перад Спасам’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Скарбы, Ян., Сл. ПЗБ), ‘сорт груш (яблык), якія паспяваюць перад Спасам’ (ТСБМ), спа́соўка ‘тс’ (ТС), ‘двухтыднёвы прамежак часу перад і пасля Спаса’ (ТС), спасо́ўкі ‘восеньскія мухі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’. Укр.Спас ‘Збавіцель’, спа́сівка ‘пост у канцы лета’, ‘сорт яблык (груш)’, рус.Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’, адкуль Спа́сов день, стараж.-рус.Съпасовъ дьнь (6 жніўня); таксама рус.Спас ‘свята (6/19 жніўня). Ад ст.-слав.съпасъ < съпасти ‘берагчы, ратаваць’, стараж.-рус.съпасти ‘выратаваць’ < прасл.*pasti ‘пасвіць; берагчы’; гл. Фасмер 3, 732), які адзначае тут кальку грэч.σωτήρ ‘Збавіцель’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 366.
Спас2 ‘ратунак, выратаванне’ (Жд. 3, Ян., Шатал., ТС). Скарочана з спасе́нне (спасе́нье) (ТС, Нас., Шат., Гарэц.) ад спасці́ ‘выратаваць’ (Сл. ПЗБ), што праз царкоўнаславянскую з ст.-слав.съпасти. Гл. папярэдняе слова.