рату́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рату́нак
Р. рату́нку
Д. рату́нку
В. рату́нак
Т. рату́нкам
М. рату́нку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рату́нак, -нку, м.

Дапамога, абарона, выручка.

Прасіць ратунку.

Ратунку няма — пра вельмі моцную ступень праяўлення чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рату́нак, -нку м.

1. спасе́ние ср.; избавле́ние ср.;

2. по́мощь ж., вы́ручка ж.;

прасі́ць ~нку — проси́ть (взыва́ть) о по́мощи;

~нку няма́ — спасе́ния нет;

я́кар ~нкуя́корь спасе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рату́нак, ‑нку, м.

1. Тое, што і ратаванне. Рух гэты .. [Міхалковіча] падобен на тое, быццам ён кінуўся на свой ці на чый ратунак. Чорны.

2. Магчымасць, сродак выратавацца, пазбавіцца ад чаго‑н. (небяспечнага, непрыемнага). І няма такой злыбеды на свеце, на якую б не ўсміхнуўся неспадзеўны, нечаканы ратунак. Гарэцкі. Гэта быў слабы, але радасны крык чалавека, які пасля смяртэльнай небяспекі ўбачыў ратунак. Шамякін. Казінае малако лічылася найлепшым ратункам ад сухотаў, ад усякай знямогі, кашлю, болю ў грудзях. Кулакоўскі.

3. Дапамога, абарона, выручка. Прасіць ратунку. □ З трахомаю, з праказаю Калекі ўсе ідуць. Ускраіны паказваюць Вялікую бяду. Пара ратунак даць ім, Пара іх выручаць! Панчанка.

•••

Ратунку няма гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рату́нак ’ратаванне, дапамога’ (ТСБМ, Бяльк.), рату́нок, ре̂ту́нок ’дапамога ў бядзе’ (Нас., ТС), ряту́нак ’тс’ (шум., рас., Сл. ПЗБ), ’плач’ (?) (Жд. 2). Ст.-бел. ратунак, рятунок, ретунок (1514 г.; Булыка, Лекс. запазыч., 41), што з ням. Rettung ’тс’ праз ст.-польск., параўн. польск. ratunek ’тс’. Фанетычная і марфалагічная адаптацыя, у тым ліку элемента ‑ung (ж. р.) > ‑ек/‑ок/‑ак (м. р.), верагодна, праз стадыю *retunk, як адзначае Брукнер (454), з далейшым развіццём галоснага паміж збегам зычных. Гл. ратаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парату́нак, -нку, м.

1. Ратунак, дапамога ў бядзе.

Клікаць на п. суседзяў.

2. Выхад з цяжкага становішча.

Не бачыць паратунку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Даваць ратунак, дапамогу ў цяжкім выпадку; пазбаўляць ад небяспекі.

Р. ад голаду.

Р. лес ад пажару.

|| наз. ратава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Арату́накратунак’. Гл. ратаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збаве́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць ​2 — збавіць ​2 і стан паводле знач. дзеясл. збаўляцца ​2 — збавіцца ​2; ратунак. Адтуль збавення прагнуць людзі, А ў людзях ходзіць слых такі, Што будуць тут бальшавікі — Браты і правільныя суддзі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парату́нак, ‑нку, м.

1. Ратунак, дапамога ў бядзе. [Алісюк і Сушчыцкі] пачулі, як Алеся выбегла з хаты клікаць на паратунак суседзяў. Пальчэўскі.

2. Выхад з цяжкага становішча. Ёй, тады семнаццацігадовай дзяўчыне, акрамя ўцёкаў у лес, іншага паратунку не было. Грамовіч. Конныя і пешыя апынуліся ў вогненнай пастцы. Адзіны паратунак — назад, на мост. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)