прасачы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́чыцца; зак.

1. Пра вадкасць: паступова пранікнуць праз што-н.

У лодку прасачылася вада.

2. Непрыкметна і паступова прабрацца куды-н.

Разведчыкі прасачыліся ў тыл ворага.

3. перан. Пранікнуць, распаўсюдзіцца куды-н.

Прасачыліся слухі.

|| незак. прасо́чвацца, -аецца.

|| наз. прасо́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)