расцячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чэ́цца; расцёкся, -цякла́ся, -ло́ся;

1. Пацячы ў розных кірунках па якой-н. паверхні.

Вада расцяклася па падлозе.

2. перан. Распаўсюдзіцца дзе-н., па чым-н.

Па целе расцяклася цеплыня.

Расцёкся пах свежага хлеба.

|| незак. расцяка́цца, -а́ецца.

|| наз. расцяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)