Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
распаўсю́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
1. Ахапіць сабой большае кола з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца.
Новыя тэхналогіі хутка распаўсюджваюцца ў розных сферах вытворчасці.
2. Стаць вядомым многім.
Чуткі распаўсюдзіліся па горадзе.
|| незак.распаўсю́джвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распаўсю́дзіццасов. распространи́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распаўсю́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Ахапіць сабой большы круг з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца. Пасевы бавоўны распаўсюдзіліся ў Савецкім Саюзе параўнальна нядаўна. Стаханаўскі рух распаўсюдзіўся і ў сельскай гаспадарцы.// Стаць вядомым многім. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што савецкія войскі ўжо каля Мінска.Дзюбайла.Такія паэтычныя творы бываюць асуджаны па тое, што яны астаюцца каштоўнасцю адной краіны, аднаго народа, калі ў іх наогул ёсць сіла распаўсюдзіцца ў дадзенай краіне.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́джвацца, распаўсю́дзіцца sich verbréiten; sich áusdehnen, übergreifen*vi (auf A); sich erstrécken; um sich gréifen* (пра пажар); sich áusbreiten (пра святло, гук); sich fórtpflanzen (пра жывёл, расліны); sich verbréiten, úmgehen*vi (s), úmlaufen*vi (s) (пра чуткіі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)