Зрабіцца простым, роўным, разагнуцца. Вожык зноў заварушыўся, хустачка распрасталася і накрыла яго ўсяго.Васілевіч.// Напружыўшы мышцы, выпрастацца, расправіцца. Як сагнецца [стары], дык хоць ты разгінай яго, ніяк распрастацца не можа.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгла́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Зрабіцца гладкім, роўным, без складак. Нівы разгладзіліся. Плацце разгладзілася.//Расправіцца, знікнуць (пра маршчыны, няроўнасці). Суровыя складкі на ілбе [партызанаў] разгладзіліся, і строгі былі яго самкнёныя губы і выгнутыя чорнымі дужкамі вусы на іх.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.перан. Атрымаць магчымасць узяцца за каго-, што-н.; расправіцца з кім-н. (разм.).
Я да цябе яшчэ дабяруся.
|| незак.дабіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жар, -у, м.
1. Гарачае вуголле без полымя.
Падгарнуць жару.
2. Моцна нагрэтае паветра; спёка.
Летні ж.
3. Павышаная тэмпература цела пры хваробе (разм.).
У дзіцяці моцны ж.
◊
Бегчы, як жару ўхапіўшы (разм.) — вельмі хутка імчацца.
Даць (задаць) жару (разм.) — моцна насварыцца, расправіцца з кім-н.; хутка зрабіць што-н.
Чужымі рукамі жар заграбаць (разм., неадабр.) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́качацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.
2.ушто. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца. Выкачацца ў снег.//учым. Пакачацца. Выкачацца ў траве. □ Неўзабаве ён [Этай] вярнуўся ўвесь заснежаны, нібы знарок выкачаўся ў гурбах.Бяганская.
3.Разм. Паправіцца, выжыць. Сяк-так ад хваробы выкачаўся [дзед].Лынькоў.[Кастусь:] — Зноў я застаўся адзін, але не прапаў, выкачаўся сярод людзей.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.
1. Круцячы ў адваротны бок, раскручваючы, аддзяліць. Адкруціць дрот ад слупа.// Круцячы назад па разьбе, зняць; адшрубаваць. Адкруціць гайку.
2. Павярнуўшы ўбок, адкрыць. Адкруціць кран.
3. Круцячы, адарваць. Уладзік распрануўся, адкруціў з вянка цыбулі адну галоўку, набраў конаўкай вады, потым адрэзаў скібку хлеба і сеў за стол.Грамовіч.
4. Раскручваючы, разгарнуць, раскрыць. [Несцер:] — Адкруціла, разгарнула [жанчына] паперку ды як закрычыць і — у непрытомнасць.Кулакоўскі.
5. Прапрацаваць пэўны час, круцячы што‑н.
•••
Адкруціць галаву — бязлітасна пакараць; расправіцца (у сэнсе пагрозы).
Адкруціць вушы — не вельмі строга пакараць, накруціўшы вушы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгарну́цца
1. (расправіцца) sich entfálten, sich entróllen, sich áufrollen (пра тое, што было скручана); áufgehen*vi (s) (пакунак);
2.перан. (выявіць свае сілы, здольнасці) sich entfálten, sich entwíckeln;
3.вайск.áufmarschieren vi (s), sich entfálten, sich entwíckeln;
4. (раскінуцца, працягнуцца) sich áusdehnen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)