дабра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бра́ўся, -бра́лася; -бяры́ся; зак., да каго-чаго.

1. Пасля затраты часу або сіл няскора дайсці, даехаць да якога-н. месца.

Д. да вёскі.

2. Прыкладаючы намаганні, дасягнуць разумення чаго-н.

Д. да сутнасці справы.

3. перан. Атрымаць магчымасць узяцца за каго-, што-н.; расправіцца з кім-н. (разм.).

Я да цябе яшчэ дабяруся.

|| незак. дабіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)