разне́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́цца; разнёсся, -не́слася і -нясла́ся, -не́слася і -нясло́ся; зак.
1.Распаўсюдзіцца, пашырыцца.
Разнесліся чуткі.
2. Прагучаць, стаць чутным на далёкую адлегласць.
Разнёсся звон.
3.перан. Хутка разысціся па чым-н., у чым-н.
Па целе разнеслася цеплыня.
|| незак.разно́сіцца, -сіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расцячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чэ́цца; расцёкся, -цякла́ся, -ло́ся;
1. Пацячы ў розных кірунках па якой-н. паверхні.
Вада расцяклася па падлозе.
2.перан.Распаўсюдзіцца дзе-н., па чым-н.
Па целе расцяклася цеплыня.
Расцёкся пах свежага хлеба.
|| незак.расцяка́цца, -а́ецца.
|| наз.расцяка́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
rozkrzewić się
зак.
1. разрасціся (пра расліны);
2.распаўсюдзіцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дане́сціся, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -нясецца; -нёсся, -нёслася; зак.
1. Зрабіцца чутным (пра гукі, пахі і пад.).
Да яго слыху данеслася стракатанне сарокі.
З навакольных лугоў данёсся пах сена.
2.Распаўсюдзіцца, стаць вядомым.
Данеслася радасная вестка.
|| незак.дано́сіцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -сіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасачы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́чыцца; зак.
1. Пра вадкасць: паступова пранікнуць праз што-н.
У лодку прасачылася вада.
2. Непрыкметна і паступова прабрацца куды-н.
Разведчыкі прасачыліся ў тыл ворага.
3.перан. Пранікнуць, распаўсюдзіцца куды-н.
Прасачыліся слухі чуткі.
|| незак.прасо́чвацца, -аецца.
|| наз.прасо́чванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БРУЦЭЛЁЗ (ад прозвішча англ. ўрача Д.Бруса, які адкрыў бруцэлы),
інфекцыйна-алергічная хвароба чалавека і жывёл. Суправаджаецца ліхаманкай, пашкоджаннем рэтыкула-эпітэліяльнай, сасудзістай, нерв. і інш. сістэм, найчасцей — апорна-рухальнага апарату. Адносіцца да заанозных інфекцый, гал. крыніца якіх дробная і буйн. раг. жывёла, свінні, а таксама коні, вярблюды, сабакі, кошкі і інш. Чалавек можа заразіцца ад хворай жывёлы, ад інфіцыраваных прадуктаў (сырых малочных, мясных і інш.). У арганізм бруцэлы (узбуджальнікі бруцэлёзу) трапляюць праз слізістыя абалонкі стрававальнага тракту і дыхальных шляхоў, пашкоджаную скуру.
Інкубацыйны перыяд бруцэлёзу 2—3 тыдні. Тэмпература цела павышаецца да 39—40 °C, бывае і субфебрыльная. Першыя прыкметы хваробы — дыфузнае павелічэнне лімфатычных вузлоў і патлівасць, страта апетыту, сухасць у роце, абложаны язык, запоры, змены ў печані і селязёнцы. Пры пашкоджанні палавых органаў у мужчын узнікаюць архіты і эпідыдыміты, у жанчын — парушэнне менструальнага цыкла, выкідышы. Пры пашкоджанні нерв. сістэмы з’яўляюцца ўзрушанасць, эйфарыя, бяссонніца. У перыяд рэмісіі захоўваецца слабасць у мышцах, адынамія, цягнучы боль у канечнасцях, дыфузны разліты боль у мышцах, касцях, суставах. Пры хранічным бруцэлёзе дамінуюць ачаговыя пашкоджанні ўнутр. органаў і нерв. сістэмы. Лячэнне: тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, сан.-курортнае.
У арганізм жывёлы ўзбуджальнік найчасцей трапляе з кормам і вадой, а таксама праз слізістыя абалонкі і скуру. Свінні і авечкі найчасцей заражаюцца палавым шляхам. Інфекцыя можа распаўсюдзіцца ад чалавека, які даглядае жывёлу.