распаўсю́дзіцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
распаўсю́дзіцца |
распаўсю́дзяцца |
| Прошлы час |
| м. |
распаўсю́дзіўся |
распаўсю́дзіліся |
| ж. |
распаўсю́дзілася |
| н. |
распаўсю́дзілася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
распаўсю́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
1. Ахапіць сабой большае кола з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца.
Новыя тэхналогіі хутка распаўсюджваюцца ў розных сферах вытворчасці.
2. Стаць вядомым многім.
Чуткі распаўсюдзіліся па горадзе.
|| незак. распаўсю́джвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распаўсю́дзіцца сов. распространи́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распаўсю́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Ахапіць сабой большы круг з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца. Пасевы бавоўны распаўсюдзіліся ў Савецкім Саюзе параўнальна нядаўна. Стаханаўскі рух распаўсюдзіўся і ў сельскай гаспадарцы. // Стаць вядомым многім. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што савецкія войскі ўжо каля Мінска. Дзюбайла. Такія паэтычныя творы бываюць асуджаны па тое, што яны астаюцца каштоўнасцю адной краіны, аднаго народа, калі ў іх наогул ёсць сіла распаўсюдзіцца ў дадзенай краіне. Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́джвацца несов., возвр., страд. распространя́ться; см. распаўсю́дзіцца, распаўсю́джваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разасла́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., рассце́лецца; зак.
Сцелючыся па паверхні чаго-н., распаўсюдзіцца.
Разаслаўся па сенажаці туман.
|| незак. рассціла́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распространи́ться сов.
1. распаўсю́дзіцца;
2. пашы́рыцца; разысці́ся;
распространи́лись слу́хи пашы́рыліся (разышлі́ся) чу́ткі;
3. (наполнить собой, своим запахом) разысці́ся; напо́ўніць (што чым); распаўсю́дзіцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прані́кнуць ’прайсці куды-небудзь, трапіць праз што-небудзь’, ’распаўсюдзіцца’ (ТСБМ). Да нікнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разма́зацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ма́жацца; зак.
Распаўсюдзіцца па ўсёй паверхні (пра тое, што мажа, фарбуе).
Фарба размазалася па паперы.
|| незак. разма́звацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распаўсю́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распаўсюдзіцца.
2. Зал. да распаўсюджваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)